English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 3: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
Дата: пят, 04/22/2011 - 12:30
Намалюй гэтавізуалізуй сваё пасланне
спампаваць гэтую картку (pdf 836kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
- У анімацыйных казках з Каіра (справа) сімвалы і персанажы былі адмыслова адабраныя, каб зрабіць далікатную праблему больш даступнай для ўспрыняцця кансерватыўнай аўдыторыяй“.
- Матэрыялы, якія вы ствараеце для візуалізацыі, могуць мець рознае прыкладанне. Напрыклад, мапы з Лівану выкарыстоўваліся, з аднаго боку, як запіс гістарычных здарэнняў, з іншага, для перадачы дадзеных па разбурэннях, для планавання работ па ратаванні і аднаўленні.
- У інтэрактыўных матэрыялах могуць выкарыстоўвацца фотаздымкі, малюнкі, відэа і іншыя дакументы, атрыманыя ад розных людзей. У выпадку з туніскім Google Earth і YouTube калажам, новыя відэафільмы дадаваліся да мапы аўтаматычна, калі людзі размяшчалі іх у Інтэрнеце і надавалі ім геа-тэгі.
- Аўдыторыя, якая не мае доступу да хуткаснага Інтэрнету, можа быць забяспечана візуальнымі матэрыяламі офлайн: напрыклад, праз распаўсюджанне відэафільмаў, даступных для пампавання ці запісаных на VCD/DVD альбо USB флэш-носьбіты, шырокафарматных плакатаў ці ўлётак, праз выкарыстанне магчымасці публічнай дэманстрацыі фільмаў.
- Эфектыўныя візуальныя матэрыялы не толькі прыцягваюць увагу і даюць эстэтычнае задавальненне. Перш за ўсё візуальныя вобразы ўдакладняюць змест паслання і падказваюць шляхі яго інтэрпрэтацыі.
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
- Што найбольш важна для вашай візуальнай акцыі: данесці ідэю, мінаючы моўныя бар’еры, выразіць складаную інфармацыю праз простую графіку, і/ці здзівіць і заангажаваць людзей праз творчыя, прывабныя вобразы?
- Ці грунтуецца ваша акцыя на нейкай канцэпцыі альбо слогане? Як можна выразіць вашу ідэю, каб яна была больш зразумелай асобам, якіх вы імкняцеся прыцягнуць?
- Як вы можаце прыцягнуць людзей да ўдзелу ў вашай акцыі: звярнуцца з просьбай дасылаць фотаздымкі і відэафільмы, прапанаваць супрацоўніцтва на адлегласці ці непасрэдна, заахвоціць абменьвацца відэафільмамі, мапамі ці мультфільмамі з іншымі?
- У якіх дзеяннях у межах вашай кампаніі новыя асобы могуць прыняць удзел, дапамагаючы іншым ці робячы штосьці самастойна? Ці лічыце вы распаўсюджанне матэрыялаў удзелам у акцыі? Для каго прызначаныя гэтыя матэрыялы ў першую чаргу: да ключавых асоб ва ўрадзе, мясцовых НДА ці супольнасцяў, СМІ?
- Як вы можаце зрабіць даступнымі візуальныя матэрыялы вашай кампаніі для тых, хто не мае доступу да Інтэрнету ці кампутара?
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
- Зрабіце ўласную версію турыстычнай мапы горада, на якой, акрамя асноўных гарадскіх аб’ектаў, будзе змяшчацца інфармацыя, датычная праблематыкі акцыі. Раздайце гэтую мапу гасцям горада, студэнтам, людзям, якіх можна прыцягнуць да ўдзелу ў кампаніі.
- Калі вы не ведаеце, як зрабіць анімацыйнае відэа, можна стварыць фільм з серыі фотаздымкаў, дадаўшы музыку, субцітры і голас за кадрам, і такім чынам з’яднаць выявы ў адну гісторыю.
- Пераапрацуйце наклейкі вядомых карпарацый, выкрываючы інфармацыю, якую яны самыя не прадстаўляюць: напрыклад, судовыя справы, якія вядуцца супраць кампаніі, ці падтрымка ёй ўзброеных канфліктаў.
- Раздайце людзям танныя відэакамеры, каб яны маглі запісаць уласныя гісторыі, і на падставе гэтых фільмаў зрабіце інтэрактыўную мапу, якая будзе адлюстроўваць, як розныя людзі ў розных рэгіёнах перажываюць аднолькавыя праблемы.
- Не трэба быць мастаком, каб ствараць візуальныя матэрыялы. “Воблака тэгаў” – група словаў, што прадстаўляюць большы ўрывак тэксту – можа быць простым спосабам візуальнага ўвасаблення вашай праблемы праз вылучэнне ключавых словаў з важнага дакумента ці веб-сайту.
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Стварыце воблака тэгаў |
ПАРАДЫ ФІЛ АРАНЕАНУ, 350.ORG, ПРА ПРОСТЫЯ ПАДЫХОДЫ: “Заўсёды варта выкарыстоўваць сімвалы. Праглядзіце фільм “Гэта мая будучыня”. Яго зрабілі студэнты за некалькі дзён пры дапамозе адной відэакамеры, простай праграмы для рэдагавання відэа і аднаго запамінальнага слогану – “Гэта мая будучыня” – які абыгрываўся ў розных кантэкстах і на розных мовах. Фільм мае сімвалічнае і адукацыйнае значэнне для людзей, нават калі гледачы не знаёмыя з усімі дэталямі кампаніі”.
ТЭССА ЛЕВІН, АРГАНІЗАЦЫЯ “СПОСАБЫ НАДЗЯЛЕННЯ ЎЛАДАЙ ЖАНЧЫН”: “Ёсць шмат танных праграм для стварэння анімацыі і рэдагавання відэа, але не так шмат дармовых. Я асабіста звычайна малюю эскізы, сканую іх і апрацоўваю ў Adobe, але ўсё гэта можна таксама зрабіць пры дапамозе дармовых і open-source праграм Gimp ці Kino."
ФІЛ АРАНЕАНУ, 350.ORG, ПРА СТВАРЭННЕ БРЭНДА І ІМІДЖУ: “Мы падумалі, што наша кампанія павінна мець сталы графічны імідж. Таму мы вырашылі звярнуцца да прафесійных дызайнераў, хоць мелі сродкі толькі на вытворчасць аднаго відэафільма. Аднак мы папрасілі мастакоў выслаць нам файлы з усімі графічнымі выявамі, выкарыстанымі ў відэа, так што цяпер мы можам ужываць іх у розных мэтах: у якасці лагатыпаў, у блогах, на друкаванай прадукцыі. Такім чынам мы здолелі нават зэканоміць грошы”. |