English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 2: Канкрэтны прыклад
Дата: пят, 04/22/2011 - 11:52
Нехта глядзіцьБудзь сведкам і зафіксуй здарэнне
спампаваць гэтую картку (pdf 1mb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: Веб-сайт: |
Памятаючы пра Неду Праваабаронцы ў Іране Тэгеран Старонка на Вікіпедыі |
Апісанне
Два кароткія відэафільмы, на якіх зафіксавана смерць Неды Ага-Солтан падчас паслявыбарчых пратэстаў у Іране, прыцягнулі ўвагу ўсяго свету ў чэрвені 2009 г. Першы фільм зняты ананімам, быў праз e-mail’ы распаўсюджаны сярод актывістаў і ў хуткім часе з’явіўся на Facebook’у.
Рашэнне пераслаць відэа па email’у, а не проста выкласці яго ў Інтэрнет, было абумоўлена жаданнем абараніць аўтара, а таксама патрэбай абысц паслявыбарчую іранскую цэнзуру Інтэрнету. У дадатак, другое відэасведчанне смерці Неды з’явілася на CNN праз некалькі гадзін пасля публікацыі на YouTube.
З-за таго, што відэаролікі былі аператыўна выкладзены ў Інтэрнет і вельмі хутка сталі вядомымі шырокай аўдыторыі, было недастаткова часу, каб прадугледзець магчымыя наступствы такога імклівага распаўсюджання неапрацаванага, атрыманага з першых рук, матэрыялу. У артыкуле для WITNESS Прысцыла Нэрі пытаецца: “Якім чынам мы, заангажаваныя грамадзяне, актывісты і проста людзі, можам спалучыць патрэбу “давесці праўду” пра падзеі ў Іране з неабходнасцю пашаны да годнасці Неды ў хвіліну смерці, таксама да гора сям’і, якая перажывае такую трагедыю?” У сувязі з павялічэннем магчымасцей фіксацыі відавочцамі рэальных падзеяў на мабільныя тэлефоны і лічбавыя камеры, выпадак з Недай вымушае нас падумаць пра тое, як публікаваць такія матэрыялы адначасова эфектыўна і этычна, асабліва ў нестабільныя і напружаныя моманты гісторыі.
Гэты прыклад таксама люструе небяспеку, якая пагражае людзям, якія публікуюць і перапублікуюць матэрыялы ў Інтэрнеце: праваабаронцы і ўдзельнікі пратэстаў былі пазней арыштаваныя ўрадам Ірану, а Twitter і Facebook цытаваліся ў час судовых працэсаў супраць іх.
Выкарыстаныя сродкі: | Камеры мабільных тэлефонаў, email, YouTube, Twitter, Facebook, блогі |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Ад сотняў тысяч да мільёнаў людзей па ўсім свеце |
Рэсурсы: | Доступ да дадзеных праз мабільныя тэлефоны і Інтэрнет |
Час: | Некалькі гадзін ад моманту, калі відэа было зроблена, да часу размяшчэння ў Інтэрнеце. Яшчэ некалькі гадзін да моманту, калі відэа з’явілася ў міжнародных СМІ. |
Узровень складанасці: 2 з 5
Кошт: N/A
Спасылкі для дадатковай інфармацыі:
New York Times блог
Global Voices
WITNESS