Аналітыка кампаніі



спампаваць гэтую картку (pdf 273kb)

У ІНТЭРНЭТ-ПЛАТФОРМЫ І СЭРВІСЫ, ЯКІЯ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЦА Ў ІНФА-АКТЫВІЗМЕ, ЧАСТА ЎБУДАВАНЫЯ АНАЛІТЫЧНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ , ЯКІЯ ДАЗВАЛЯЮЦЬ УБАЧЫЦЬ, ХТО ЦІКАВІЦЦА ВАШАЙ ОНЛАЙН КАМПАНІЯЙ І ЯК ВЫКАРЫСТОЎВАЕ ЯЕ. ГЭТЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ ДАПАМАГАЮЦЬ ВАМ САЧЫЦЬ ЗА ЭФЕКТЫЎНАСЦЮ ТЭХНІК, ЯКІЯ ВЫ ВЫКАРЫСТОЎВАЕЦЕ. ГЭТАЯ КАРТКА ТЛУМАЧЫЦЬ ЯК ПРЫ ДАПАМОЗЕ РОЗНЫХ БЯСПЛАТНЫХ КАМПУТАРНЫХ ПРАГРАМ МОЖНА САЧЫЦЬ ЗА РАСПАЎСЮДЖАННЕМ ПАСЛАННЯ, НАЗІРАЦЬ ЗА ГРАМАДСКАЙ ДЫСКУСІЯЙ ПА ВАШАЙ ПРАБЛЕМАТЫЦЫ, РАБІЦЬ МАНІТОРЫНГ ІНТЭРНЭТ-АКТЫЎНАСЦІ МЭТАВАЙ АЎДЫТОРЫІ, АДНАДУМЦАЎ, АПАНЕНТАЎ.

Што трэба адсочваць і аналізаваць?

ПАСЛАННЕ ВАШАЙ КАМПАНІІ
Адсочваць вашае пасланне ў Інтэрнэце- гэта значыцца назіраць за тымяк, дзе і калі яно згадваецца іншымі: цэнтральнай і незалежнай прэсай, уплывовымі асобамі, недзяржаўнымі арганізацыямі і мясцовымі супольнасцямі, і ўсімі тымі , хто абмяркоўвае яго ў сеціве. Калі ў якасці паслання ў вас кароткі, унікальны слоган, яго будзе значна прасцей прасачыць онлайн.

ПРАБЛЕМА, НА ЯКУЮ СКІРАВАНА ВАШАЯ КАМПАНІЯ
Вы можаце сачыць за агульным развіццём праблематыкі кампаніі, выкарыстоўваючы тыя ж самыя метады, што і для назірання за распаўсюджаннем паслання. Акрамя таго, варта рабіць маніторынг онлайн-медыяў, адсочваць прэз-рэлізы, паведамленні, абвесткі аб надыходзячых мерапрыемствах, іІнтэрнэт-рассылкі, нефармальныя дыскусіі ў сацыяльных сетак.

ВАШАЯ МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ, АДНАДУМЦЫ І АПАНЕНТЫ
Маніторынг вэб-сайтаў асоб і арганізацый, якіх вы лічыце мэтавай групай, аднадумцамі ці апанентамі, дазваляе ацаніць іх рэакцыю на вашу акцыю, прааналізаваць іх выступы ў прэсе, на асобных мерапрыемствах і паназіраць за ходам іх уласных кампаній. Гэта дапаможа вам выбраць і прапанаваць патрэбную інфармацыю ці падтрымку мэтавай групе і аднадумцам, а таксама хутка і эфектыўна адказаць на аргументы апанентаў.


Аналітыка кампаніі ў дзеянні

Адсочвайце ўласнае пасланне
Адсочваючы каментары да сваіх тэкстаў на старонцы Facebook’у і блогу, кампанія па праблеме зменаў клімату 350.org заўважыла, што яны атрымалі значна больш водгукаў на Facebook’у. Facebook і іншыя сайты сацыяльных сетак дасылаюць каментары, якія з’яўляюцца на вашым профілі, вам па email’у. Гэта дазваляе прасачыць успрыманне і рэакцыю на вашае пасланне, убачыць эфектыўнасць выкарыстання розных онлайн-платформ і сэрвісаў. Наступныя аналітычныя інтрументы могуць дапамагчы вам падлічыць, колькі асоб спампавала лагатып вашай кампаніі, выклала фотаздымкі ў падтрымку акцыі, апублікавала ваш рэкламны відэаролік у сваім блогу, даслала email пра вашую акцыю сябрам ці ўплывовым асобам.

blip.tv відэа панель
Blip.tv відэа панель дазваляе аўтаматычна размяшчаць відэафільм на некалькіх сэрвісах і назіраць за яго папулярнасцю. Панель падтрымлівае такія відэа-сэрвісы, як YouTube, Dailymotion, Vimeo, сайт мікраблогінгу Twitter. Інструмент дазваляе збіраць водгукі на відэафільм/-ы вашай кампаніі.

Аналітыка Google (Google Analytics)
Google Analytics Дазваляе зрабіць падлік, колькі асоб наведала ваш вэб-сайт, з якіх сайтаў яны былі скіраваныя, колькі часу правялі на сайце, якія старонкі чыталі, на якой старонцы пакінулі сайт. Каб ўключыць інструмент Google Analytics неабходна будзе дадаць да вашага вэб-сайту код JavaScript, створаны Google. Атрыманыя дадзеныя змяшчаюцца на сэрверы Google.

Email апавяшчэнні
Многія сайты сацыяльных сетак дазваляюць выбраць опцыю атрымання email’аў з апавяшчэннем, калі новыя людзі дадалі вас у спіс сваіх сяброў ці кантактаў, напісалі каментар на змест з вашага сайту, выслалі прыватнае паведамленне. Калі вы выдзеліце асобную паштовую скрыню для гэтых апавяшчэнняў, то зможаце адкрыць доступ да іх іншым асобам у вашай арганізацыі і пазбегнуць перагрузкі вашай асноўнай электроннай пошты.

AWStats/JAWStats  
AWStats гэта бясплатны інструмент для аналізу трафіку, open source, які дапаможа адсачыць колькі людзей наведала ваш вэб-сайт. JAWStats з’яўляецца плагінам, які працуе з AWStats для ўтварэння больш ясных справаздачаў. Праграмнае забеспячэнне павінна быць усталявана на ваш уласны вэб-сэрвер.

FeedBurner 
Калі вы маеце вэб-сайт ці блог, які публікуе стужку навін, вы можаце выкарыстоўваць вэб-датасаванне, FeedBurner каб адсочваць, колькі людзей падпісаліся на вашую стужку. FeedBurner таксама стварае справаздачы, якія адлюстроўваюць папулярнасць сайту ў часе.

ClickHeat
ClickHeat гэта бясплатнае open source вэб-датасаванне, якоестварае візуальную прэзентацыю таго, на якія элементы клікалі наведвальнікі вашага вэб-сайту. Такім чынам, вы можаце бачыць, якія часткі старонкі найбольш цікавыя, лёгкія для чытання, ці найбольш заахвочваюць наведвальнікаў да дзеяння.

АДСОЧВАЙЦЕ ПРАБЛЕМУ, ЯКУЮ ІМКНЕЦЦА ВЫРАШЫЦЬ ВАШАЯ КАМПАНІЯ
Падчас тэрарыстычных атак у Мумбаі ў 2008 г. для размяшчэння апошніх звестак відавочцы найчасцей выкарыстоўвалі Twitter, сэрвіс мікраблогінгу. Задаўшы слова для пошуку “#mumbai” у Twitter’ы, людзі – нават тыя, хто не быў у Мумбаі ў той час – маглі сачыць за апошнімі навінамі, адгукацца на просьбы аб дапамозе і звязваць людзей у горадзе паміж сабой. Наступныя інструменты можна выкарыстоўваць, каб сачыць за развіццём праблемы онлайн і мець магчымасць прыняць, пры неабходнасці, патрэбныя меры:

Апавяшчэнні Google (Google Alerts) 
Google Alerts дапамагае знаходзіць артыкулы, прысвечаныя вашай праблематыцы, у Інтэрнэт-версіях друкаваных газет, онлайн СМІ, паведамленнях блогаў. Падпісаўшыся на апавяшчэнні праз электронную пошту ці стужку навін (RSS), вы можаце атрымліваць паведамленні адразу пасля з’яўлення артыкулаў.

RSS чытальнікі (напрыклад Google Reader ці Bloglines ці RSSOwl)
Дазваляе падпісацца на любы RSS-кантэнт, які публікуецца на вэб-сайтах (напрыклад, паведамленні блогаў, падкасты ці відэа-матэрыялы), і праглядаць яго на сваім сайце адразу пасля з’яўлення ў Інтэрнэце.

Twitter
Дазваляе рабіць маніторынг выказванняў па вашай праблематыцы, што з’яўляюцца ў  Twitter, пры дапамозе пошуку па ключавых словах ці Twitter-імя акцыі. Вы можаце адсочваць адказы на вашыя паведамленні ці знаходзіць ключавыя словы праз “хэштэг” (hashtag (#)), які дапамагае знаходзіць адпаведныя паведамленні.

HootSuite
HootSuite HootSuite мае ўбудаваны інструмент, які адсочвае, колькі асоб цытавала ці адказвала на вашыя Twitter-паведамленні.

АДСОЧВАЙЦЕ СВАЮ МЭТАВУЮ АЎДЫТОРЫЮ, АДНАДУМЦАЎ І АПАНЕНТАЎ
Да глабальнага Дня Дзеяння, скіраванага на спыненне гвалту ў адносінах да працаўнікоў сэкс-індустрыі, праваабарончыя групы павінны былі адсачыць водгукі на розных мовах у міжнародных СМІ. Па прычыне вялікай колькасці онлайн-медыяў, маніторынг якіх трэба было рабіць, групы ўсталявалі ў пошуку апавяшчэнні па ключавых словах (keyword search alerts) на ўсіх мовах, каб сачыць за за рэакцыяй у міжнародных СМІ на Дзень Дзеяння. Адным са сродкаў, які быў выкарыстаны для гэтага, быў Google Alerts. Наступныя інструменты дапамогуць вам прасачыць за онлайн-актыўнасцю вашай мэтавай аўдыторыі, аднадумцаў і апанентаў:

RSS-стужкі (ці іншыя стужкі падобнага кшталту)
На многіх сайтах, змест якіх ствараеццакарыстальнікамі, ёсць магчымасць падпісацца на вынікі пошуку па ключавых словах як на RSS-стужку. Напрыклад, вы можаце дадаць пошук па ключавых словах у свой RSS- чытальнік па такіх відэа- і фота- сайтах як Flickr ці blip і аўтаматычна праглядаць новыя пасты, якія будуць адносіцца да выбраных ключавых словаў. Вы можаце таксама сачыць за RSS-стужкамі сайтаў вашай мэтавай аўдыторыі, аднадумцаў і апанентаў.

TweetDeck
Вы можаце выкарыстоўваць TweetDeck каб аптымізаваць прагляд акаўнтаў Twitter, якія вы адсочваеце, упарадкаваўшы іх па групах, напрыклад: аднадумцы, палітыкі, СМІ.

CiviCRM & SugarCRM
CiviCRM & SugarCRM  гэтыя сістэмы кіравання кантактамі дазваляюць сачыць за дзеяннямі, якія ажыццяўляліся з вашага вэб-сайту ці пошты, напрыклад, калі карыстальнікі ці адрасат дасылаюць email мэтавай аўдыторыі, перасылаюць ліст сябру ці падпісваюць петыцыю.

Wordle
Wordle дазваляе генераваць “аблокі словаў” з зададзенага тэксту. Аблокі робяць больш выразнымі словы, якія часцей сустракаюцца ў зыходным тэксце. Пры дапамозе гэтага інструменту вы можаце аналізаваць як арганізацыя прадстаўляе сваю праблематыку , стварыўшы аблокі словаў на аснове прэс-рэлізаў, прамоваў, паведамленняў ці вэб-сайтаў.

ForwardTrack
ForwardTrack гэта бясплатнае праграмнае забеспячэнне, якое адсочвае і пазначае на мапе распаўсюд далейшай перасылкі email’аў, палітычных заклікаў да дзеяння, Інтэрнэт-петыцый. Яно можа таксама адзначаць месцы, дзе паведамленні блогаў абмяркоўваліся ў Інтэрнэце, і спрашчаць механізм запісу. Інструмент для дзеяння патрабуе PHP і MySQL.


Эфектыўнае выкарыстанне аналітычных інструментаў

Перад тым, як пачаць, задай сабе наступныя пытанні:

  1. Ці мае вашая кампанія ўнікальны, кароткі, лёгкі для запамінання слоган? Гэта значна спросціць маніторынг распаўсюджання вашага паслання.
  2. Ці можаце вы выкарыстоўваць RSS-стужкі, каб дазволіць прыхільнікам сачыць на вашым вэб-сайце за развіццём справы за якую вы змагаецеся, уключыўшы аўтаматычную публікацыю стужак ключавых словаў?
  3. Якія дзеянні вашых прыхільнікаў і аднадумцаў вы павінны прасачыць у першую чаргу?
  4. Што яшчэ павінна быць аб’ектам маніторынгу? Напрыклад, увага звычайнай публікі да вашай кампаніі ці праблемы? Назіранне за ўплывовымі прыхільнікамі з мэтай пазнаёміць іх паміж сабой?
  5. Калі інфармацыя, якую вам трэба адсочваць, не даступна онлайн, як вы знойдзіце альтэрнатыўную крыніцу?
  6. Як вы можаце знайсці патрэбную інфармацыю пра тое, колькі людзей наведалі ваш вэб-сайт, не ствараючы пагрозы для іх бяспекі? IP-адрасы могуць выявіць месца знаходжання і іншую асабістую інфармацыю, у выпадку калі вашыя пратаколы будуць страчаны ці канфіскаваны.