English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 6: Канкрэтны прыклад
Дата: суб, 04/23/2011 - 14:34
Зразумей свае сувязі
Кіруй сваімі кантактамі
спампаваць гэтую картку (pdf 796kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: СПАСЫЛКА: |
Kleercut Greenpeace Паўночная Амерыка http://kleercut.net/ |
АПІСАННЕ
Клеркут – гэта акцыя, якая ажыццяўлялася Greenpeace з мэтай спыніць выкарыстанне валокнаў старадаўніх лясоў для вырабу прадукцыі Kimberly-Clark. Праграма CiviCRM выкарыстоўвалася для збору кантактнай інфармацыі ад наведвальнікаў веб-сайту Kleercut і рассылкі ім электронных напамінаў адзін-два разы на месяц. У гэтых напамінах людзі заахвочваліся да ўдзелу ў праекце, напрыклад, да паўторнага наведвання сайта Kleercut, рассылкі мэтанакіраваных email’аў акцыянерам Kimberly-Clark ці непасрэднага ўдзелу ў акцыі, якая праводзілася ў іх рэгіёне. Kleercut таксама знаёміў праваабаронцаў паміж сабой, дапамагаў ствараць рэгіянальныя і гарадскія базы кантактных дадзеных, якімі кіравалі самыя актывісты. Рычард Брукс, які працаваў у акцыі, кажа: “Мы не здолелі б арганізаваць мітынгі пратэсту ў кожным горадзе і мястэчку, таму вельмі важна было даць людзям інструменты для самаарганізацыі. Замест 5 актывістаў мы мелі 10000 прыхільнікаў, здольных да дзеяння ў рэальным свеце, дзякуючы адмыслова падрыхтаваным матэрыялам (т. зв. набору Kleercut): парадніку, плакатам, медыя рэлізам”. Дзякуючы CiviCRM арганізатары назіралі за ўзроўнем заангажаванасці людзей і заўважылі, што 15-20% з тых, каму дасылаліся email’ы, прынялі ўдзел у наступнай акцыі. Рычард сцвярджае, што гэтыя адсоткі значна больш высокія, чым у выпадку простых заклікаў Greenpeace. Акцыя Kleercut скончылася паспяхова ў жніўні 2009 г., калі Kimberly-Clark згадзідася ўвесці стандарты на ўзровень утрымання драўняных валокнаў у прадуктах.
Выкарыстаныя сродкі: | Drupal для стварэння веб-сайту і CiviCRM для кіравання кантактамі. “З часам, калі даступнымі сталі таксама іншыя інструменты, такія як Facebook, YouTube, MySpace і Twitter, мы пачалі выкарыстоўваць таксама іх”, – кажа Рычард. |
Сфера ўплыву: | За 5 год кампаніі да яе далучылася 30000 чалавек, пераважна з Паўночнай Амерыкі. Веб-сайт быў даступны на англійскай і французскай мовах. |
Рэсурсы: | Пасля таго як былі распрацаваныя інструменты для напаўнення сайту і кіравання зместам ужо не было значных выдаткаў на падтрымку тэхналогіі. “Большая частка (80%) нашага веб-кантэнту – тэксты, блогі, апісанні акцый – была створаная ўдзельнікамі акцыі”, – кажа Рычард. |
Час: | 4–5 месяцаў на стварэнне і апрацоўку веб-сайту і сістэмы кіравання зместам. Акцыя пачалася ў лістападзе 2004 г., скончылася ў жніўні 2009 г. |
Узровень складанасці: 3 з 5
Кошт: Некалькі тысяч даляраў ЗША, выдаткаваных на стварэнне веб-сайту, інтэграцыю Drupal і CiviCRM, распрацоўку лагатыпу. Каля 50-60 даляраў ЗША ў месяц на аплату веб-хостынгу. Акрамя таго зарплаты для працаўнікоў, што кіравалі і забяспечвалі выкананне праекту.
Спасылкі для дадатковай інфармацыі:
Акцыя Kleercut, заснаваная на праграмным забеспячэнні open-source