English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 4: Відэа
Дата: чцв, 04/21/2011 - 13:49
Ніхто не слухае
Звярні ўвагу на асабістыя гісторыі
спампаваць гэтую картку (pdf 732kb)
глядзець поўнае відэа
ГЭТАЯ ТАКТЫКА БУДЗЕ ПРЫДАТНАЯ Ў ВЫПАДКАХ, КАЛІ ДА ЛЮДЗЕЙ, ПАЦЯРПЕЛЫХ АД ПЭЎНЫХ ПРАБЛЕМ, НЕ ПРЫСЛУХОЎВАЮЦЦА. ТАКСАМА ЯНА ДАЗВАЛЯЕ НАДАЦЬ ГЛЫБІНЮ ПРАБЛЕМЕ І ЗРАБІЦЬ ЯЕ ЗРАЗУМЕЛАЙ ДЛЯ МЭТАВАЙ АЎДЫТОРЫІ.
ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА
|
Жанчыны, якія перажылі гвалт У гэтым праекце асабісты досвед жанчын, што перажылі гвалт, пераказваецца пры дапамозе лічбавых тэхналогій: анімацыі, фотаздымкаў, музыкі, відэа. Матэрыял быў распаўсюджаны сярод праваабаронцаў, уплывовых чыноўнікаў, арганізацый, якія займаюцца аказаннем дапамогі. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: відэакамеры, лічбавая анімацыя, праграмы для рэдагавання відаэ, YouTube, blip.tv СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
|
Жанчыны супраць сексуальных дамаганняў на вуліцах Індыі Гэты праект уздымае праблему сексуальных дамаганняў да жанчынаў і спалучае апавяданні пра асабісты досвед з грамадскімі ініцыятывамі. У блогах падчас “блогамарафона” жанчыны распавядаюць свае гісторыі, высылаюць вопратку, у якую яны былі апранутыя ў той момант, фотаздымкі месцаў, дзе яны перажывалі дамаганні, распавядаюць пра свае рэакцыі на сітуацыю. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Blogspot.com, Facebook, Flickr.
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
|
Аджэдзі-Ка ПЕС/Праект Салдат-Дзіця і WITNESS Дакументальны фільм паказвае рэальныя гісторыі жыцця дзяцей-жаўнераў. Пасля прэзентацыі фільма Міжнародны крымінальны трыбунал выступіў з абвінавачваннем супраць Узброеных сілаў Конга, якія вербавалі ў войска дзяцей.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: відэакамеры, праграма для рэдагавання відэа, веб-сайт СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |