Тактыка 5: Канкрэтны прыклад


Выклікай усмешку

Проста дадай гумар

спампаваць гэтую картку (pdf 672kb)

Belarus flash mobs image
 

Канкрэтны прыклад

НАЗВА:
ХТО
:
ДЗЕ:
Веб-сайт:
Флэшмобы ў Беларусі
Беларускія праваабаронцы
Плошчы ў Беларусі, 2006
Беларускае флэшмоб камьюніці

АПІСАННЕ
У адказ на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2006 г. праваабаронцы выкарыстоўвалі Інтэрнет, каб арганізаваць акцыі пратэсту супраць кіравання прэзідэнта Лукашэнкі. Гэта былі перш за ўсё “флэшмобы” – кароткія, нечаканыя дзеянні з удзелам вялікай колькасці людзей, якія збіраліся ў публічным месцы і потым хутка знікалі. Флэшмобы звычайна арганізоўваліся дзень ці два перад іх правядзеннем праз веб-сайты, блогі, SMS’ы і онлайн-чаты. Яны мелі асабліва важнае значэнне для Беларусі, у якой несанкцыянаваныя грамадскія акцыі забаронены ўрадам.
У час аднаго з флэшмобаў каля 40–50 чалавек прыйшлі на плошчу і елі разам марозіва, у жартоўнай форме прыцягваючы ўвагу грамадскасці да абмежавання права на публічныя зборы. Нягледзячы на тое, што маладыя людзі не рабілі нічога, а толькі частаваліся марозівам, некалькі асоб былі затрыманыя. Іншыя зрабілі фотаздымкі арыштаў, якія потым былі распаўсюджаныя праз Жывы Журнал і іншыя веб-сайты. Гэты флэшмоб прыцягнуў увагу міжнародных СМІ. “Вынікам флэшмобу было тое, што людзі ўбачылі, наколькі жорсткімі і дурнымі могуць быць улады, якія затрымліваюць нават асоб, што проста ядуць марозіва. Людзі ўбачылі, што ў нашым грамадстве нешта не так”, – кажа Жэня Манцэвіч, журналіст і блогер у Беларусі.

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ:

Асабістыя старонкі і старонкі супольнасцяў Жывога Журналу, ICQ (праграма для онлайн камунікацыі). Тэкставыя паведамленні праз мабільныя тэлефоны
СФЕРА ЎПЛЫВУ: 12 флэшмобаў як рэакцыя на выбары 2006 г., у найбольш папулярных з якіх удзельнічалі 100-200 асоб. Большасць удзельнікаў была з Мінску.
РЭСУРСЫ: Доступ да Інтэрнету і мабільных тэлефонаў
ЧАС: Ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён: каб было дастаткова часу на каардынацыю людзей для флэшмобу, але не дастаткова для прасочвання яго ўладамі.

УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 1

 

КОШТ: Дарма, невялікія выдаткі на рассылку SMS-паведамленняў

 

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Блогі і фота

Артыкул

крытычны аналіз