Мабілізуй людзей
спампаваць гэтую картку (pdf 740kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
ЗРАБІ ГЭТА САМ
Запытай сябе
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Стварыце разам фота слайд-шоў |
ПАРАДЫ НАМІТА СІНГХ, ВІДЭА-ВАЛАНЦЁРЫ, ПРА ЗАКЛІК ДА ДЗЕЯННЯ: “Акцыя без дзеянняў немажлівая. Таму мая парада – падрыхтаваць сапраўды моцны і змястоўны заклік да дзеяння, які прымусіць людзей падтрымаць іх. Таксама памятайце, што актыўнасць жыхароў адной вёскі можа заахвоціць насельніцтва іншых мясцін да адкрытай гаворкі пра свае праблемы. Таму паклапаціцеся пра распаўсюджанне водгукаў аб поспеху вашых акцый”.
РЭБЕКА СААБ СААДЭ, ТЭХНОЛАГ, ПРА РЫЗЫКУ І ВЫКРЫЦЦЁ: “Я б параіла кожнаму, хто працуе з далікатнымі пытанняміі, у першую чаргу думаць пра сваю мэтавую групу, а потым пра сродкі перадачы інфармацыі. У закрытых супольнасцях інфармацыя звычайна перадаецца з вуснаў у вусны. Зварот да грамадскай думкі прыходзіць пазней. Дзеля таго, каб мабілізаваць людзей, вы павінны памятаць, што нават калі вы не супраць выступаць адкрыта, іншыя могуць быць супраць. Калі вы паабяцалі, што будзеце захоўваць ананімнасць асобаў, вы павінны выканаць сваё абяцанне, інакш яны ніколі не будуць больш вам давяраць. Таму спярша пазнаёмцеся з людзьмі, на якіх вы працуеце, прадумайце пасланне, якое вы хочаце данесці, толькі потым разважайце пра сродкі, якія можна выкарыстоўваць для перадачы інфармацыі”. НАМІТА МАЛОТРА, АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ ПРАВАВЫ ФОРУМ), ПРА ВЫКАРЫСТАННЕ ОНЛАЙН ІНСТРУМЕНТАЎ ДЛЯ ДЗЕЯННЯЎ ОФЛАЙН : “Інтэрнет-актывізм – дастаткова новая з’ява ў Індыі. Унікальнай рысай акцыі “Ружовыя Чаддзі” было выкарыстанне актывістамі онлайн-сродкаў да заклікаў да дзеяння офлайн. Хоць некаторыя праблемы, звязаныя з віртуальнай актыўнасцю, і ўскладнілі перанос дзеянняў у рэальную прастору. Адной з іх было выкарыстанне Facebook’у як асноўнай платформы для арганізацыі кампаніі”. |