|
Тактыка 3: Відэа
Аўтар: zheka Дата: чцв, 04/21/2011 - 12:49
Намалюй гэта
Візуалізуй сваё пасланне
спампаваць гэтую картку (pdf 836kb)
глядзець поўнае відэа
ГЭТАЯ ТАКТЫКА ДАЗВАЛЯЕ ТВОРЧА ВЕСЦІ РАЗМОВУ НЕЗАЛЕЖНА АД РОЗНАСЦІ МОВАЎ І ЎЗРОЎНЮ АДУКАВАНАСЦІ І ЭФЕКТЫЎНА ПРЫЦЯГВАЦЬ ЎВАГУ СЛУХАЧОЎ
ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА
|
- Анімацыя фальклору з феміністычным ухілам
“Жанчыны і Форум памяці” , Каір, Егіпет Мастакі і праваабаронцы зрабілі кароткі мультфільм на падставе традыцыйных арабскіх казак, пераапрацаваўшы іх з перспектывы фемінізму. Відэа ўзнаўляе праблему палавой няроўнасці праз вобразы жывёл і нежывых прадметаў. Такі творчы падыход дае магчымасць уздымаць далікатныя для аўдыторыі пытанні.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: праграма Adobe (Photoshop, After Effects і Premiere) для анімацыі намаляваных і адсканаваных эскізаў
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: Жанчыны і Форум памяці
|
|
- Стварэнне мапы канфлікту ў рэальным часе
“Самідун”, Ліван Падчас ізраільскага нападу ў 2006 г. праваабаронцы згуртаваліся дзеля стварэння і пазнейшага абнаўлення мапаў абстрэлаў і разбурэнняў ліванскай інфраструктуры. Гэтыя мапы выкарыстоўваліся для арганізацыі работ па адбудове краіны, а таксама ў праваабарончай дзейнасці
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Adobe Illustrator, Blogspot, Wordpress.
Спасылкі для дадатковай інфармацыі:
Самідун
|
|
- Адзначэнне катаванняў на прэзідэнцкай мапе
Праваабаронцы Туніса з Nawaat.org Урад Туніса заблакаваў веб-сайты для публікацыі відэа – YouTube і Dailymotion, – каб перашкодзіць людзям праглядаць відэафільмы, у якіх зафіксаваныя прыклады парушэнняў правоў чалавека урадам краіны. У адказ праваабаронцы стварылі інтэрактыўны калаж на аснове мапы Google Earth, змясціўшы відэафільмы аб парушэнні правоў на 3D-мапе ў месцы знаходжання прэзідэнцкага палаца. Гэта дазволіла людзям далей праглядаць забароненае відэа, хоць непасрэдны доступ да YouTube быў адключаны.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Google Earth, Google Maps, YouTube.
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: Відэамапа
|
|
|