Проста дадай гумар
спампаваць гэтую картку (pdf 586kb)
ГЭТАЯ ТАКТЫКА ДАЗВАЛЯЕ ЗВЯРНУЦЦА ДА РАЗНАСТАЙНАЙ АЎДЫТОРЫІ І ДАПАМОЖА ЗААХВОЦІЦЬ ЛЮДЗЕЙ ДА РАСПАЎСЮДЖАННЯ ВАШАГА ПАСЛАННЯ
ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА
|
Мастакі і праваабаронцы ў Егіпце Егіпцяне зрабілі калажы, спалучаючы фотаздымкі прэзідэнта Мубарака з афішамі папулярных фільмаў. Гэтыя выявы хутка распаўсюджваліся ў Інтэрнеце. Гумарыстычны характар плакатаў нейтралізаваў містыцызм Мубарака і дазволіў людзям, якія не лічылі сябе актывістамі, супрацьстаяць свайму прэзідэнту, хоць бы праз жарт. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: праграмы для апрацоўкі фота, Facebook, блогі, email, YouTube СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
|
Сетка працаўнікоў секс індустрыі краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну У адказ на дыскрымінуючыя законы і звычаі, працаўнікі секс індустрыі падрыхтавалі сатырычныя відэа-караоке, героямі якіх сталі значныя палітычныя фігуры. Праз паказ відэа ў барах, клубах і на вечарынах яны распаўсюджвалі важную інфармацыю на сваіх працоўных месцах. Прэзентацыя відэа праводзілася таксама на праваабарончых сустрэчах і канферэнцыях, каб прыцягнуць увагу ўплывовых асоб да гэтых праблем. Адзін з відэафільмаў праглядаўся ў онлайн каля 10.000 разоў
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: лічбавыя відэакамеры, праграма для рэдагавання відэа, blip.tv, YouTube, блогі СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
Праваабаронцы ў Беларусі
Пасля таго, як прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паабяцаў узмацніць цэнзуру ў Інтэрнеце, беларусы стварылі групу веб-сайтаў ЛуНет, прымеркаваўшы іх запуск да дня народзінаў прэзідэнта. Два з сайтаў ЛуНету мелі назву LuJournal і LuTube замест LiveJournal і YouTube і змяшчалі прапагандысцкія ўрадавыя тэксты і іранічныя пасты. Такім чынам актывісты прыцягнулі ўвагу да праблемы цэнзуры ў Інтэрнеце і затрыманняў блогераў па палітычных прычынах.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Блогі, LiveJournal, YouTube
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:
Проста дадай гумар
спампаваць гэтую картку (pdf 672kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Зміксуйце ўласны рынгтон і дадайце гумар Калі вы хочаце прыцягнуць увагу да заяваў, зробленых нейкім палітыкам ці грамадскім дзеячам, вы можаце апрацаваць яго выказванне, запісанае на падставе радыё- ці тэлеперадачы і, дадаўшы музыку, стварыць уласны рынгтон. Audacity, дармовая кампутарная праграма open-source, дапаможа вам ажыццявіць гэтую ідэю. Яна простая ў карыстанні, дазваляе ствараць новы аудыёзапіс і зводзіць у адзін існуючыя. Падрабязныя інструкцыі па працы з праграмай знойдзеце на Audacity Wiki. Вы можаце выкласці створаны вамі рынгтон на ўласны веб-сайт ці папулярны сайт па абмену рынгтонамі, каб распаўсюдзіць вынік вашай творчасці. |
ПАРАДЫ АЛАА, тэхнолаг і распрацоўшчык адкрытых кампутарных праграм, пра гумар і “віруснае” распаўсюджанне пасланняў: “У Егіпце мы жывем пры дыктатуры ўжо 25 год. Калі я атрымаю жарт пра майго прэзідэнта і адпраўлю яго 10 маім сябрам, а кожны з іх перадасць сваім сябрам, жарт, можа, і зменіцца ў дарозе, але будзе распаўсюджвацца паўсюдна і вельмі хутка як вірус”.
Праваабаронца ў Беларусі, пра абмежаванні Інтэрнету: “Флэшмобы ў Беларусі не былі аднолькава папулярнымі ўва ўсіх рэгіёнах, бо іх эфектыўнасць залежала ад актыўнасці Інтэрнет-супольнасці, а на той час Інтэрнет не меў значнага распаўсюду па-за межам сталіцы. Тым не менш, флэшмоб-акцыі мелі важнае значэнне, выяўляючы новае, творчае мысленне, згуртоўваючы мноства маладых людзей, якія, напэўна, ніколі інакш не ўдзельнічалі б у палітычных ці грамадскіх акцыях”
Самі Гарбія, GLOBAL VOICES, пра правакацыю ўладаў: “Гумар – гэты першы крок на шляху пераадолення табу і страхаў. Прымушаць людзей смяяцца з такіх небяспечных рэчаў, як дыктатура, рэпрэсіі, цэнзура – гэта першая зброя супраць страху… Не адолеўшы ўласны страх, вы не можаце дасягнуць зменаў. Менавіта таму гумар з’яўляецца такім эфектыўным сродкам”. |
Проста дадай гумар
спампаваць гэтую картку (pdf 672kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: Веб-сайт: |
Флэшмобы ў Беларусі Беларускія праваабаронцы Плошчы ў Беларусі, 2006 Беларускае флэшмоб камьюніці |
АПІСАННЕ
У адказ на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2006 г. праваабаронцы выкарыстоўвалі Інтэрнет, каб арганізаваць акцыі пратэсту супраць кіравання прэзідэнта Лукашэнкі. Гэта былі перш за ўсё “флэшмобы” – кароткія, нечаканыя дзеянні з удзелам вялікай колькасці людзей, якія збіраліся ў публічным месцы і потым хутка знікалі. Флэшмобы звычайна арганізоўваліся дзень ці два перад іх правядзеннем праз веб-сайты, блогі, SMS’ы і онлайн-чаты. Яны мелі асабліва важнае значэнне для Беларусі, у якой несанкцыянаваныя грамадскія акцыі забаронены ўрадам.
У час аднаго з флэшмобаў каля 40–50 чалавек прыйшлі на плошчу і елі разам марозіва, у жартоўнай форме прыцягваючы ўвагу грамадскасці да абмежавання права на публічныя зборы. Нягледзячы на тое, што маладыя людзі не рабілі нічога, а толькі частаваліся марозівам, некалькі асоб былі затрыманыя. Іншыя зрабілі фотаздымкі арыштаў, якія потым былі распаўсюджаныя праз Жывы Журнал і іншыя веб-сайты. Гэты флэшмоб прыцягнуў увагу міжнародных СМІ. “Вынікам флэшмобу было тое, што людзі ўбачылі, наколькі жорсткімі і дурнымі могуць быць улады, якія затрымліваюць нават асоб, што проста ядуць марозіва. Людзі ўбачылі, што ў нашым грамадстве нешта не так”, – кажа Жэня Манцэвіч, журналіст і блогер у Беларусі.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | Асабістыя старонкі і старонкі супольнасцяў Жывога Журналу, ICQ (праграма для онлайн камунікацыі). Тэкставыя паведамленні праз мабільныя тэлефоны |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | 12 флэшмобаў як рэакцыя на выбары 2006 г., у найбольш папулярных з якіх удзельнічалі 100-200 асоб. Большасць удзельнікаў была з Мінску. |
РЭСУРСЫ: | Доступ да Інтэрнету і мабільных тэлефонаў |
ЧАС: | Ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён: каб было дастаткова часу на каардынацыю людзей для флэшмобу, але не дастаткова для прасочвання яго ўладамі. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 1
КОШТ: Дарма, невялікія выдаткі на рассылку SMS-паведамленняў
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: