Звярні ўвагу на асабістыя гісторыі
спампаваць гэтую картку (pdf 832kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: Веб-сайт: |
Мы Жанчыны Арыдж Хан, дырэктар праекту Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі і за яе межамі N7nuDrive - We the Women |
АПІСАННЕ
Дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да законаў Саудаўскай Аравіі, якія забараняюць жанчынам вадзіць машыну, Арыдж Хан, мастак і дызайнер, якая нарадзілася ў Саудаўскай Аравіі, а цяпер жыве ў ЗША, арганізавала кампанію “Мы Жанчыны”. Праект звяртаўся да жанчын з пытаннем: “Вадзіць ці не вадзіць?”. Напісаўшы адказы на наклейках, жанчыны маглі размясціць іх у публічных месцах. Арыдж прасіла ўдзельніц фатаграфаваць свае наклейкі і слаць фотаздымкі па email’у ці выкладваць іх на старонцы групы ў Flickr’ы ці старонцы ў Facebook’у. “Людзі часцей высылалі фота ананімна, па email’у, а ўжо потым я іх публікавала на веб-сайтах”. Праект прыцягнуў увагу СМІ ў Саудаўскай Аравіі і ЗША. “Большасць людзей, якія ўдзельнічалі ў дыскусіі на Facebook’у, супраць таго, каб жанчыны вадзілі машыну”, – кажа Арыдж. “У групе ўзнікла палеміка, якая вагалася ў розныя бакі. Я мусіла падрыхтавацца, што не буду мець уплыву на вынікі дыскусіі. Справа ідзе пра тое, каб знайсці супольнае вырашэнне праблемы, а не, каб перамагла мая думка ці мае жаданні”. Нягледзячы на тое, што праект атрымаў шмат водгукаў супраць надання вадзіцельскіх правоў жанчынам у Саудаўскай Аравіі, Арыдж лічыць, што “паводле меркавання многіх людзей, сітуацыя хутка зменіцца, дзякуючы таму, што права голасу ў гэтай справе паступова атрымліваюць жанчыны, напрыклад, у праектах, падобнага кшталту”.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | Facebook, Flickr, YouTube. Наклейкі можна было спампаваць з Flickr’у і надрукаваць. Для стварэння веб-сайту выкарыстоўваліся HTML і JavaScript. |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Больш за 2000 чалавек удзельнічалі ў праекце праз Facebook у першыя тры месяцы акцыі (красавік – чэрвень 2009). Было прапанавана 25 варыянтаў дызайну наклеек. Большасць эскізаў былі дасланыя з Саудаўскай Аравіі. |
РЭСУРСЫ: | У рэалізацыі праекту быў задзенічаны 1 валанцёр. Мясцовая друкарня ў Саудаўскай Аравіі зрабіла 3000 наклеек для праекту задарма. |
ЧАС: | 7 месяцаў, каб апрацаваць веб-дызайн, спланаваць і выканаць праект. Ужо праз 2 дні пасля старту веб-сайту на ім з’явіўся першы фотаздымак. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 2 з 5
КОШТ: USD$2000 (веб хостынг, друк наклеек)
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: