Проста дадай гумар
спампаваць гэтую картку (pdf 672kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: Веб-сайт: |
Флэшмобы ў Беларусі Беларускія праваабаронцы Плошчы ў Беларусі, 2006 Беларускае флэшмоб камьюніці |
АПІСАННЕ
У адказ на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2006 г. праваабаронцы выкарыстоўвалі Інтэрнет, каб арганізаваць акцыі пратэсту супраць кіравання прэзідэнта Лукашэнкі. Гэта былі перш за ўсё “флэшмобы” – кароткія, нечаканыя дзеянні з удзелам вялікай колькасці людзей, якія збіраліся ў публічным месцы і потым хутка знікалі. Флэшмобы звычайна арганізоўваліся дзень ці два перад іх правядзеннем праз веб-сайты, блогі, SMS’ы і онлайн-чаты. Яны мелі асабліва важнае значэнне для Беларусі, у якой несанкцыянаваныя грамадскія акцыі забаронены ўрадам.
У час аднаго з флэшмобаў каля 40–50 чалавек прыйшлі на плошчу і елі разам марозіва, у жартоўнай форме прыцягваючы ўвагу грамадскасці да абмежавання права на публічныя зборы. Нягледзячы на тое, што маладыя людзі не рабілі нічога, а толькі частаваліся марозівам, некалькі асоб былі затрыманыя. Іншыя зрабілі фотаздымкі арыштаў, якія потым былі распаўсюджаныя праз Жывы Журнал і іншыя веб-сайты. Гэты флэшмоб прыцягнуў увагу міжнародных СМІ. “Вынікам флэшмобу было тое, што людзі ўбачылі, наколькі жорсткімі і дурнымі могуць быць улады, якія затрымліваюць нават асоб, што проста ядуць марозіва. Людзі ўбачылі, што ў нашым грамадстве нешта не так”, – кажа Жэня Манцэвіч, журналіст і блогер у Беларусі.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | Асабістыя старонкі і старонкі супольнасцяў Жывога Журналу, ICQ (праграма для онлайн камунікацыі). Тэкставыя паведамленні праз мабільныя тэлефоны |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | 12 флэшмобаў як рэакцыя на выбары 2006 г., у найбольш папулярных з якіх удзельнічалі 100-200 асоб. Большасць удзельнікаў была з Мінску. |
РЭСУРСЫ: | Доступ да Інтэрнету і мабільных тэлефонаў |
ЧАС: | Ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён: каб было дастаткова часу на каардынацыю людзей для флэшмобу, але не дастаткова для прасочвання яго ўладамі. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 1
КОШТ: Дарма, невялікія выдаткі на рассылку SMS-паведамленняў
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: