Доступ да інфармацыі



спампаваць гэтую картку (pdf 276kb)

У ГЭТАЙ КАРТЦЫ ВЫ ЗНОЙДЗЕЦЕ АСНОЎНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ ТЫЧЫЦЦА ВАШАГА ПРАВА НА СВАБОДНЫ ДОСТУП ДА ІНФАРМАЦЫІ І СПОСАБЫ ЯГО ВЫКАРЫСТАННЯ Ў ПРАВААБАРОНЧАЙ СТРАТЭГІІ. ЯНА ТЛУМАЧЫЦЬ, ЯК АТРЫМАЦЬ ДОСТУП ДА ЎРАДАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ, ЯК ЗРАБІЦЬ АФІЦЫЙНЫ ЗАПЫТ І ШТО РАБІЦЬ КАЛІ ВАМ АДМОВІЛІ У ДОСТУПЕ ДА ІНФАРМАЦЫІ.

Вашае права на доступ да грамадскай інфармацыі

Дзяржаўныя ворганы дзейнічаюць на грамадскія сродкі. Яны працуюць на карысць грамадства, і інфармацыя, якую яны ствараюць і якой валодаюць, належыць грамадству. Дзяржаўнае і міжнароднае права вызначае, што адным з асноўных правоў грамадзян з’яўляецца права доступу да інфармацыі дзяржаўных ворганаў.

Нават калі ў вашай краіне не дзейнічае закон аб “доступе да інфармацыі” (які ў некаторых краінах называецца Законам аб “свабодзе інфармацыі” ці “праве на інфармацыю”), вельмі верагодна, што існуюць нейкія пастановы, якія вымушаюць чыноўнікаў адказваць на запыты грамадства. Поўны пералік дзяржаў, у якіх дзейнічаюць законы “аб доступе да інфармацыі” можна пабачыць на http://www.access-info.org/.

Права доступу да інфармацыі рэалізуецца двума спосабамі:
Актыўны: дзяржаўныя ворганы абавязаныя прадстаўляць, публікаваць і распаўсюджваць інфармацыю пра сваю асноўную дзейнасць, бюджэт і стратэгію.
Рэагуючы: усе людзі маюць права звяртацца з запытам да чыноўнікаў і дзяржаўных ворганаў адносна інфармацыі пра іх дзейнасць і дакументы, якія яны захоўваюць.

ДЗЕЯННЕ 1: ВЫРАШЫЦЕ, ШТО ВЫ ХОЧАЦЕ ВЕДАЦЬ
Перад тым, як рабіць запыт на інфармацыю, трэба вызначыцца, што вам патрэбна ведаць, каб дасягнуць вашых мэтаў.

Запішыце адну з мэтаў вашай праваабарончай дзейнасці і вызначыце, які тып інфармацыі будзе мець найбольшы ўплыў на яе дасягненне.
Напрыклад, калі адной з вашых мэтаў з’яўляецца павелічэнне дзяржаўных субсідый на дагляд за цяжарнымі жанчынамі ў грамадскіх шпіталях, тады вам могуць спатрэбіцца дакладныя дадзеныя пра сучасны стан выдаткаў ў гэтай галіне. Ці будзе дастаткова гэтай інфармацыі каб аказаць уплыў? Ці не будзе больш выніковым, калі вы будзе мець нейкія дадзеныя для параўнання? Вы можаце параўнаць, колькі выдаткаў ідзе на медыцынскую дапамогу маці і дзецям, якія не мелі добрага дародавага дагляду. Альбо можаце параўнаць колькасць штодзённых дзяржаўных выдаткаў на дародавы дагляд з выдаткамі на войска. Веды пра структуру бюджэту вашай краіны дапамогуць вам знайсці дадзеныя для параўнання,якія ўзмоцняць вашую аргументацыю.

Вызначыце крыніцы інфармацыі
Звесткі аб праблеме, над якой вы працуеце, могуць змяшчацца ў шматлікіх, як прыватных так і дзяржаўных крыніцах інфармацыі. У нашым выпадку, пэўныя звесткі пра аб’ем сродкаў, якія выдзяляюцца на дародавы дагляд, можна атрымаць ад лекараў і кіраўнікоў шпіталяў, але дадзеныя пра размеркаванне бюджэту і справаздачы па выдатках знаходзяцца ў міністэрствах аховы здароўя і фінансаў ці дзяржаўным кантрольным воргане. Паспрабуйце здабыць дадзеныя з дзвюх альбо болей крыніц інфармацыі, каб мець мажлівасць параўнаць і праверыць дадзеныя.


Знайдзіце афіцыйныя дадзеныя

Перад тым, як падаць запыт на інфармацыю, спраўдзіце, ці не былі звесткі апублікаваныя раней. Гэтым вы істотна зэканоміце час.

ДЗЕЯННЕ 2: ПАСПРАБУЙЦЕ ЗНАЙСЦІ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ ЎЖО БЫЛА АПУБЛІКАВАНАЯ
Інфармацыю па вашаму пытанню, якая было ўжо апублікавана ўрадам, шукайце: 

  • На веб-сайтах дзяржаўных ворганаў: фінансавыя звесткі шукайце на сайце міністэрства фінансаў ці ворганаў дзяржаўнага кантролю. Калі інфармацыя тычыцца дзяржаўных паслугаў, такіх як адукацыя, ахова здароўя ці працаўладкаванне, шукайце яе на сайтах адпаведных міністэрстваў.
  • Пры дапамозе онлайн-пошукавікоў, такіх як Yahoo, Google, ці онлайн-пошукавікоў папулярных у вашым рэгіёне. Паспрабуйце выканаць пошук на мовах, адрозных ад вашай дзяржаўнай мовы. Карысная інфармацыя можа змяшчацца на англійскай мове ў справаздачах краінам,, ад якіх было атрымана фінансаванне, альбо ў дакументах міжнародных НДА ці аналітычных цэнтраў.
  • У мясцовых, дзяржаўных ці нацыянальных бібліятэках ці ўрадавых інфармацыйных установах. Звярніцеся асабіста ці па тэлефоне паразмаўляйце з бібліятэкарам ці адміністратарам, але асцерагайцеся афіцыйных прадстаўнікоў, якія могуць перайначыць інфармацыю.
  • Асабіста звярнуўшыся ў офіс грамадскага воргану. Дзяржаўныя міністэрствы не заўсёды адкрытыя для грамадзкасці, але звычайна можна ўвайсці ў будынак міністэрства і запытацца пра інфармацыю, якая вас цікавіць.

Калі самастойныя спробы знайсці інфармацыю безвыніковыя і займаюць занадта шмат часу , тады скарыстайцеся сваім правам і зрабіце афіцыйны запыт каб атрымаць інфармацыю.


Атрымайце доступ да інфармацыйнага запыту

Памятайце, што вы маеце права задаваць ураду пытанні і ўрад абавязаны на іх адказаць. Ёсць толькі некалькі выключэнняў (якія прыводзяцца ніжэй), якія азначаюць, што ўрад можа не заўсёды даць вам інфармацыю, але ён заўсёды абавязаны адказваць на ваш запыт.

  • Хто можа рабіць запыт?
    Паводле законаў большасці краін кожны, незалежна ад яго грамадзянства, можа звярнуцца з запытам на інфармацыю. Вы не абавязаныя тлумачыць прычыны свайго зацікаўлення ці тое, як вы будзеце выкарыстоўваць дадзеныя. Звычайна трэба назваць сваё імя і пакінуць паштовы ці электронны адрас, на які прыйдзе адказ на ваш запыт.
  • Як я магу зрабіць запыт?
    Звычайна запыт павінен быць выкананы ў пісьмовай форме, дасланы адпаведнаму воргану па звычайнай ці электроннай пошце. У некаторых краінах дазволена рабіць вусныя запыты, але заўсёды добра мець запратакаліравана тое, з чым вы звярталіся і калі.
  • Як сфармуляваць запыт?
    Запыт павінны быць як мага больш дакладным, каб дапамагчы чыноўнікам знайсці патрэбную інфармацыю і пакінуць ім як мага менш нагодаў, каб ухіліцца ад адказу. У большасці выпадкаў не трэба называць дакладны дакумент, які вы шукаеце. Фармулюйце свае пытанні проста--у вас будзе больш шанцаў атрымаць хуткі адказ і вы заўсёды зможаце зрабіць наступны запыт для ўдакладнення інфармацыі. Вы не абавязаныя згадваць Закон аб свабодзе інфармацыі, але падобная згадка можа прыдацца, каб падкрэсліць вашае веданне сваіх законных правоў.

ДЗЕЯННЕ 3: ПАДРЫХТУЙЦЕ ЗАПЫТ
Напісанне запытаў простае і яснае. Выкарыстоўвайце афіцыйную мову, прынятую ў вашай краіне.

Паважаны Спадар/Спадарыня
Карыстаючыся правам, гарантаваным Законам аб свабодзе інфармацыі (2000), звяртаюся з запытам адносна наступных дадзеных:

  • Агульная сума сродкаў, выдаткаваных на вакцынацыю дзяцей да 8 гадоў у перыяд 2006, 2007 і 2008 г. Прывядзіце, калі ласка, дадзеныя па гадах, і, калі можна, па месяцах. 
  • Агульная колькасць дзяцей, якая прайшла вакцынацыю ў 2006, 2007 , 2008 гг. у межах новай дзяржаўнай праграмы “Вакцыны для ўсіх”.

Буду ўдзячны, калі гэтая інфармацыя будзе дасланая па электроннай пошце на мой email-адрас, пададзены ніжэй.

Калі ў Вас узнікнуць нейкія пытанні адносна запыту, буду рады на іх адказаць.

З павагай, ....

 

 

  • У якой форме я атрымаю інфармацыю?
    Вы можаце атрымацьдоступ да інфармацыі ў розных фарматах: прагляд арыгіналаў, фотакопій, DVD, CD і г.д. Амаль ва ўсіх выпадках, калі гэта прымальна і фінансава даступна, вы маеце права атрымаць інфармацыю ў абраным вамі фармаце.
  • Калі я атрымаю інфармацыю?
    Законам акрэсліваецца час, які даецца дзяржаўным ворганам, каб прадставіць інфармацыю, але ён адрозніваецца ў розных краінах: ў вельмі рэдкіх выпадках працэс можа заняць больш за месяц. Звычайна гэта доўжыцца каля 15 працоўных дзён.
        Большасць краін, у выпадку складаных запытаў, дазваляе дзяржаўным ворганам павялічваць час на падрыхтоўку адказу на тэрмін ад некалькіх дзён да месяца. У кожным выпадку асоба, якая робіць запыт, павінна атрымаць паведамленне пра адтэрміноўку адказу з тлумачэннем яе прычын.
  • Ці трэба плаціць за інфармацыю?
    Выкананне запыту ў пераважнай большасці выпадкаў бясплатнае (за малым выключэннем некалькіх краін, але і там плата за запыт нязначная). Вам можа прыдзецца заплаціць толькі за выраб фотакопій ці паштовыя паслугі. Кошты на гэта павінны адпавядаць афіцыйным тарыфам. Калі у вас ёсць падазрэнне, што вы заплацілі завышаную стаўку, звярніцеся з пытаннем да дадзенай установы і/ці да воргану, які разглядае скаргі грамадзян на дзяржаўныя арганізацыі, ці да ўпаўнаважанага па справах аховы інфармацыі.

Ці магу я атрымаць доступ да ўсёй дзяржаўнай інфармацыі?

Не. Права доступу да інфармацыі не абсалютнае. Інфармацыя можа ўтойвацца на такіх падставах як: нацыянальная бяспека і грамадскі парадак, ахова звестак падчас крымінальных следстваў, канфедэнцыйнасць ці ахова камерцыйных інтарэсаў прыватных кампаній. Вы знойдзеце ўвесь спіс выключэнняў з ўказаннямі ў вашым законе “аб свабодным доступе да інфармацыі”.

Урад можа стрымліваць ад распаўсюду нязначную частку інфармацыі, але ён таксама павінны давесці на падставе чаго мусіць захоўваецца яе сакрэтнасць.. Дзяржаўныя ворганы таксама абавязаныя захоўваць раўнавагу паміж сакрэтнасцю і грамадскімі інтарэсамі. Калі абнародванне інфармацыі з’яўляецца вельмі важным для грамадскіх інтарэсаў, яна павінна быць адкрыта нават у выпадку выключэння.

Памятайце, што выключэнні датычацца інфармацыі, а не саміх дакументаў. Калі інфармацыя ахоўваецца, дзяржаўны ворган павінны забяспечыць частковы доступ да дакументаў: закрыўшы ці выдаліўшы далікатныя фрагменты і паказаўшы вам рэшту дакумента. У падобных выпадках дзяржаўны ворган павінны папярэдзіць пра “рэдагаванне” дакумента і адзначыць пропускі, абгрунтаваўшы чым гэта было абумоўлена.

ДЗЕЙНАСЦЬ 4: ПРАДУГЛЕДЗЬЦЕ МАЖЛІВАСЦЬ ВЫКЛЮЧЭННЯЎ
Прадумайце, ці нейкая інфармацыя, якую вы шукаеце, ахоўваецца дзяржавай і можа быць выключэннем. Ці можа дзяржаўныворган абмежаваць доступ да інфармацыі па палітычных прычынах? Калі так, паспрабуйце аддзяліць яе ад інфармацыі, якая, паводле логікі, не павінна быць закрытай, і зрабіць некалькі асобных запытаў. Перад тым як зрабіць запыт прадумайце свае дзеянні ў выпадку адмовы ў доступе, асабліва калі ёсць падставы меркаваць, што такі варыянт магчымы.

Стратэгіі, якімі вы можаце скарыстацца:

  • Загадзя паведаміце, што плануеце зрабіць запыт – гэта будзе дадатковым стымулам каб вам адказалі.
  • Паведаміце НДА і журналістам пра падрыхтаваны запыт, паабяцаўшы падзяліцца атрыманай інфармацыяй.
  • Прадумайце, як вы здолееце мабілізаваць прыхільнікаў, калі атрымаеце адмоўны адказ. У залежнасці ад сітуацыі ў вашай краіне, міжнародныя арганізацыі, напрыклад, міжурадавыя арганізацыі, могуць дапамагчы аказаць ціск на ўрад для абнародвання інфармацыі.

Што калі я не атрымаю тое, пра што прасіў?

Калі вы не атрымалі патрэбную інфармацыю ці вам адмовілі, вы маеце права на апеляцыю. У краінах, дзе добра выконваюцца законы аб інфармацыі, звычайна існуе празрыстаясхема падачы на апеляцыю. У першую чаргу, вы можаце падаць апеляцыю ва ўстанову, якая дала адмоўны адказ. Калі гэта не спрацуе, перадайце справу ў суд ці ўпаўнаважанаму па справах аховы інфармацыі, калі такая пасада існуе.

Больш поўную інфармацыю можна знайсці на: http://www.access-info.org.