English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 4: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
Дата: суб, 04/23/2011 - 11:41
Ніхто не слухае
Звярні ўвагу на асабістыя гісторыі
спампаваць гэтую картку (pdf 832kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
- У відэафільмах пра жыццё дзяцей-жаўнераў Конга адна і тая ж гісторыя распавядалася двума спосабамі: першы варыянт прызначаўся для мясцовага насельніцтва, каб узняць дыскусію пра праблему, другі – для ўздзеяння на суды. Прадумайце загадзя, якім чынам сабраны вамі сыры матэрыял можа быць апрацаваны для стварэння розных гісторый для розных мэтавых аўдыторый.
- У выпадку “Пустога шуму” збор гісторый і публікацыя іх на адным веб-сайце стварылі пачуццё супольнасці ў яго ўдзельнікаў. Што можа стаць для людзей, з якімі вы працуеце, і/або вашай супольнасці стымулам дзяліцца ўласным досведам? Як вы заахвоціце людзей падтрымліваць узаемныя сувязі?
- Гісторыі з жыцця могуць утрымліваць непажаданыя для розгаласу звесткі. Калі вы просіце людзей распавесці пра ўласны досвед, вы абавязаныя забяспечыць ананімнасць і бяспеку. Калі адкрытая гаворка пра сябе можа прывесці да небяспечнай сітуацыі, вы павінны загадзя падрабязна абмеркаваць з чалавекам магчымую рызыку. Быць можа, вам давядзецца ўтойваць асабістыя дадзеныя апавядальнікаў, не называючы іх імя, месца жыхарства, змяняючы выгляд і голас.
- Праца з людзьмі, ад якіх вы хочаце пачуць іх гісторыі, доўгі працэс. Аджэдзі Ка правёў шмат месяцаў у Конга, каб пазнаёміцца з дзецьмі і жаўнерамі, перад тым, як пачаў выкарыстоўваць камеру. Падумайце, як вы будзеце будаваць давер і дапамагаць людзям распавядаць уласныя гісторыі.
- Апавяданне гісторый онлайн – адна з формаў супольнага дзеяння. Падумайце, пра што яшчэ вы можаце папрасіць сваіх прыхільнікаў? Ці дапамогуць яны правесці акцыю ў сваім рэгіёне, зрабіць ёй рэкламу, падрыхтаваць матэрыялы?
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
- Якая ролю вы адыгрываеце ў супольнасці, пра досвед знаходжання ў якой вы хочаце распавесці: хто вы для іх і як яны вас успрымаюць?
- Якую карысць атрымаюць людзі з таго, што адважацца распавесці пра ўласны досвед перад шырокай аўдыторыяй, і якую гэта можа мець рызыку?
- Вы плануеце падзеліцца гэтымі гісторыямі з вузкім колам асоб, напрыклад, падчас семінару, ці апублікаваць іх у Інтэрнеце для шырокай аўдыторыі, якая можа, у сваю чаргу, зноў апублікаваць іх у іншым кантэксце?
- Якую рызыку для інфарматара могуць уяўляць аповеды з жыцця з пункту гледжання бяспекі і захавання канфідэнцыйнасці?
- Ці адбываюцца нейкія важныя падзеі, да якіх вы можаце дастасаваць пераказаныя гісторыі?
- Ці сабраныя вамі гісторыі будуць зразумелымі для розных аўдыторый, напрыклад, адначасова для чыноўнікаў і мясцовага насельніцтва?
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
- Гісторыі можна распавядаць не толькі пры дапамозе словаў, але і прадметаў. Арганізацыя “Пусты шум” (Blank Noise) апублікавала фотаздымкі адзення, у якое былі ўбраныя жанчыны, калі перажылі досвед сексуальныя дамаганні, і таксама выкарыстоўвала іх пад час дэманстрацый.
- Людзі могуць дзяліцца досведам з жыцця ананімна па тэлефоне ці праз SMS. Іх гісторыі пазней могуць дасылацца на тэлефон вашай кампаніі ці загружацца на сайты з іх тэлефонаў.
- Наданне тэгаў (ключавых словаў) ці ярлыкоў да матэрыялу на сайтах можа дапамагчы сабраць большую колькасць гісторый на адным сайце. Вы можаце папрасіць людзей ужываць аднолькавыя тэгі пры публікацыі фота, відэа, тэкстаў на розных сайтах. Дзякуючы гэтаму вы зможаце адлюстраваць усе матэрыялы, якія маюць аднолькавыя тэгі, на вашым веб-сайце.
- Розныя людзі ў розных рэгіёнах могуць супрацоўнічаць пры стварэнні сумеснага відэафільма, здымаючы кароткія відэаролікі ці робячы серыю фотаздымкаў. Гэта дазволіць тым, хто не ўмее рэдагаваць відэа ці дадаваць музыку і спец-эфекты, прыняць удзел у агульным праекце на адлегласці.
- У выпадках, калі твары ўдзельнікаў не могуць быць паказаныя на відэа, выкарыстанне анімацыі ці лялек (калі гэта адпавядае характару відэа), можа, тым не менш, быць вельмі персанальным.
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Стварэнне веб-сайту - калажа: Веб-сайт “Мы Жанчыны” збірае гісторыі розных людзей з мноства веб-сайтаў, такіх як Facebook, Flickr, YouTube і Google News, у адной прасторы. Калі вы хочаце стварыць просты комплексны веб-сайт, можна карыстацца дармовым блогам, напрыклад WordPress, і дадаць кантэнт з іншых веб-сайтаў такім чынам, каб ваш блог абнаўляўся аўтаматычна, калі на іншых сайтах будзе з’яўляцца новая інфармацыя. Калі вы не працуеце з далікатнымі пытаннямі, якія патрабуюць папярэдняй апрацоўкі матэрыялу, сайт-калаж можа збіраць розныя галасы хутка і проста.
|
ПАРАДЫ АРЫДЖ ХАН, з “Мы Жанчыны”, пра тое як рабіць лакальны праект: “Калі б у мяне была мажлівасць, я б распачала акцыю, знаходзячыся ў Саудаўскай Аравіі. Я паходжу адтуль, але некаторыя людзі рабілі мне закіды, што я аўтсайдэр, таму што жыла ў Злучаных Штатах, калі распачынала праект. Я збіраюся вярнуцца ў Саудаўскую Аравію, каб працягваць яго”.
САЛЛІ-ДЖЭЙН ШЭКЛТАН, З “WOMEN’SNET”, ПРА ПРЫВАТНЫЯ ГІСТОРЫІ: “Справа ідзе пра тое, што людзі, якія дзеляцца асабістым досведам, з’яўляюцца аўтарамі і ўладальнікамі пераказаных гісторый. Гэта не мы дыктуем матэрыял і форму. Усё зыходзіць ад саміх людзей”.
СЭМ ГРЭГАРЫ, З СВЕДКІ (WITNESS), ПРА РЫЗЫКУ: “У эпоху лічбавых тэхналогій, кожны можа ўбачыць зняты матэрыял, і досыць, каб адзін чалавек зрабіў копію, і матэрыял можа з’явіцца онлайн. Мы пераконваем людзей, каб яны сур’ёзна прадумвалі і разумелі мажлівыя наступствы іх дзеянняў, прымалі свядомыя пастановы”. |