Тактыка 9: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


ТЭХНАЛОГІЯ, ЯКАЯ СЛУХАЕ

дазвольце людзям задаваць пытанні

спампаваць гэтую картку (pdf 744kb)

Oneworld image of person using mobile phone
ONEWORLD UK/EDUCATION AS A VACCINE AGAINST AIDS

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • Знайдзіце крыніцы інфармацыі. Кампанія па кантролі за бюджэтам Інфанет засноўвалася на ўрадавых дадзеных, дадзеных, атрыманых ад мясцовых груп сацыяльнага развіцця, на запытах тэкставых паведамленняў і апублікаваных на веб-сайце. Такім чынам, Інфанет карыстаецца краўд-сорсінгам для збору дадзеных, што дапамагло стварыць новую інфармацыю і спраўдзіць вядомыя дадзеныя.
  • Кожная платформа для перадачы тэкставых паведамленняў павінна быць дапасаваная да патрэб карыстальнікаў. Некаторыя праграмы больш прыдатныя для распаўсюджання актуальных навінаў, дасылаючы аднолькавыя паведамленні вялікай колькасці асоб, іншыя – для дастаўкі канкрэтных адказаў на канкрэтныя пытанні, зададзеныя рознымі людзьмі.
  • Праца з тэкставымі паведамленнямі і дадзенымі ці перадача голасу праз мабільную сувязь можа патрабаваць правядзення перамоваў з тэлекамунікацыйнымі кампаніямі, што ў сваю чаргу можа заняць шмат часу і фінансавых затрат. Запытайцеся ў іншых арганізацый у краіне, як яны здолелі арганізаваць супрацоўніцтва, даведайцеся, якія мабільныя аператары могуць ахвяраваць аптовыя кошты ці скідкі для непрыбытковых арганізацый.
  • Некаторую інфармацыю можа быць лепш перадаваць праз веб-сайты ці галасавыя Інтэрнет паслугі як, напрыклад, Freedom Fone. Многія праекты выкарыстоўваюць камбінацыю розных метадаў дзеля павялічэння поспеху кампаніі.
  • Падчас акцыі вы зможаце прасачыць, якія рэгіёны больш актыўныя, на падставе нумароў мабільных тэлефонаў ці пры дапамозе хуткіх апытанняў праз SMS-паведамленні.

ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе

  • Як вы будзеце збіраць дадзеныя, якія плануеце зрабіць даступнымі для людзей? Якім крыніцам вы можаце давяраць?
  • Ці дазволіце вы людзям дадаваць уласныя дадзеныя да вашых падчас акцыі?
  • Ці ёсць распрацаваная праграма, якую вы можаце выкарыстоўваць для збору пытанняў і перадачы інфармацыі, ці вам прыйдзецца ствараць уласную?
  • Які план працы з СМІ ці рэкламнай кампаніі вы маеце для павялічэння ўдзелу ў акцыі?
  • Якія апошнія падзеі вы можаце выкарыстаць, каб прыцягнуць як мага болей увагі да вашай праблемы?
  • Акрамя непасрэднага адрасата ці існуе мэтавая аўдыторыя (асоба ці арганізацыя), якая мае рэальныя ўплывы, каб змяніць сітуацыю? Ці можаце вы папрасіць прыхільнікаў непасрэдна звярнуцца да гэтай асобы ці арганізацыі?
  • Быць можа, пад час акцыі вам трэба будзе сабраць і перадаць праз тэлекамунікацыйныя сеткі далікатную інфармацыю. Ці могуць узнікнуць праблемы бяспекі і аховы прыватных дадзеных? Якія меры вы зможаце прыняць, каб пазбегнуць іх?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Для таго, каб зрабіць адпраўку SMS на ваш нумар дармовай для ўдзельнікаў акцыі, вы можаце выкупіць у мабільнага аператара кароткі код. Гэтая коды прызначаныя для таго, каб быць больш лёгкімі для запамінання, чым звычайныя нумары тэлефонаў. Супольнае ўжыванне кароткіх кодаў можа быць значна больш даступным, чым выдзеленыя нумары.
  2. Калі звычайная сістэма пытанняў-адказаў не вельмі прыцягвае ўвагу вашай аўдыторыі,  вы можаце прадставіць інфармацыю ў выглядзе займальных ці адукацыйных віктарын.
  3. Задайце пытанне на спрэчную тэму і збярыце меркаванні праз тэкставыя ці галасавыя паведамленні. У адказ вышліце інфармацыю пра факт ці спасылку, дзе ўдзельнікі могуць знайсці больш звестак на дадзеную тэматыку.
  4. Калі вы атрымаеце згоду, можна выкарыстоўваць кантактную інфармацыю асоб, каб звязацца з імі зноў у наступных праектах.
  5. У час пратэстаў ці дэманстрацый папрасіце прыхільнікаў адправіць на ваш нумар SMS, калі яны хочуць атрымліваць абнаўленні пра дзеянні паліцыі, меры бяспекі, юрыдычную ці медычную падтрымку ў час акцыі.