Тактыка 8: Відэа


ПЕРАДАВАЙ ЗВЕСТКІ З МЕСЦА ПАДЗЕЙ

выкарыстоўвай калектыўнае свядомае

спампаваць гэтую картку (pdf 576kb)


глядзець поўнае відэа


ГЭТАЯ ТАКТЫКА ДАПАМАГАЕ СТВАРАЦЬ ЦІ ЗБІРАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ, ПЕРАДАВАЦЬ ЗВЕСТКІ ПРА ТАКІЯ ГРАМАДСКІЯ ПАДЗЕІ, ЯК ВЫБАРЫ, ПРАТЭСТЫ, АДПАВЯДАЦЬ НА КАТАСТРОФЫ ЦІ ПЕРАВАРОТЫ.

 

ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА

Field Reporting the 2008 Mumbai Terror Attacks image


  • Рэпартажы з месца падзей падчас тэрарыстычных атак у Мумбаі

Грамадзяне Мумбая

Праз SMS-паведамленні і фотаздымкі, зробленыя на мабільныя тэлефоны, мясцовыя жыхары самаарганізаваліся дзеля пошуку і распаўсюджання інфармацыі, недаступнай у СМІ падчас тэрарыстычных атакаў у Мумбаі. Гэта спантанная перадача інфармацыі дапамагла вызначыць колькасць параненых і загінуўшых асоб і спрыяла каардынацыі дастаўкі крыві і іншых дзеянняў па ратаванні людзей.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Twitter, Flickr, MySpace, блогі, мабільныя тэлефоны

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Фотаздымкі

Паведамленні Twitter


Reports of violence in Madagascar highlighted on map


  • Збор рэпартажаў грамадзян пра ўчыненне гвалту

Foko і грамадзяне Мадагаскара

Грамадзяне Мадагаскара высылалі SMS-паведамленні пра гвалт, учынены войскам і паліцыяй падчас мітынгаў супраць захопу ўлады ўрадам. Гэтыя звесткі былі апублікаваныя на інтэрактыўнай мапе онлайн, і каманда мясцовых блогераў удакладняла праўдзівасць звестак. У сувязі з тым, што традыцыйныя СМІ ў гэты час былі скампрамітаваныя, веб-сайт Foko папярэджваў грамадзян пра небяспечныя месцы і даваў больш шырокі агляд крызісу, чым традыцыйныя рэпартажы, выконваючы ролю незалежных СМІ. 
 

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: IntelliSMS, FrontlineSMS, Ushahidi, Twitter, мабільныя тэлефоны, блогі

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Веб-сайт FOKO

Інтэрв’ю з Foko