English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 10: Відэа
Дата: чцв, 04/21/2011 - 15:25
Выяві праўдуПравядзі следства і выкрый
спампаваць гэтую картку (pdf 624kb)
глядзець поўнае відэа
ГЭТАЯ ТАКТЫКА БУДЗЕ ПРЫДАТНАЙ, КАЛІ ВЫ ЗДОЛЬНЫЯ СУПРАЦОЎНІЧАЦЬ З ІНШЫМІ, КАБ ВЫКРЫВАЦЬ, РАСПАЎСЮДЖВАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ І ДЗЕЙНІЧАЦЬ НА ПАДСТАВЕ ДОКАЗАЎ, ЯКІЯ БЫЛІ ЎТОЕНЫЯ АД ГРАМАДСТВА ЦІ ПРАІГНАРАВАНЫЯ ТЫМІ, ХТО ПАВІНЕН БЫЎ ДЗЕЙНІЧАЦЬ
ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА
|
Грамадзяне / журналісты ў Егіпце Журналіст Ноха Атэф заснавала веб-сайт TortureInEgypt.net для рэгістрацыі парушэнняў правоў чалавека, учыненых паліцыяй супраць егіпецкіх грамадзянаў. На сайце змяшчаюцца фотаздымкі і відэа, дасланыя чытачамі. У некаторых выпадках гэтыя відэа былі зняты нават самымі паліцэйскімі. Ноха таксама даследуе выпадкі незаконнага зняволення і карупцыі сярод паліцэйскіх, інфармацыю пра якія дасылаюць чытачы. Пасля таго як яна прыцягнула ўвагу СМІ да гэтых справаў, непавінны чалавек, які сядзеў у вязніцы на працягу 14 год, быў выпушчаны на волю. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Drupal для стварэння веб-сайту (перад гэтым, Blogspot), фотаздымкі і відэа, звычайна знятыя і дасланыя праз мабільныя тэлефоны. СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
|
Праваабаронцы з Туніса Туніскія блогеры працавалі сумесна над праектам па стварэнні мапаў, у выніку якога высветлілася, што прэзідэнцкі самалёт шмат разоў выкарыстоўваўся па асабістых патрэбах прэзідэнта. Кампанія пачалася, калі блогер Аструбал знайшоў здымкі гэтага самалёта на веб-сайтах, прысвечаных адсочванню паветранага трафіку. На падставе гэтых дадзеных Аструбал спалучыў фотаздымкі самалёта з мапай Google Earth, каб паказаць у якіх аэрапортах самалёт быў заўважаны і калі. Створанае відэа стала папулярным на YouTube, і цэнтральныя СМІ правялі далейшае даследаванне. У выніку, пытанне злоўжывання грамадскай маёмасцю ўрадавымі чыноўнікамі трапіла ў цэнтр увагі. Іншым наступствам была блакіроўка YouTube і іншага сайту для прагляду відэа – DailyMotion – у Тунісе. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: веб-сайты, якія сочаць за рухам самалётаў (напрыклад, Airliners.net) Google Earth, YouTube, Flickr
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |