Тактыка 6: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


Зразумей свае сувязі

Кіруй сваімі кантактамі

спампаваць гэтую картку (pdf 796kb)

Greenpeace USA Kleercut poster
GREENPEACE USA

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • Стварэнне базы дадзеных вашых кантактаў можа быць складанай задачай. Як можна вызначыць, якія адносіны людзі хочуць падтрымліваць з вамі? Быць можа, іх цікавіць аднаразовая інфармацыя пра канкрэтную акцыю, а быць можа, яны будуць рады атрымліваць перыядычныя навіны пра агульныя і актуальныя праблемы кампаніі?
  • Чым больш дакладныя кантактныя дадзеныя вы маеце, тым больш эфектыўнымі будуць адносіны з гэтымі людзьмі. Прадумайце, як забяспечыць актуальнасць і паўнату дадзеных у вашай базе.
  • Якія кантактныя звесткі будуць больш дакладнымі: сабраныя праз email ці запаўненне анкеты на веб-сайце? Быць можа, стварэнне профілю вашай акцыі на сайце сацыяльнай сеткі можа быць спосабам знаходжання новых прыхільнікаў? Дакладнае планаванне збору кантактнай інфармацыі вельмі важна для вынікаў акцыі. Патлумачце людзям, чаму вы збіраеце іх кантакты і як збіраецеся выкарыстоўваць іх.
  • Дапасуйце інфармацыю, якую вы высылаеце, да патрэбаў адрасата. Рассылка вялікай колькасці агульных паведамленняў усім вашым прыхільнікам можа прывесці да таго, што яны пачнуць ігнараваць як вашы паведамленні, так і ўзаемаадносіны з вамі. Варта запытаць прыхільнікаў, які фармат (email, SMS, відэа), тып (інфармацыйны бюлетэнь, звесткі пра асаблівыя акцыі і мерапрыемствы), частата (штодня, штотыдзень, штомесяц) камунікацыі ім больш адпавядае.
  • Акрамя рассылкі інфармацыі асобам з вашага спісу кантактаў, вы можаце таксама пазнаёміць людзей паміж сабой і запрасіць іх да ўдзелу ў мерапрыемствах ці акцыях або стварыць лакальныя ці больш вузка тэматычныя праекты.

Зрабі гэта самЗапытай сябе

  • Якіх людзей ў першую чаргу вам трэба дадаць да вашай базы дадзеных кантактаў? Як вы можаце наладзіць сталую супрацу з людзьмі, якія аднойчы выразілі цікаўнасць кампаніяй?
  • Як вы будзеце выкарыстоўваць СМІ, каб прыцягнуць да вашай акцыі ўвагу і знайсці больш прыхільнікаў?
  • Як вы можаце выкарыстоўваць людзей, ужо заангажаваных у кампанію, каб знаходзіць новых прыхільнікаў? Быць можа карыснай будзе рассылка email’аў, публікацыя відэа, фотаздымкаў на іх блогах і профілях сацыяльных сетак?
  • Якім чынам вы будзеце выдаляць непатрэбныя кантакты з базы дадзеных?
  • Што вы можаце зрабіць, каб забяспечыць канфедэнцыйнасць кантактных дадзеных? Ці будуць кантакты захоўвацца на вашым асабістым сэрверы? Як вы зробіце рэзервовую копію на выпадак канфіскацыі ці страты дадзеных?
  • За ходам якіх дзеянняў, да якіх вы заахвочваеце людзей, варта назіраць у першую чаргу: арганізацыя мерапрыемстваў, знаходжанне новых прыхільнікаў, падпісаныя петыцыі, высланыя email’ы?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Акрамя стварэння спісу кантактаў вашых прыхільнікаў, упарадкуйце кантактныя дадзеныя ўплывовых асоб, здольных ажыццявіць пажаданыя змены, нават калі гэтыя людзі знаходзяцца ў апазіцыі да вашай дзейнасці. Забяспечце вольны доступ да спісу кантактаў, каб вы (ці вашы прыхільнікі) мелі магчымасць дасылаць лісты з канкрэтнымі пытаннямі і праглядаць адказы на іх.
  2. Заахвоцьце людзей падпісацца на атрыманне SMS-паведамленняў аб ходзе акцыі. Актывізуйце мажлівасць уключыцца ў падпіску праз SMS.
  3. Стварыце мапы прыхільнікаў, на якой будуць адзначаныя месцы з найбольшай шчыльнасцю актывістаў, на аснове інфармацыі, атрыманай з іх згоды.
  4. Дапамажыце прыхільнікам арганізаваць іх уласныя акцыі, прапануючы пазнаёміць іх з іншымі людзьмі, што жывуць непадалёку. Пры дапамозе інструментаў па кіраванню кантактамі гэта можна ажыццявіць не адкрываючы асабістыя дадзеныя людзей.
  5. У час мерапрыемстваў папрасіце людзей падпісацца на атрыманне SMS-паведамленняў ці email’аў з інфармацыяй адносна ходу правядзення акцыі.