English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Стратэгія кампаніі
спампаваць гэтую картку (pdf 156kb)
ГЭТАЯ КАРТКА ЗМЯШЧАЕ АСНОЎНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ, ЯКАЯ ДАПАМОЖА РАСПРАЦАВАЦЬ СТРАТЭГІЮ КАМПАНІІ. СТРАТЭГІЯ ДАЗВОЛІЦЬ ВЫБРАЦЬ СЛУШНЫЯ ТАКТЫЧНЫЯ КРОКІ У ІНСТРУМЕНТЫ, СФАРМУЛЯВАЦЬ ПАСЛАННЕ, ВЫПРАЦАВАЦЬ ЧАСАВЫ ГРАФІК І ВЫКАНАЦЬ ЯГО, ЗАДАКУМЕНТАВАЦЬ І АЦАНІЦЬ КАМПАНІЮ.
Што такое стратэгія кампаніі?
Кампанія – гэта арганізаваная, мэтанакіраваная дзейнасць дзеля дасягнення зменаў, якая павінна рэалізоўвацца на падставе прадуманага планавання. Перад тым як пачаць дзейнічаць удзельнікі паспяховых кампаній імкнуцца даведацца як мага больш пра:
- сапраўдны стан рэчаў
- каго закранае праблематыка кампаніі, як станоўча так і адмоўна
- якія змены могуць палепшыць сітуацыю
- якія рэсурсы, тактыкі, інструменты даступныя для ажыццяўлення кампаніі, прысвечанай дадзенай праблематыцы.
На падставе ўласных ведаў удзельнікі кампаніі выпрацоўваюць стратэгію, якой яны будуць кіравацца пад час планавання, выканання, маркетынгу, маніторынгу, паляпшэння і ацэнкі кампаніі. Стратэгія кампаніі павінна адказваць на наступныя пытанні:
Праблема, Бачанне, Змены
- З якой праблемай вы змагаецеся?
- Якое вашае бачанне таго, якім будзе свет, калі праблема будзе вырашана?
- Якія змены могуць прывесці да чаканага бачання?
- Каго станоўча ці адмоўна,закранае праблема?
- Як гэтыя людзі ці групы звязаныя з праблемай і паміж сабой?
- Да каго вы звяртаецеся?
- Калі вашая кампанія будзе мець поспех, каго ён закране?
Зацікаўленыя асобы, Узаемаадносіны, Мэтавыя групы
Адказваючы на ключавыя пытанні на кожнай стадыі вашай кампаніі – пра праблему, вырашэнне, зацікаўленых асоб, мэтавую групу, таксама пра тактыкі, пасланне, сродкі – вы дазволіць развіць стратэгію вашай кампаніі.
Стратэгія кампаніі дапаможа арганізаваць вашы дзеянні. Яна павінна рэгулярна абнаўляцца у адпаведнасці з развіццём кампаніі і зменамі абставінаў
Выпрацуйце агульнае бачанне
Важна, каб уся ініцыятыўная група была задзейнічана ў даследаванні праблемы, выпрацоўцы агульнага бачання і дасягненні чаканых зменаў. Агульнае разуменне праблемы будзе стымуляваць ідэі адносна таго, якія яшчэ дзеянні можна распачаць, а таксама падтрымае матывацыю і заангажаванасць групы пад час кампаніі. Стварэнне агульнага бачання таксама дапаможа вызначыць спосабы маніторынгу і, у выпадку неабходнасці, скарэктаваць шляхі рэалізацыі кампаніі.
ЭТАП 1: ПРАБЛЕМА – ВЫРАШЭННЕ – ЗМЕНА
- Абмяркуйце з групай і вызначыце, на вырашэнне якой цэнтральнай праблемы скіравана вашая кампанія. Старанна прадумайце ўсе негатыўныя ўздзеянні гэтай праблемы.
- Кожная асоба ў групе павінна знайсці свой ўласны адказ на наступнае пытанне: якім будзе свет без гэтай праблемы?
- Выкарыстоўвайце словы, дыяграмы, ілюстрацыі.
- Уявіце сабе неабмежаваныя рэсурсы (грошы, ўладу і г.д.).
- Абмяркуйце і пералічыце ўсе перавагі пераўладкаванага свету.
- Скамбінуйце разам усе вашыя індывідуальныя бачанні будучага і стварыце адно агульнае бачанне для кампаніі. Падрабязна абмяркуйце, якія дзеянні і змены дапамогуць вырашыць акрэсленую вамі праблему, каб атрымаць той свет, аб якім вы марыце. На выкананні гэтых дзеянняў і варта засяродзіцца ў час вашай кампаніі. Абмяркуйце маштаб вашай кампаніі: вырашыце, ці будзе яна складацца з некалькіх кампанентаў (пад-кампаній). Калі так, вы можаце выбраць ці звузіць маштабы вашай кампаніі альбо выпрацаваць стратэгію для складанай кампаніі.
Зразумейце зацікаўленых суб’ектаў кампаніі
Зацікаўленыя суб’екты – гэта людзі, групы, арганізацыі ці інстытуты, звязаныя з праблематыкай. Яны могуць падтрымліваць вашу кампанію, адчуваць на сабе негатыўнае ўздзеянне праблемы, на якую скіравана акцыя, быць у стане змяніць сітуацыю ці нават быць адказнымі за вызначаную вамі праблему. Вельмі важна падчас планавання кампаніі здабыць як мага болей звестак пра зацікаўленых асоб. Вы павінны:
- Зразумець як кожны зацікаўленысуб’ект ставіцца да праблемы і таго рашэння, якое вы прапануеце
- Акрэсліць узаемаадносіны паміж рознымі зацікаўленымі суб’ектамі
- Вызначыць здольнасці і жаданне зацікаўленых асоб дапамагчы ці нашкодзіць вашай кампаніі
- Акрэсліць, на кім з зацікаўленых суб’ектаў вашая кампанія павінна сканцэнтравацца, каб дасягнуць чаканых зменаў.
ЭТАП 2: СТВАРЫЦЕ МАПУ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ СУБ’ЕКТАЎ І ІХ УЗАЕМААДНОСІНАЎ
Пачніце ствараць мапу, на якой асобы ці арганізацыі, зацікаўленыя ў вашай праблематыцы, будуць пазначныя ў выглядзе кропак (вузлоў), а лініі паміж гэтымі кропкамі будуць азначаць узаемаадносіны. Для гэтага добра карыстаццаклейкімі паперкамі для зацемак, што дазволіць мяняць іх месцамі па меры неабходнасці.
- Абмяркуйце ўзаемадзеянні, якія палягаюць ў аснове праблемы, на якую скіравана вашая кампанія. Хто адказны за праблему? Каго яна закранае? Як і чаму гэтыя элементы звязаныя паміж сабой?
- Працягвайце няспынна рабіць занатоўкі, пакуль вы не здолееце вызначыць тыя ўзаемадзеянні паміж элементамі (вузламі), якія найбольш адлюстроўваюць праблему, якую вы хочаце вырашыць.
- Вызначыце ўсе вузлы, паміж якімі ўзнікае падобны тып узаемадзеяння.
- Змясціце гэтыя вузлы ў цэнтр вашай мапы.
- Акрэсліце ўзаемаадносіны гэтых цэнтральных вузлоў з іншымі вузламі на вашай мапе. Пачніце з мясцовага узроўню і працягвайце на рэгіянальным, дзяржаўным, міжнародным, глабальным (калі гэта патрэбна). У залежнасці ад праблемы распрацуйце мапу для размяшчэння на ёй вузлоў двух ці больш узроўняў (карыстаючыся зразумелымі абазначэннямі):
- Першы ўзровень: элементы, якія маюць непасрэдную сувязь з цэнтральнымі вузламі (сям’я/лакальны ўзровень)
- Другі ўзровень: элементы, якія маюць сувязь з першым узроўнем (рэгіянальны/дзяржаўны)
- Трэці ўзровень: вузлы, якія маюць агульны ўплыў на праблематыку (міжнародны, інстытуцыянальны)
- Затым правядзіце лініі, якія будуць абазначаць адносіны паміж гэтымі вузламі і акрэсліце тып гэтых адносінаў, напрыклад:
- Улада
- Узаемная карысць
- Канфлікт
- Патэнцыял
Пасля пазначэння максімальнай колькасці зацікаўленых суб’ектаў, вы атрымаеце графічную выяву ўзаемаадносінаў паміж рознымі суб’ектамі, зацікаўленымі ў вашай праблематыцы. Затым вы павінны прааналізаваць, як гэтыя зацікаўленыя суб’екты, могуць дапамагчы дасягнуць тых зменаў, на якія скіравана вашая кампанія.
Больш падрабязна механізм стварэння мап апісаны ў New Tactics in Human Rights Tactical Mapping.
ЭТАП 3: АД ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ДА МЭТАВАЙ ГРУПЫ
Пачніце з вызначэння канкрэтнай/-ых мэты/-аў вашай кампаніі. Прааналізуйце ўзровень падтрымкі і ўзровень уплыву кожнага зацікаўленага суб’екта ў кантэксце мэты/-аў вашай кампаніі.
- Простымі тэрмінамі, ужываючы актыўныя канструкцыі, акрэсліце, што можа вырашыць праблему і прынесці пажаданыя змены. Мэты павінны быць дакладнымі, вымяральнымі, дасягальнымі, рэальнымі і акрэсленымі ў часе.
- На аснове спісу зацікаўленых суб’ектаў з папярэдняга этапу, акрэсліце як мага болей суб’ектаў, якія могуць дапамагчы дасягнуць мэты.
- Намалюйце гарызантальную і вертыкальную восі на вялікім аркушы белай паперы (як паказана). Размясціце зацікаўленых суб’ектаў наступным чынам:
- Вертыкальная вось паказвае ўзровень уплыву асоб ў дасягненні мэты: ад найбольш уплывовых (верх) да найменш (ніз).
- Гарызантальная вось паказвае магчымае супрацьстаянне (левы бок) ці падтрымку (правы бок) акцыі.
- Пасля размяшчэння ўсіх зацікаўленых суб’ектаў на аркушы вызначыце найбольш ўплывовыя групы і асобы, якія будуць уяўляць сабой першасную патэнцыйную мэтавую групу – тых, хто можа ажыццявіць чаканыя змены. Адзначце іх узровень падтрымкі ці супрацьстаяння зменам.
- Абмяркуйце адносіны гэтых суб’ектаў да іншых зацікаўленых асоб. Быць можа, вы ўжо маеце гэтую інфармацыю на мапе зацікаўленых асоб (Этап 2).
- Вызначыце зацікаўленых суб’ектаў, якія падтрымліваюць вашую кампанію і маюць уплыў ці ўзаемаадносіны з вашай першаснай мэтавай групай. Гэта вашая другасная мэтавая група, ці група патэнцыйных удзельнікаў, якая можа быць актыўна задзейнічана ў ажыццяўленні дапамогі пры правядзенні кампаніі. Размясціце іх на графіку і назавіце дзве альбо тры групы ўдзельнікаў, на якіх вы засяродзіце ўвагу ў першую чаргу.
(Адаптавана паводле The Change Agency's Power Mapping exercise.)
ЭТАП 4: АД МЭТАВАЙ ГРУПЫ ДА ТАКТЫКІ
Цяпер вы акрэслілі мэтавую аўдыторыю, да якой хочаце звярнуцца ў межах кампаніі, і тыя адносіны, якія існуюць паміж суб’ектамі, зацікаўленымі ў праблеме. Цяпер вы можаце вызначыць якія тактыкі будуць найлепш падыходзіць да вашай мэтавай групы ці групы патэнцыйных удзельнікаў?
- Намалюйце паўкола, падзяліце яго на сектары. Размясціце тых, хто найбольш падтрымлівае вашу кампанію ў левай частцы спектру; тых, хто найбольш супрацьстаіць – у правай.
- Карыстаючыся мапай і клейкімі паперкамі, размясціце кожную мэтавую групу і зацікаўленых суб’ектаў у адпаведных сектарах паводле ўзроўню падтрымкі вашай справы. У выніку вы атрымаеце спектр зацікаўленых бакоў, якіх вы акрэслілі як першасная і другасная мэтавыя групы. Пяці-сектарная дыяграма будзе змяшчаць наступныя пазіцыі:
- Актыўныя аднадумцы: падтрымліваюць акцыю, зацікаўленыя ў дасягненні яе мэтаў
- Аднадумцы: могуць мець карысць ад вашага поспеху
- Нейтральныя бакі: у дадзены момант могуць быць не заангажаваныя ці не закранутыя праблемай
- Апаненты: могуць пацярпець ад вашага поспеху
- Актыўныя апаненты: актыўна перашкаджаюць вашым дзеянням
- Карыстаючыся гэтай дыяграмай, вырашыце якія тактыкі выбраць, у залежнасці ад размяшчэння кожнага зацікаўленага суб’екта ў спектры. Напрыклад:
- Падтрымка: выкарыстоўвайце тактыкі мабілізацыі
- Нейтральныя: выкарыстоўвайце адукацыйныя, наглядныя тактыкі
- Апазіцыя: выкарыстоўвайце тактыкі перашкоды, разбурэння
(Адаптавана паводле New Tactics in Human Rights' Spectrum of Allies exercise.)
Гэта картка была створана Намітай Сінг і Алі Гараві ў супрацоўніцтве з Tactical Tech.