English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 8: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
Дата: суб, 04/23/2011 - 17:40
ПЕРАДАВАЙ ЗВЕСТКІ З МЕСЦА ПАДЗЕЙ
выкарыстоўвай калектыўнае свядомае
спампаваць гэтую картку (pdf 540kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
- Грамадзянская журналістыка можа працаваць у розных рэгіёнах, але ўсюды будзе мець свае адметнасці, звязаныя з тэхналагічнымі адрозненнямі і выкарыстаннем розных інструментаў у розных рэгіёнах. Напрыклад, у Індыі эфектыўным сродкам журналістыкі з’яўляецца Twitter, таму што тут яго карыстальнікі могуць слаць паведамленні з мабільных тэлефонаў, карыстаючыся дармовым кароткім кодам. Падобная паслуга не даступна карыстальнікам Twitter’у ні ў якой іншай краіне свету.
- Вам, магчыма, не давядзецца ствараць інструменты ад нуля. Напрыклад, праграма Ushahidi, скіраваная на фіксаванне праяваў гвалту на Мадагаскары, спачатку была створана для падобнага праекту ў Кеніі. Камандзе Foko не было патрэбы ствараць адмысловую праграму: яны толькі адаптавалі яе да ўласнай кампаніі.
- Адной з формаў рэпартажу з месца падзей з’яўляецца спантанны збор звестак, як адбылося ў Мумбаі падчас тэрарыстычных атак. Дзеля рэалізацыі такой перадачы навін важна мець на месцы сетку блогераў і грамадзянскіх журналістаў, гатовых публікаваць інфармацыю і рэагаваць на матэрыялы, выкладзеныя іншымі людзьмі.
- Іншым спосабам перадачы інфармацыі з месца падзей з’яўляецца загадзя арганізаваныя захады, як у выпадку з кампаніяй на Мадагаскары. Падобны тып рэпартажу патрабуе дакладна запланаванай падтрымкі грамадзянскіх журналістаў. Дзеля інфармавання насельніцтва пра будучую акцыю можна выкарыстоўваць традыцыйныя СМІ.
- За апошнія 10 год механізм стварэння навінаў змяніўся радыкальным чынам. Цяпер усё большую папулярнасць набывае грамадзянская журналістыка. Не толькі супольнасці ствараюць і распаўсюджваюць уласныя навіны, традыцыйныя СМІ – ад радыё да тэлебачання – таксама выкарыстоўваюць матэрыялы, напрацаваныя грамадзянскімі журналістамі.
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
- Якім чынам журналісты на месцах будуць перадаваць інфармацыю адно аднаму? Які сродак камунікацыі вы абераце: мабільныя тэлефоны ці Інтэрнет?
- Вы збіраецеся каардынаваць спантанную рассылку паведамленняў ці загадзя прадумаеце план супрацоўніцтва з грамадзянскімі журналістамі?
- У вас ёсць выпрабаваны інструмент для звядзення дасланых рэпартажаў ці вам трэба будзе стварыць уласную праграму?
- Ці прадумалі вы план працы з СМІ? Рэпартажы з месца падзеяў часта прыцягваюць увагу прэсы як з-за тэхналогій, якія яны выкарыстоўваюць, так і з-за праблематыкі, якую ўздымаюць? Як вы арганізуеце свае дзеянні пры павелічэнні ўвагі з боку СМІ і ў выніку магчымага росту колькасці паведамленняў?
- Каб рэпартажы з месца падзей мелі ўплыў, яны павінны быць звязаныя з надзённымі ці вострымі праблемамі. Якую адпаведную праблему вы можаце выкарыстаць, каб прыцягнуць увагу аўдыторыі?
- Прадумайце, як разумна выкарыстоўваць механізмы перадачы звестак з места падзей. У якім выпадку інструменты, падобныя да Ushahidi, спрацоўваюць найлепш? Якія абмежаванні яны прынясуць вашай кампаніі?
- Як вы можаце пазбегнуць праблемы, звязанай з тым, што некаторыя з гэтых сістэм працуюць, толькі калі ў іх задзейнічана значная колькасць асоб?
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
- Вы можаце выкарыстаць мабільныя тэлефоны для прыцягнення большай увагі да праблемы. Папрасіце людзей адказаць на пытанні, звязаныя з вашай кампаніяй, дасылаючы тэкставыя паведамленні ці фотаздымкі з сваіх тэлефонаў. Вы можаце размясціць гэтыя матэрыялы на веб-сайце, даступным таксама для аперацый з мабільных тэлефонам.
- Дасыланне звестак падчас пратэстаў ці акцый можа дапамагчы актывістам захоўваць уласную бяспеку. Звычайна дзеля гэтага выкарыстоўваліся 2 інструменты: Twitter і відэапраграма для мабільных тэлефонаў Qik.com. Пры дапамозе гэтых праграм актывісты могуць дасылаць тэкставыя і відэапаведамленні адносна таго, хто мог быць арыштаваны, і прыцягваць да гэтых навін увагу прыхільнікаў па ўсім свеце.
- Калі ваша акцыя несанкцыянаваная альбо традыцыйныя СМІ не зацікаўленыя ў ёй, актывісты могуць выкарыстоўваць такія інструменты як Twitter ці Ushahidi, каб перадаваць звесткі пра бягучыя падзеі. Гэтыя рэпартажы могуць выкарыстоўвацца для прыцягнення ўвагі міжнародных СМІ.
- Калі вы маеце доступ да хуткаснага Інтэрнету і кампутар з відэакамерай, можна трансляваць відэа ў рэжыме прамога эфіру пры дапамозе такіх праграм, як Ustream.tv ці Livestream.com.
- Каб абараніць матэрыялы ад канфіскацыі, вы можаце распаўсюдзіць іх сярод вашых давераных прыхільнікаў. Калі людзі здолелі зрабіць фота ці відэа, яны могуць перадаць іх іншым асобам, што знаходзяцца па-за межамі небяспечнай зоны, дасылаючы файлы праз мабільныя тэлефоны, e-mail, а потым выдаляючы іх з сваіх тэлефонаў.
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Рэпартажы з месца падзей і кіраванне кантактамі FrontlineSMS дазваляе звязвацца з вялікай колькасцю людзей без доступу да Інтэрнету. Праваабаронцы могуць выкарыстоўваць FrontlineSMS для рассылкі паведамленняў з сваіх ноўтбукаў на сеткі мабільных аператараў, якія адрасат атрымлівае ў выглядзе SMS-паведамленняў. Гэтая праграма можа выкарыстоўвацца як для аднабаковай, так і двухбаковай камунікацыі. Праваабаронцы выкарыстоўвалі FrontlineSMS для маніторынгу парушэння правоў чалавека, арганізацыі пратэстаў, правядзення сацыялагічных апытанняў, перадачы паведамленняў пра крызіснае становішча. Актыўная онлайн-супольнасць забяспечвае пачынаючых карыстальнікаў разнастайнай падтрымкай. |
ПАРАДЫ КЕН БЭНКС, З FRONTLINESMS, ПРА СУПРАЦУ: “Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, вы можаце аб’яднаць галасы мноства людзей. Вы можаце спалучыць інфармацыю з месца падзей з навінамі традыцыйных СМІ. Склаўшы ўсе гэтыя дадзеныя, вы атрымаеце значна лепшую карціну таго, што адбываецца ў рэальнасці”.
ДЗІНА МЭТА, ДАСЛЕДЧЫК У ГАЛІНЕ ТЭХНАЛОГІІ, ПРА МОЦ СУПОЛЬНАСЦІ: “Мы маем супольнасці, якія стварылі нейкі час таму, скарыстаўшыся з магчымасцей Інтэрнету – у блогах, Facebook’у, Twitter’ы. Найбольшай перавагай гэтых інструментаў з’яўляецца тое, што вы можаце ўтварыць сетку на падставе ўсіх вашых онлайн-супольнасцяў, каб дзейнічаць, як звязаныя паміж сабой цэнтры, што гуртуюць людзей. Таму, калі адбываецца нешта важнае, што патрабуе пільнага адказу, магчымы з’яўляецца спантанная мабілізацыя супольнасці, якая ўжо існуе ў Інтэрнеце, праз розныя вузлы і цэнтры, якія вы стварылі, пакідаючы свае сляды ў сетцы”.
САМІ ГАРБІА, З GLOBAL VOICES, ПРА РЭПАРТАЖЫ З МЕСЦАЎ ПАДЗЕЯЎ АБ АРЭШТАХ: “Актывісты карыстаюцца Twitter’ам, каб папярэдзіць сяброў-блогераў і актывістаў пра арышты іншых асоб. Мы памятаем, як амерыканскі журналіст быў сведкай дэманстрацыі ў г. Махала ў Егіпце падчас пратэсту 6 красавіка. Калі ён быў арыштаваны, ён толькі паслаў паведамленне на Twitter са словам “арыштаваны”, пра што адразу даведаліся яго сябры, родныя, нават амбасада ЗША, якія ўмяшаліся і здолелі вызваліць яго з вязніцы”. |