Кіруй сваімі кантактамі
спампаваць гэтую картку (pdf 796kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
Зрабі гэта самЗапытай сябе
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Падтрымлівайце кантакт з вашымі прыхільнікамі База дадзеных Арганайзер - гэта дармовае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе сачыць за камунікацыяй з вашымі калегамі, актывістамі і іншымі асобамі. Акрамя магчымасці захоўваць кантактныя дадзеныя асобаў па імёнах і адрасах, Арганайзер дапамагае пераўтвараць гэтую кантактную інфармацыю ў email’ы, лісты і ярлыкі з паштовымі адрасамі. Яе таксама можна выкарыстоўваць для прагляду атрыманых ахвяраванняў і працягу ліставання. Гэтая праграма працуе толькі на кампутарах з аперацыйнай сістэмай Windows. Для ўсіх аперацыйных сістэм можна выкарыстоўваць CiviCRM. |
ПАРАДЫ Рычард Брукс, з KLEERCUT і GREENPEACE, пра магчымасці: “Калі важнай часткай вашай акцыі з’яўляецца арганізацыя людзей онлайн, загадзя прадумайце, ці вы маеце магчымасці працягваць гэтыя дзеянні. Мы планавалі скончыць акцыю раней, чым здолелі, і калі мы павінны былі пераарыентавацца і ўключыць іншыя тактыкі, у нас не было магчымасцей працягваць мабілізоўваць людзей онлайн у той меры, як мы рабілі гэта на пачатку акцыі”.
Кен Бэнкс, з FRONTLINESMS, пра мэтавую аўдыторыю вашых пасланняў: “Кажучы пра наладжванне стасункаў з людзьмі, вельмі важна памятаць пра тое, каб не засмучаць, не раздражняць ці не выклікаць варожага ўспрыняцця, высылаючы ім непатрэбную інфармацыю. На практыцы, каб пазбегнуць падобнай сітуацыі, трэба арганізаваць людзей у групы. У залежнасці ад праграмнага забеспячэння ці сістэмы, якой вы карыстаецеся, вы можаце вельмі лёгка распазнаць і выдзеліць мэтавую аўдыторыю для адпраўкі канкрэтнага паведамлення, якое плануеце выслаць”.
Міхал Мах, з CIVICRM, пра падтрымку пры карыстанні інструментамі, збудаваных на праграмах open source: “Онлайн супольнасці гуртуюцца вакол розных праграм, асабліва інструментаў з праграмным забеспячэннем open source, і гэтыя супольнасці маюць вялікае значэнне ў мадыфікацыі праграм у залежнасці ад уласных патрэб і кантэксту. Таму, калі вы карыстаецеся асаблівым інструментам для кіравання сваімі кантактамі, заклікаю вас дзяліцца ўласным досведам з іншымі, каб яны таксама атрымалі ад гэтага карысць”. |