Слоўнік

Apache: свабодны вэб-сервер open source, які паўсюль выкарыстоўваецца для вэб-аплікацый.

Баркэмп (BarCamp): міжнародная сетка канферэнцый, якія ладзяцца самімі ўдзельнікамі на падставе мадэлі open source, з выкарыстаннем wiki, email-рассылак, блогаў і іншых сацыяльных медыя-прыладаў.

Блог: вэб-сайт, які складаецца з кароткіх паведамленняў (пастоў), неакрэсленай тэматыкі. Большасць блогаў выкарыстоўвае вэб-аплікацыі, якія дазваляюць публікаваць новы змест проста, не патрабуючы ведання HTML.

Блогамарафон (Blogathon): марафон блогераў, пад час якога выбіраецца адна тэма ці праблема, і ўсе ўдзельнікі ствараюць блогі па гэтай тэматыцы ў пэўны перыяд часу. Блогамарафон месціцца на адным блогу, які ўтрымлівае спасылкі на ўсе паведамленні (пасты), напісаныя падчас марафону.

Blogspot: бясплатны вэб-сервіс для размяшчэння (хостынгу) блогаў, які належыць Google.

Грамадзянскі журналіст: прадстаўнік грамадства, які не з’яўляецца прафесійным журналістам, але збірае, публікуе і распаўсюджвае навіны і інфармацыю незалежным чынам.

CiviCRM: свабодная аплікацыя, open source, для кіравання кантактамі.

Сістэма кіравання зместам (CMS): праграмнае забеспячэнне, прызначанае для публікацыі, упарадкавання і абнаўлення зместу ў Інтэрнеце. Напрыклад, Drupal, Joomla. Праграмы для стварэння блогаў, такія як Wordpress, таксама могуць выкарыстоўвацца як CMS.

Краўд-сорсінг (Crowdsourcing): Пры краўд-сорсінгу заданне выконваецца многімі асобамі, якія не належаць да кампаніі і часта незвязаныя паміж сабой. Напрыклад, для падрыхтоўкі цітраў да відэафільмаў, размешчаных у Інтэрнеце, можна выкарыстоўваць працу валанцёраў з розных краін.

DailyMotion: вэб-сервіс для публікацыі і захавання (хостынгу) відэафільмаў.

Digital storytelling: Creating a narrative using digital tools and digital media. This method is often used to tell personal stories and might consist of words, pictures, audio, and video.

Даменнае імя: зарэгістраваны адрас, які складаецца з сукупнасці літар, азначае размяшчэнне розных кампанентаў (вэб-старонак, медыя, файлаў) вэб-сайту.

Drupal: свабодная, open source, сістэма кіравання зместам (CMS). (Гл.: CMS).

Шыфр/шыфраванне: спосаб кадавання ці шыфравання інфармацыі, які дае магчымасць дэшыфраваць і мець доступ да інфармацыі акрэсленым людзям.

Excel: праграма Microsoft для працы з электроннымі табліцамі.

Facebook: вэб-сайт сацыяльнай сеткі, дзе людзі могуць ствараць профіль (уласную старонку), дадаваць іншых карыстальнікаў у якасці сяброў, размяшчаць і публікаваць матэрыялы. Правілы карыстання Facebook’ам патрубуюць, каб карыстальнікі выкарыстоўвалі пры рэгістрацыі сапраўдныя імёны.

Група на Facebook’у: кожны карыстальнік можа стварыць групу і запрасіць у яе іншых карыстальнікаў. Адміністратары групы могуць высылаць паведамленні ўсім сябрам групы, калі ў ёй менш за 5000 сяброў.

Стужка навін на Facebook’у: кожны карыстальнік мае доступ да стужкі навін, у якой адзначаюцца дзеянні ягоных сяброў на сайце.

Старонка Facebook: кожны карыстальнік можа стварыць старонку і запрасіць іншых быць яе прыхільнікамі (“фанамі”). Старонка можа быць прысвечана агульнай праблематыцы і можа выкарыстоўвацца для рассылкі паведамленняў прыхільнікам.

Профіль на Facebook’у: гэта асабістая старонка карыстальніка, у якой адзначаюцца сябры, зацікаўленні, удзел у групах, апошнія дзеянні на сайце. Карыстальнік можа кантраляваць, якія часткі профілю будуць бачныя іншым.

FireGPG: праграма-аплікацыя, якая інсталюецца ў браўзеры Firefox. FireGPG дазваляе шыфраваць электронныя лісты на самім браўзеры.

Flash: папулярная графічная праграма ад Adobe для стварэння анімацыйных і мультымедыйных элементаў вэб-сайтаў.

Запыт на падставе Закона аб свабодзе інфармацыі (FOIA): механізм, на падставе якога асоба можа патрабаваць інфармацыю ад ураду.

Флэшмобы: Флэшмобы праводзяцца групай людзей (часта сабраных праз email ці сайты сацыяльнай сеткі), якія збіраюцца, нібыта выпадкова, на кароткі час у грамадскім месцы. Сабраўшыся, група выконвае пэўнае (часта дзіўнае) дзеянне і потым знікае.

Flickr: вэб-сайт, прызначаны для захавання (хостынгу) і распаўсюджання фотаздымкаў, які належыць Yahoo. Карыстальнікі могуць апублікаваць фотаздымкі праз вэб-сайт, email, адмысловыя аплікацыі, мабільныя тэлефоны. Базавае ўжыванне сайту бясплатнае, карыстанне дадатковымі функцыямі платнае.

FTP (пратакол перадачы файлаў): гэта спосаб адпраўкі файлаў у Інтэрнет. Кампутар-кліент пры дапамозе гэтай праграмы можа перадаваць файлы на сервер (хост), які захоўвае дадзеныя.

Тэлефон свабоды: аплікацыя, зробленая на падставе базы дадзеных, якая дае доступ да інфармацыі праз тэлефанаванне на стацыянарныя, мабільныя і інтэрнет-тэлефоны..

FreeSwitch: адкрытая, open-source, тэлефонная платформа, якая выкарыстоўваецца для стварэння галасавых і тэкставых аплікацый.

FrontlineSMS: адкрытая праграма open-source, якая можа ператварыць ноўтбук і мабільны тэлефон у камунікацыйны цэнтр. Інсталяваная праграма дазваляе карыстальнікам адпраўляць і атрымліваць масавыя рассылкі тэкставых паведамленняў.

Google Earth: праграма, прызначаная для прагляду мапаў Зямлі ў 3D фармаце. Да пунктаў на мапе можна дадаваць фота, відэа, тэкставыя анатацыі, якія могуць захоўвацца і праглядацца іншымі карыстальнікамі.

Google Images: прылада для пошуку выяваў. Дадатковыя параметры пошуку дазваляюць шукаць выявы на падставе аўтарскага права, што дае магчымасць знаходзіць паўторна выкарыстаныя і перапрацаваныя (напрыклад, у калажах) выявы.

Google Maps: база дадзеных мапаў і праграмнае забеспячэнне. Мапы можна апрацоўваць і рабіць анатацыі, да іх можна дадаваць фотаздымкі і іншыя матэрыялы, мапы можна размяшчаць на ўласным вэб-сайце.

Google Motion Chart (Дынамічная дыяграма Google): вэб-аплікацыя для стварэння дынамічнай дыяграмы ў выглядзе Flash-файла, якая адлюстроўвае дадзеныя, размешчаныя на Google Spreadsheet. Прызначана для ілюстрацыі таго, як змяняюцца ў часе некалькі тыпаў дадзеных.

Google News: стужка навін, якая індэксуецца Google. Карыстальнікі могуць падпісацца на атрыманне паведамленняў аб навінах пэўнай тэматыкі на email (Google News Alerts), на падставе ключавых словаў, якія выкарыстоўваюцца ў навінах. Навіны могуць таксама аўтаматычна ператварацца ў рассылку ці змяшчацца на вашым сайце.

Google Spreadsheet: бясплатная вэб-аплікацыя, якая дазваляе ствараць, рэдагаваць, публікаваць электронныя табліцы, якія змяшчаюцца ў Інтэрнеце.

Gmail: бясплатная электронная пошта, якая належыць Google.

GPG:  open source версія праграмы PGP (Pretty Good Privacy), тып крыптаграфічнай праграмы, якая кадзіруе вашыя дадзеныя і дазваляе раскадзіраваць іх толькі тым асобам, якія маюць ваш код доступу

Жорсткі дыск: прылада для сталага захавання кампутарных дадзеных. Ёсць два тыпы жорсткіх дыскаў: унутраны (усталяваны ўнутры кампутара) і знешні (злучаны з кампутарам праз кабель). Знешнія жорсткія дыскі могуць падключацца да розных кампутараў. Дадзеныя на жорсткім дыску таксама могуць быць зашыфраванымі.

HTML: Hypertext Markup Language. гэта кампутарная мова, якая выкарыстоўваецца для перадачы зместу і яго размяшчэння на вэб-старонцы, калі ён загружаецца з вэб-серверу на вэб-браўзер.

ICQ: праграма для імгненнага абмену паведамленнямі (чат) у Інтэрнэце, якія належыць расійскай кампаніі Digital Sky Technologies. Праграма дазваляе абменьвацца паведамленнямі паміж кампутарамі.

Інфаграфіка: спосаб візуалізацыі і надання значэнняў дадзеным пры дапамозе малюнкаў, мапаў, дыяграмаў, графікаў і іншых графічных элементаў.

IntelliSMS: камерцыйная праграма для адпраўкі і атрымання тэкставых паведамленняў.

Інтэрактыўны галасавы адказ (IVR): тэхналогія, якая дазваляе кампутару распазнаваць словы, вымаўленыя чалавечым голасам, і перадаваць у адказ загадзя зададзеную ці дынамічную інфармацыю.

IP-адрас: унікальны лічбавы ідэнтыфікатар, які надаецца кожнаму аб’екту, які мае доступ да Інтэрнэту. Падчас перадачы дадзеных праз Інтэрнет, IP-адрас кампутара ці іншага прыстасавання, праз якое вы ўваходзіце ў Інтэрнэт, звязваецца з дадзенымі, якія вы перадаеце.

javaScript: мова сцэнароў, якая выкарыстоўваецца ў браўзерах для размяшчэння і фарматавання зместу ці ўключэння інтэрактыўных дзеянняў (напрыклад, выкарыстанне ўсплывальных вокнаў ці выяваў, што ўзнікаюць пры набліжэнні да іх курсору).

joomLa: свабодная, open-source, сістэма кіравання зместам (CMS), якая працуе ў Інтэрнеце (Гл.: CMS).

Жывы журнал (Livejournal): блог-платформа для размяшчэння асабістых дзённікаў і дзённікаў супольнасцяў, запісы ў якіх могуць рабіць многія асобы. Платформа належыць кампаніі СУП. Праграмнае забеспячэнне мае адкрыты зыходны код (open-source) і можа выкарыстоўвацца кожным для заснавання суполкі блогаў.

Livestream.com: свабоднае праграмнае забеспячэнне для публікацыі відэа з вашага тэлефона ці кампутара, падключанага да Інтэрнету.

Mash-up, калаж : спалучэнне розных прылад, медыя ці праграмнага забеспячэння для стварэння гібрыднага медыя-прадукту. Mash-up вэб-аплікацыя можа спалучаць некалькі розных вэб-сервісаў, mash-up відэа зводзіць некалькі фільмаў з іншымі медыя-файламі ў адзін новы фільм.

MMS (мультымедыйнае паведамленне): фармат для адпраўкі медыя-паведамленняў па мабільнай сувязі. Пры дапамозе MMS можна адпраўляць фотаздымкі, аўдыё- і відэа-запісы, тэкставыя паведамленні, даўжэйшыя, чым 160 знакаў для лацініцы ці 70 для кірыліцы SMS-паведамленняў.

MySpace: сайт сацыяльнай сеткі (уласнасць Fox Interactive Media/NewsCrop), у якім карыстальнікі могуць ствараць профіль, дадаваць іншых карыстальнікаў як сяброў, размяшчаць і публікаваць свае матэрыялы.

MySQL: сістэма для кіравання базамі дадзеных. Код MySQL з’яўляецца ўласнасцю Sun Microsystems/Oracle Corporation, але адкрыты для свабоднага распаўсюду.

Мапа кантактаў: візуальная прэзентацыя людзей, арганізацый ці інстытутаў і іх узаемаадносінаў.

Open source software (Праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам): праграмнае забеспячэнне, у якім зыходны код даступны для прагляду, зменаў, стварэння на яго аснове новых праграм. Ідэя такога падыходу ў тым, што, пакідаючы зыходны ход адкрытым, больш людзей зможа атрымаць карысць ад супольнай працы праграмістаў.

Orkut: свабодны сайт сацыяльнай сеткі (належыць Google), які карыстаецца папулярнасцю ў Бразіліі і Індыі.

PHP: свабодная мова сцэнароў для вэб-аплікацый.

Qik: бясплатная вэб-праграма для публікацыі відэа з тэлефонаў.

Рэмікс: Працэс спалучэння двух альбо болей тыпаў медыя разам. Найбольш часта людзі спалучаюць відэа і аўдыё, альбо тое і другое.

Рынгтон: лічбавы аўдыё-файл, які гучыць, калі на мабільны тэлефон нехта тэлефануе ці дасылае паведамленне. Рынгтонамі можна абменьвацца праз тэлефоны. Уласныя версіі рынгтонаў могуць стварацца пры дапамозе бясплатнага праграмнага забеспячэння.

SMS: гл.: Тэкставае паведамленне.

Кароткі нумар: адмысловы нумар тэлефона, на які могуць адпраўляцца тэкставыя (SMS) ці MMS-паведамленні.

SIM-карта: (Subscriber Identification Module, Модуль ідэнтыфікацыі абанента) – карта захоўвае ўнікальную персанальную інфармацыю пра ўладальніка мабільнага тэлефона, такую як асабістыя дадзеныя чалавека, на якога зарэгістраваны тэлефон (у некаторых краінах, у тым ліку ў Беларусі і Расіі), нумары тэлефонаў і дадзеныя кантактаў у адраснай кнізе.

Сервер: кампутар, які захоўвае дадзеныя і прадстаўляе іх на падставе запыту іншых кампутараў, аб’яднаных у сетку.

Сайты сацыяльнай сеткі: вэб-сайты, карыстальнікі якіх могуць стварыць профіль, наладзіць сувязі з іншымі карыстальнікамі, камунікаваць і абменьвацца інфармацыяй з імі. Напрыклад, MySpace, Facebook, bebo, Orkut, Hi5.

SquirrelMail: свабодны, open-source, кліент электроннай пошты з вэб-інтэрфейсам. SquirrelMail не змяшчаецца на камерцыйных серверах, ён павінен быць інсталяваны на вашым уласным серверы.

Tagging: Тэг (tag) – цэтлік, ключавое слова, якое надаецца кантэнту на адным ці многіх сайтах. Многія сайты сацыяльных сетак ці сайты для публікацыі фота- і відэа-матэрыялаў выкарыстоўваюць тэгі для ўпарадкавання зместу, надання магчымасці праглядаць адзін і той жа файл у розных катэгорыях.

Tag cloud, Воблака тэгаў: спосаб візуалізацыі інфармацыі адносна доўгага ці насычанага звесткамі тэксту, звычайна ў выглядзе групы словаў ці фразаў, з выдзяленнем найбольш папулярных у тэксце.

Тэкставае паведамленне: SMS-паведамленне, перадаецца праз мабільныя тэлефоны, абмежавана 160 сімваламі – для лацініцы, 70 – для кірыліцы.

Twitter: вэб-сервіс для публікацыі кароткіх тэкстаў (140 знакаў ці менш). Карыстальнікі могуць публікаваць гэтыя тэксты на вэб-сайце ці праз тэкставыя паведамленні мабільнай сувязі.

USB-носьбіты: пераноснае прыстасаванне для захавання інфармацыі, якое падключаецца да кампутара праз USB-порт.

Ushahidi: праграма, якая дазваляе публікаваць апошнія навіны праз адпраўку паведамленняў пры дапамозе мабільнай сувязі, электроннай пошты, вэб-сайтаў. Гэтыя паведамленні збіраюцца, апрацоўваюцца (індэксуюцца) і публікуюцца на вэб-сайце.

Ustream.tv: свабодная праграма для трансляцыі відэа ў прамым эфіры з вашага тэлефона ці кампутара, падключанага да Інтэрнету.

Visualisations: Спосаб прэзэнтаваць і спрасціць складаныя дадзеныя, выкарыстоўваючы графіку.

WampServer: Датычыць інсталяцыі Apache, MySQL, і PHP на сервер Windows.

Вэб 2.0: панятак, які выкарыстоўваецца для азначэння новай генерацыі Інтэрнэту, якая дазваляе карыстальнікам больш проста ствараць і публікаваць кантэнт і ўзаемадзейнічаць паміж сабой.

Web browser (Вэб-браўзер): праграма, якая выкарыстоўваецца для прагляду вэб-старонак. Напрыклад, Firefox, Konqueror.

Вэб-скрэпер (Web-scraper):  праграма, якая аўтаматычна збірае (scrap) інфармацыю з вэб-старонак.

Wiki: вэб-сайт, які можа рэдагаваць кожны карыстальнік. Розныя людзі могуць разам працаваць над wiki, маючы магчымасць адсочваць змены і захоўваць розныя версіі сайту.

Wikipedia: вэб-сайт, створаны па прынцыпу энцыклапедыі, дзе кожны можа пісаць ўласныя артыкулы ці рэдагаваць артыкулы іншых.

Word press: свабоднае, open-source, праграмнае забеспячэнне для публікацыі і кіравання блогам. Вы можаце загрузіць і інсталяваць Wordpress на ўласны сервер, альбо Wordpress можа задарма захоўваць ваш блог на Wordpress.com.

Xapian: свабодная, open-source, праграма для пошуку інфармацыі, якая выкарыстоўваецца разам з базамі дадзеных.

Yahoo Mail: бясплатная электронная пошта, якая належыць Yahoo.

YouTube: свабодны вэб-сайт для захавання і публікацыі відэа, які належыць Google. Карыстальнікі могуць загружаць відэа з кампутара ці мабільнага тэлефона, альбо пераслыць яго па электроннай пошце.