Тактыка 5: Відэа


Выклікай усмешку

Проста дадай гумар
спампаваць гэтую картку (pdf 586kb)


глядзець поўнае відэа


ГЭТАЯ ТАКТЫКА ДАЗВАЛЯЕ ЗВЯРНУЦЦА ДА РАЗНАСТАЙНАЙ АЎДЫТОРЫІ І ДАПАМОЖА ЗААХВОЦІЦЬ ЛЮДЗЕЙ ДА РАСПАЎСЮДЖАННЯ ВАШАГА ПАСЛАННЯ


ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА

Remixed Presidential Poster image

FREE EGYPT YOUTUBE CHANNEL

  • Афішы-калажы з выявай прэзідэнта

Мастакі і праваабаронцы ў Егіпце

Егіпцяне зрабілі калажы, спалучаючы фотаздымкі прэзідэнта Мубарака з афішамі папулярных фільмаў. Гэтыя выявы хутка распаўсюджваліся ў Інтэрнеце. Гумарыстычны характар плакатаў нейтралізаваў містыцызм Мубарака і дазволіў людзям, якія не лічылі сябе актывістамі, супрацьстаяць свайму прэзідэнту, хоць бы праз жарт.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: праграмы для апрацоўкі фота, Facebook, блогі, email, YouTube

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Відэа слайд-шоу


Karaoke Videos for Human Rights image


  • Відэа-караоке за правы чалавека

Сетка працаўнікоў секс індустрыі краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну

У адказ на дыскрымінуючыя законы і звычаі, працаўнікі секс індустрыі падрыхтавалі сатырычныя відэа-караоке, героямі якіх сталі значныя палітычныя фігуры. Праз паказ відэа ў барах, клубах і на вечарынах яны распаўсюджвалі важную інфармацыю на сваіх працоўных месцах. Прэзентацыя відэа праводзілася таксама на праваабарончых сустрэчах і канферэнцыях, каб прыцягнуць увагу ўплывовых асоб да гэтых праблем. Адзін з відэафільмаў праглядаўся ў онлайн каля 10.000 разоў 

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: лічбавыя відэакамеры, праграма для рэдагавання відэа, blip.tv, YouTube, блогі

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Веб-сайт

Відэа


  • "“Мы дарым Лукашэнке яго ЛуНет!”"

Праваабаронцы ў Беларусі

Пасля таго, як прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паабяцаў узмацніць цэнзуру ў Інтэрнеце, беларусы стварылі групу веб-сайтаў ЛуНет, прымеркаваўшы іх запуск да дня народзінаў прэзідэнта. Два з сайтаў ЛуНету мелі назву LuJournal і LuTube замест LiveJournal і YouTube і змяшчалі прапагандысцкія ўрадавыя тэксты і іранічныя пасты. Такім чынам актывісты прыцягнулі ўвагу да праблемы цэнзуры ў Інтэрнеце і затрыманняў блогераў па палітычных прычынах.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Блогі, LiveJournal, YouTube

 

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

LuNet

Інтэрв’ю