English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 1: Канкрэтны прыклад
Дата: чцв, 04/21/2011 - 20:18
Заахвоць іх да дзеяння
Мабілізуй людзей
спампаваць гэтую картку (pdf 740kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: ВЕБ-САЙТ: |
ЯныПрацуюцьНаЦябе (TheyWorkForYou) МаёГрамадства(MySociety) Вялікабрытанія www.TheyWorkForYou.com |
АПІСАННЕ
У 2009 г. арганізацыя MySociety праводзіла акцыю, у якой заклікала выбаршчыкаў Вялікабрытаніі даслаць сваім парламентарыям email’ы з патрабаваннем празрыстасці ў выкарыстанні грамадскіх сродкаў. “Кожны дзень мы высылалі дзесяткі тысяч электронных напамінаў чытачам нашага веб-сайту TheyWorkForYou.com”, – кажа Том Стэйнберг з MySociety. Кожны email змяшчаў спасылку на веб-сайт, дзе людзі маглі знайсці свайго парламентарыя і выслаць яму ці ёй асабісты email. Пасля адпраўкі ліста людзі запрашаліся далучыцца да групы на Facebook’у. Калі яны далучаліся, на іх Facebook профіле з’яўлялася спасылка, якая дазваляла распачаць уласную email-акцыю.
У 2009 г. урад насуперак Закону аб свабодзе інфармацыі намагаўся замоўчваць выдаткі парламентарыяў. TheyWorkForYou мабілізавалі людзей выступіць з патрабаваннем празрыстасці. “З такімі сакрэтнымі парламентарыямі мы ніколі не даведаемся, ці нашая акцыя мела вырашальны ўплыў на Парламент. Аднак мы здолелі выслаць некалькі тысяч email’аў у гэтай справе”, – кажа Том. “Лічба можа падацца невялікай, але ўсе лісты былі адрасаваныя канкрэтным асобам і дайшлі да 95% парламентарыяў. Мы перакананыя, што скіраваныя непасрэдна да атрымальніка email’ы з’яўляюцца найбольш выніковай формай падобных email акцый”.
У хуткім часе пасля акцыі ўрад Вялікабрытаніі пагадзіўся адкрыць агульны доступ да дадзеных па выдатках парламентарыяў.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | Адмыслова падрыхтаваныя сістэмы кіравання зместам (content management system (CMS)) і сістэмы кіравання кантактамі, збудаваныя на праграмах open source, выкарыстоўваліся для стварэння TheyWorkForYou. Таксама ў акцыі ўжываліся Wordpress і Facebook. |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Акцыя была скіраваная да грамадзянаў і палітыкаў Вялікабрытаніі. У месяц, калі гісторыя з’явілася ў брытанскай прэсе, веб-сайт наведала 500 000 чалавек; на працягу ўсёй кампаніі сярэдняя колькасць наведвальнікаў была 250.000 асоб у месяц. |
РЭСУРСЫ: | Дармовы веб-хостынг |
ЧАС: | Ад планавання да завяршэння акцыя заняла 5 дзён. Праграмнае забеспячэнне ўжо было распрацавана і ўсталявана. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 2 – пры наяўнасці сістэмы кіравання зместам, 4 – пры неабходнасці самастойнай распрацоўкі праграмнага забеспячэння.
КОШТ: 1700$ для аплаты персаналу, што каардынуе акцыю.
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:
Аб выніковасці акцыі: UNO NOTICIAS website, Write To Them website statistics
Аб MySociety