Арганізуйце паказ

Мы б хацелі каб як мага болей людзей паглядзела фільм “10 тактык каб змяніць інфармацыю ў дзеянне”, таму мы будзем вельмі радыя, калі вы ці вашая арганізацыя зробіць паказ. Знізу вы знодзіце ўзор постэра і набор улётак у малым пашырэнні - word- файле і ў вялікім пашырэнні- PDF файле. Вы можыце перакласці змешчаны там тэкст на сваю мову, дадаць свае дэталі паказу, а затым надрукаваць іх і расклеіць па горадзе, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра вашае мерапрыемства.

Мы таксама можам паслаць вам копіі “10 тактык” і іншыя матэрыялы і інструкцыі, створаныя Тактычнымі Тэхналогіямі для распаўсюду між праваабаронцамі ў вашай краіне. Таксама мы будзем рэклямаваць і дакументаваць ваш паказ на гэтым сайце. Калі вам падаецца гэта добрай ідэяй, калі ласка, напішыце нам на infoactivism[at]tacticaltech.org і мы прадставім вам усю патрэбную інфармацыю для арганізацыі свайго паказу, ці вы можаце сцягнуць усю інфармацыю для паказа, а потым напісаць нам.

Каб разрэклямаваць ваш паказ:

1. Пастаўце трэйлер відэа ў свой блог ці на свой сайт

2. Сцягніце А4 постэр і ўлёткі (у малым пашырэнні, каля 350 KB кожная), якія вы можаце адрэдагаваць згодна з вашай інфармацыяй аб паказе

3. Сцягніце PDF версію А4 постэраў (5,4 MB) і флаераў (2,3 MB) у вялікім пашырэнні

4. Сцягніце PowerPoint прэзентацыю пра тое, як узніклі “10 тактык” (2,5 MB, файл у zip)

Каб арганізаваць свой паказ:

Паглядзіце парады Тактычных Тэхналогій, што трэба рабіць каб арганізаваць паспяховы паказ фільма.

Распавядзіце нам пра свой паказ:

Калі вы выкарыстоўвалі “10 тактык” пад час паказу, семінару ці нейкім іншым чынам, калі ласка, дайце нам ведаць пра гэта!