Тактыка 1: Відэа


Заахвоць іх да дзеяння

Мабілізуй людзей

спампаваць гэтую картку (pdf 740kb)


глядзець поўнае відэа

 

ГЭТАЯ ТАКТЫКА БУДЗЕ КАРЫСНАЯ, КАЛІ ВЫ ХОЧАЦЕ ДАПАМАГЧЫ ЛЮДЗЯМ ЗГУРТАВАЦЦА ВАКОЛ АГУЛЬНАЙ СПРАВЫ НЕПАСРЭДНА АБО ОНЛАЙН

 

ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА

Video Volunteers photograph

  • Відэа-валанцёры патрабуюць права на зямлю

Грамадзяне-журналісты ў Індыі
Пасля таго, як падрыхтаваны мясцовымі жыхарамі відэафільм аб правах на зямлю ў Гуджараце (Індыя) быў паказаны ў 25 навакольных вёсках, 700 чалавек згуртаваліся і звярнуліся да мясцовых уладаў са скаргамі і патрабаваннем справядлівага размеркавання зямлі.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: лічбавыя відэакамеры, праграма для рэдагавання відэа, YouTube, шырокаэкранныя праектары, VCD/DVDs плэеры для паказу ў вёсках і мястэчках.

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: 
Відэа-валанцёры


Pink Chaddi Campaign poster 

  •  Акцыя Ружовыя Чаддзі

Абаронцы правоў жанчын у Індыі
Каардынуючы дзеянні праз Facebook і блогі, абаронцы правоў жанчын у Індыі заклікалі прыхільнікаў акцыі высылаць ружовыя трусы (chaddis, чаддзі) сябрам правай палітычнай групоўкі, што фінансавала напады на жанчын, якія пілі алкаголь у барах.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Facebook, Blogspot, Flickr, плакаты, лічбавыя камеры

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: 
Блог акцыі


  • Выкарыстанне “самотнага” профілю на Facebook’у
ЛГБТ праваабаронцы ў Ліване
Арганізацыя па абароне правоў лесбіянак, гееў, бі- і транссексуалаў (ЛГБТ), назва якой не згадваецца тут для захавання канфідэнцыйнасці, стварыла на Facebook’у профіль без фотаздымкаў і сяброў для мабілізацыі людзей, якія патрабавалі падтрымкі і/ці хацелі ўдзельнічаць у руху па абароне правоў лесбіянак, гееў, бі- і транссексуалаў у Ліване. Зацікаўленыя маглі лёгка знайсці гэты профіль, які, у сваю чаргу, скіроўваў зацікаўленых на веб-сайт арганізацыі, е пагражаючы бяспецы і ананімнасці наведвальнікаў, як у выпадку адкрытай спасылкі на ЛГБТ арганізцыю.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Facebook.

 

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:
Як стварыць профіль на Facebook’у