English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Падтрымка субтытраў
Мы рэкамендуем абнавіць ваш браўзэр і абнавіць флэш-плэер да 10-тай ці навейшай версіі, каб глядзець фільмы на гэтым сайце.
Каб прагядзець фільм “10 тактык” з субтытрамі на нашым сайце, знайдзіце ўнізе плэера выпадаючае меню. Калі вы знайшлі патрэбную вам мову, выберыце яе з выпадаючага меню і фільм будзе паказвацца з выбранай вамі мовай.
Праблемы з праглядам
Калі ў вас на кампутары не наладжаны шрыфт для адпаведнай мовы, вы не зможаце праглядаць субтытры на гэтай мове. Нарпыклад, калі выбралі хіндзі і не маеце гэтага шрыфту ў сябе на кампутары, то вы будзеце бачыць розныя значкі замест субтытраў. Каб інсталяваць патрэбны шрыфт вы можаце знайсці яго з дапамогай пошуку Google. Паставіўшы аднойчы сабе патрэбны шрыфт на кампутар, вы зможаце глядзець фільмы на адпаведнай мове. Некаторыя мовы, якія пішуцца справа налева (напрыклад, арабская ці іўрыт), могуць не адлюстроўвацца, ці адлюстроўвацца некарэктна ў плэеры якім мы карыстаемся. Калі вы інсталявалі адпаведны шрыфт і гэта не дапамагло, калі ласка, напішыце нам на email: infoactivism[at]tacticaltech.org і паведаміце назву і версію браўзэра, якім вы карыстаецеся.
Прагляд “10 тактык” на іншых мовах
Калі вы жадаеце паглядзець “10 тактык” на мове, якая адрозніваецца ад тых, якія даступныя на DVD, то вам патрэбна:
1. Спампаваць тут адпаведны .SRT файл з субтытрамі (для гэтага патрэбна зарэгістравацца і ўвайсці ў сістэму). Таксама вы можаце папрасіць нас выслаць вам неабходныя субтытры.
2. Спампаваць MP4 версію “10 тактык” тут.
3. Карыстайцеся бясплатнымі плэерамі, такімі як VLC. Спампаваць і прачытаць пра яго можна тут.
4. Адчыніце MP4 файл у гэтым плэеры і абярыце “загрузіць файл з субтытрамі”.