Тактыка 1: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


Заахвоць іх да дзеяння

Мабілізуй людзей

спампаваць гэтую картку (pdf 740kb)

Video Volunteers Photo
Відэа валантэры

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • Гэтыя кампаніі спалучаюць дзеянні ў рэальным і віртуальным свеце: паказ відэафільмаў, зробленых індыйскімі праваабаронцамі, адбываўся як у вёсках, так і ў рэжыме онлайн; у блогах кампаніі і сацыяльных сетках былі размешчаныя фотаздымкі пар ружовых трусоў, высланых у знак пратэсту.
  • Калі вы хочаце мабілізаваць прыхільнікаў, выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі накшталт Facebook’у ці Orkut’у, майце на ўвазе, што можна сутыкнуцца з немагчымасцю рассылкі паведамленняў адначасова ўсім сябрам групы. Загадзя прадумайце іншыя спосабы збору кантактнай інфармацыі прыхільнікаў, каб мець мажлівасць высылаць паведамленні таксама па-за межамі сацыяльнай сеткі.
  • Гумар і сюрпрызы могуць дапамагчы прыцягнуць увагу і павялічаць шанцы на тое, што людзі пачнуць распаўсюджваць ваш заклік да дзеяння сярод сваіх сяброў. Перадача інфармацыі пра акцыю праз сяброў сацыяльнай сеткі можа зрабіць пытанні больш асабістымі і спрыяць іх успрыняццю.
  • Калі вы просіце ўдзельнікаў акцыі дасылаць фотаздымкі і відэафільмы ў межах акцыі, як у выпадку з “Ружовымі Чаддзі”, помніце, каб дакладна акрэсліць, як будуць выкарыстаныя гэтыя матэрыялы. Гэта можа быць асабліва важным, калі акцыяй зацікавяцца СМІ.
  • Прадумайце, як вы можаце сачыць за шырынёй ахопу акцыі, у тым ліку, як зможаце спраўдзіць, наколькі людзі зразумелі і адказалі на вашае пасланне ці заклік да дзеяння. Напрыклад, Відэа-валанцёры (Video Volunteers) спецыяльна працуюць над тым, каб катэкстуалізаваць сваю прадукцыю для адпаведнай аўдыторыі, а таксама праводзяць семінары пасля праглядаў відэафільмаў.

ЗРАБІ ГЭТА САМ
Запытай сябе

  • Ці не плануецца правядзенне чарговых мерапрыемстваў альбо ці не сталіся вядомымі важныя навіны, якія вы можаце выкарыстаць, каб прыцягнуць да вашых дзеянняў увагу большай колькасці людзей?
  • Які просты сімвал ці вобраз вы можаце выкарыстаць у кампаніі, каб заахвоціць людзей да распаўсюджання вашага паслання? Прадумайце, як пакінуць людзям магчымасць зрабіць яго больш асабістым?
  • Ваша акцыя скіраваная да людзей, што маюць рэальную магчымасць ініцыяваць змены, за якія вы змагаецеся (ваша мэтавая група), ці на людзей, якіх вы можаце мабілізаваць, каб уплываць на мэтавую групу?
  • Як вы можаце выкарыстаць увагу людзей, якія ўжо наведваюць ваш веб-сайт ці профіль сацыяльнай сеткі, каб уключыць іх у дзеянні?
  • Які спосаб распаўсюджання вашага паслання найбольш просты: праз сацыяльныя сеткі, email, sms, асабістыя сустрэчы, тэлефонныя размовы?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Прыдумайце кароткі слоган, які лёгка перакладаецца на іншыя мовы. Папрасіце людзей сфатаграфавацца, трымаючы знак са слоганам на іх роднай мове, і выслаць вам фота, якое можна размясціць на веб-сайце, выкарыстаць у відэа ці прэзентацыі.
  2. Стварыце профіль ці старонку сяброў у сацыяльнай сетцы, дзе размешчана пародыя на палітычную фігуру, на якую вы імкнецеся мець уплыў, і звярніцеся да прыхільнікаў з прапановай “стаць сябрамі” гэтага профілю. Даведайцеся, хто будзе мець правы на інфармацыю, якая з’явіцца на старонках груп, створаных вамі на камерцыйных веб-сайтах. Таксама прадумайце, хто будзе валодаць кантактнай інфармацыяй людзей, якія будуць сябрамі групы.
  3. Абвясціце конкурс кароткаметражных фільмаў па вашай праблеме і папрасіце людзей прагаласаваць за найбольш цікавае відэа. Арганізуйце паказ фільмаў-пераможцаў і таксама апублікуйце іх онлайн. Паказ фільмаў можна правесці ў грамадскім памяшканні, запрасіўшы мясцовыя СМІ.
  4. Калі вы яшчэ не маеце спісу кантактаў асоб, якія могуць зацікавяцца вашай акцыяй, звярніцеся да арганізацыі, якая мае шмат прыхільнікаў, і папрасіце распаўсюдзіць інфармацыю пра вашу акцыю.
  5. Калі прыхільнікі зацікаўленыя ў захаванні ананімнасці, паспрабуйце абыграць гэта на карысць вашай кампаніі. Напрыклад, можна папрасіць людзей сфатаграфаваць іх рукі ці ногі, ці аб’екты, якія могуць быць сімвалам акцыі. Гэтыя выявы потым можна выкарыстоўваць у кампаніі.