English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 3: Канкрэтны прыклад
Дата: пят, 04/22/2011 - 14:09
Намалюй гэта
візуалізуй сваё пасланне
спампаваць гэтую картку (pdf 836kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: Веб-сайт: |
350: Міжнародны дзень клімату 350.org Акцыі ў амаль 100 краінах 350.org |
АПІСАННЕ
Каб заахвоціць людзей да правядзення акцый па ўсім свеце, прысвечаных праблеме змены клімату, 350.org стварыла анімацыйны фільм адпаведнай тэматыкі. Мультфільм заснаваны на выкарыстанні моцнага візуальнага раду, што перадае пасланне без ужывання словаў. Такім чынам, для яго зразумення не патрэбна веданне ніякай мовы. Асноўная ідэя вынікае з лічбы 350, якая, “па словах навукоўцаў, уяўляе крытычны ўзровень ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы”, – кажа Філ Аранеану з 350.org. “Мы ведалі, што для арганізацыі глабальнай акцыі, мы можам выкарыстаць гэтую лічбу, каб прымусіць кожнага задумацца аб ёй”. Пасля таго як 350.org стварыла першую версію фільма ў Microsoft Paint, Free Range Studios апрацавалі яго дызайн і стварылі паўнавартасны анімацыйны Flash фільм.Мультфільм быў выкладзены на 350.org, YouTube’е і Facebook’у. DVD з ролікам былі разасланыя групам і станцыям тэлебачання ў рэгіёны з абмежаваным Інтэрнетам. Разважаючы пра поспех фільма, Філ кажа: “Цяжка назваць анімацыю сродкам для мабілізацыі людзей, але яна можа закрануць чалавека, прыцягнуць яго да веб-сайту, каб прымусіць задумацца, што ён сам хоча рабіць. Станоўчым бокам з’яўляецца таксама тое, што фільм дазваляе людзям адчуць сябе часткай нечага. З іншага боку, з-за таго што мультфільм вельмі кароткі, ён не можа даць такое разуменне 350, як бы я хацеў”. Нягледзячы на вялікія сродкі, выдаткаваныя на вытворчасць мультфільма, ён дазволіў выпрацаваць для 350 выразны графічны імідж, які з’яўляецца пазнавальным і ў якасці вобраза можа быць выкарыстаны ў далейшым у матэрыялах 350.org.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | YouTube і старонка Facebook з 10.000 сябрамі. Orkut, MySpace, Twitter |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Відэа мела 100.000 праглядаў на YouTube на працягу аднаго году. Акцыя была глабальнай. Прыблізна 30 чалавек персаналу і стажораў падрыхтавалі недзе каля 100 мерапрыемстваў па ўсім свеце |
РЭСУРСЫ: | кампанія пачыналася ва універсітэцкіх супольнасцях актывістаў ЗША і распаўсюдзілася па ўсім свеце праз канферэнцыі і сустрэчы найвышэйшага ўзроўню, прысвечаныя праблеме змены клімату. “Супрацоўніцтва – гэта тое, што дазволіла нам дзейнічаць амаль без бюджэту”, – кажа Філ. “Мы не толькі выкарыстоўваем супольнасці, але ствараем іх». |
ЧАС: | 3 месяцы для стварэння відэа. Агульны час акцыі з канца 2008 да пачатку 2010 г. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 3 з 5
КОШТ: USD$10.000 для стварэння відэа. Бягучыя выдаткі на кіраванне і рэалізацыю праекту.
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:
350 анімацыйны фільм
350 YouTube канал