English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Адмова ад адказнасці
Змест "10 тактык для пераўтварэння інфармацыі ў дзеянне" быў вызначаны з мэтай забеспячэння недзяржаўных арганізацый і праваабаронцаў наборам выпрабаваных інструментаў і матэрыялаў, выбраных практыкамі ў гэтай галіне. Нягледзячы на тое, што гэтыя метады былі выбраны зыходзячы з патрэб мэтавай аўдыторыі, натуральна, што не існуе аднаго рашэння для ўсіх сітуацый. Легальнасць, дарэчнасць прымянення і важнасць гэтых інструментаў будуць адрознівацца выпадак ад выпадку. Забяспечваючы вас гэтымі "тактыкамі", мы раім вам кіравацца здаровым сэнсам пры іх выбіры і прымяненні. Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт іх належнага прымянення, сыходзячы з вашага спецыфічнага кантэксту альбо краіны, калі ласка, звяжыцеся з давераным мясцовым тэхнічным экспертам ці запытаеце патрэбную інфармацыю па адрасу infoactivism[at]tacticaltech.org.
Праграмнае забеспячэнне і дакументацыя "10 тактык для пераўтварэння інфармацыі ў дзеянне" прадастаўлены "як ёсць", г.зн. без якіх-небудзь гарантый, як выражанных ці мяркуемых, у тым ліку (але і не толькі) меркаваных гарантый камерцыйнай якасці і прыгоднасці ў канкрэтных мэтах. Ні пры якіх абставінах калектыў Тактычных Тэхналогій ці любы іншы з агентаў ці прадстаўнікоў не будзе адказныя за любую прамую, ускосную, выпадковую, надзвычайную, тыповую альбо непрамую шкоду (у тым ліку, але не толькі, паставак ўзаемазамяняльных тавараў або паслуг, стратай магчымасці эксплуатацыі, стратай дадзеных або прыбытку, або затрымкай бізнесу), а таксама не будзе адказны за шкоду, выкліканую любымі з тэорый абавязацельстваў, якія ўзніклі з прычыны выкарыстання або немагчымасці выкарыстання гэтага праграмнага забеспячэння, нават у выпадку апавяшчэння аб магчымасці такой шкоды.
У працэсе падрыхтоўкі гэтых матэрыялаў, аўтары зрабілі ўсё магчымае для таго каб звязацца з ўсімі праваўладальнікамі для атрымання дазволу на выкарыстанне апублікаваных копій вэб-службаў і ілюстрацый, уключаных у гэтыя матэрыялы. Усе гандлёвыя маркі і аўтарскія правы застаюцца ўласнасцю іх уладальнікаў. Для атрымання далейшай інфармацыі па гэтаму пытанню, калі ласка, напішыце на informationactivism@tacticaltech.org.