Тактыка 4: Канкрэтны прыклад


Ніхто не слухае

Звярні ўвагу на асабістыя гісторыі

спампаваць гэтую картку (pdf 832kb)

We The Women image
HTTP://WWW.N7NUDRIVE.COM/

Канкрэтны прыклад

НАЗВА:
ХТО
:
ДЗЕ:
Веб-сайт:
Мы Жанчыны
Арыдж Хан, дырэктар праекту
Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі і за яе межамі
N7nuDrive - We the Women

АПІСАННЕ
Дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да законаў Саудаўскай Аравіі, якія забараняюць жанчынам вадзіць машыну, Арыдж Хан, мастак і дызайнер, якая нарадзілася ў Саудаўскай Аравіі, а цяпер жыве ў ЗША, арганізавала кампанію “Мы Жанчыны”. Праект звяртаўся да жанчын з пытаннем: “Вадзіць ці не вадзіць?”. Напісаўшы адказы на наклейках, жанчыны маглі размясціць іх у публічных месцах. Арыдж прасіла ўдзельніц фатаграфаваць свае наклейкі і слаць фотаздымкі па email’у ці выкладваць іх на старонцы групы ў Flickr’ы ці старонцы ў Facebook’у. “Людзі часцей высылалі фота ананімна, па email’у, а ўжо потым я іх публікавала на веб-сайтах”. Праект прыцягнуў увагу СМІ ў Саудаўскай Аравіі і ЗША. “Большасць людзей, якія ўдзельнічалі ў дыскусіі на Facebook’у, супраць таго, каб жанчыны вадзілі машыну”, – кажа Арыдж. “У групе ўзнікла палеміка, якая вагалася ў розныя бакі. Я мусіла падрыхтавацца, што не буду мець уплыву на вынікі дыскусіі. Справа ідзе пра тое, каб знайсці супольнае вырашэнне праблемы, а не, каб перамагла мая думка ці мае жаданні”. Нягледзячы на тое, што праект атрымаў шмат водгукаў супраць надання вадзіцельскіх правоў жанчынам у Саудаўскай Аравіі, Арыдж лічыць, што “паводле меркавання многіх людзей, сітуацыя хутка зменіцца, дзякуючы таму, што права голасу ў гэтай справе паступова атрымліваюць жанчыны, напрыклад, у праектах, падобнага кшталту”.

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ:

Facebook, Flickr, YouTube. Наклейкі можна было спампаваць з Flickr’у і надрукаваць. Для стварэння веб-сайту выкарыстоўваліся HTML і JavaScript.
СФЕРА ЎПЛЫВУ: Больш за 2000 чалавек удзельнічалі ў праекце праз Facebook у першыя тры месяцы акцыі (красавік – чэрвень 2009). Было прапанавана 25 варыянтаў дызайну наклеек. Большасць эскізаў былі дасланыя з Саудаўскай Аравіі.
РЭСУРСЫ: У рэалізацыі праекту быў задзенічаны 1 валанцёр. Мясцовая друкарня ў Саудаўскай Аравіі зрабіла 3000 наклеек для праекту задарма.
ЧАС: 7 месяцаў, каб апрацаваць веб-дызайн, спланаваць і выканаць праект. Ужо праз 2 дні пасля старту веб-сайту на ім з’явіўся першы фотаздымак.

УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 2 з 5

 

КОШТ: USD$2000 (веб хостынг, друк наклеек)

 

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Блог Нью-Йорк Таймс

Фотаздымкі наклеек