Тактыка 9: Канкрэтны прыклад


ТЭХНАЛОГІЯ, ЯКАЯ СЛУХАЕ

дазвольце людзям задаваць пытанні

спампаваць гэтую картку (pdf 744kb)

Leaning About Living website screenshot

Канкрэтны прыклад

НАЗВА:
ХТО
:
ДЗЕ:
ВЕБ-САЙТ:
МаёПытанне, МойАдказ (MyQuestion, MyAnswer)
OneWorld UK/Education as a Vaccine Against AIDS
НІГЕРЫЯ
http://mobile.oneworld.net

АПІСАННЕ
Маладым людзям у Нігерыі складана атрымаць дакладную інфармацыю адносна сексуальнага выхавання і палавога здароўя ў сувязі з культурнымі забаронамі і табу. У выніку супрацоўніцтва брытанскай НДА “АдзінСвет” і нігерыйскай “Адукацыя як вакцына супраць СНІДу” была распачата акцыя з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў “МаёПытанне/МойАдказ” (MyQuestion/MyAnswer), якая дазваляла маладым людзям ананімна і бяспечна самім арганізаваць уласнае сексуальнае выхаванне. Праект MyQuestion/MyAnswer засноўваецца на ўменні аўдыторыі карыстацца мабільнымі тэлефонамі і перакананні, што інфармацыя, якую яны атрымаюць на тэлефоны, застанецца прыватнай і не будзе крытыкавацца дарослымі. Пытанні могуць задавацца праз SMS-паведамленні. Адказы змяшчаюць медыцынскую інфармацыю, дадзеныя аб мясцовых шпіталях, ёсць мажлівасць тэлефоннай кансультацыі з спецыялістам. На падставе пытанняў, якія задаваліся найбольш часта, была створана база актуальных пытанняў. “Нашай самай важнай задачай было знайсці чалавека, які будзе размаўляць з імі адкрыта”, – кажа менеджэр праекту Уджу Офомата. “Пераканаць людзей пазней карыстацца паслугай ужо не было складаным”. За першыя два гады рэалізацыі праекту арганізацыя атрымала каля 60000 пытанняў.

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ:

мабільная платформа, створаная на аснове праграмы open source (Apache веб-сэрвер, аплікацыя PHР, база дадзеных MySql), веб-сайт, мабільныя тэлефоны.
СФЕРА ЎПЛЫВУ: Дзяржава; большасць карыстальнікаў былі жыхарамі гарадоў і прадмесцяў, а таксама паходзілі з Паўднёвай Нігерыі.
РЭСУРСЫ: Мясцовыя партнёры, кампанія ў прэсе. Дзякуючы таму, што арганізатары акцыі дзейнічалі супольна з мясцовым НДА, што мела вялікі досвед працы з мясцовымі маладымі людзьмі, кампанія выклікала давер насельніцтва. Вялікая кампанія ў прэсе, радыё і на тэлебачанні дапамагла распаўсюдзіць інфармацыю пра акцыю сярод маладых людзей.
ЧАС: 5 месяцаў на распрацоўку і запуск мабільнай платформы. Перамовы з тэлекамунікацыйнымі кампаніямі занялі не менш за 3 месяцы. Праект працягвае ажыццяўляцца.

УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 4 з 5

 

КОШТ: USD$30000 на тэлекамунікацыйныя выдаткі, USD$10000 на рэкламную кампанію, USD$60000 на заробкі і кіраванне праектам.

 

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Відэафільм пра праект

Веб-сайт электроннай адукацыі