выкарыстоўвай калектыўнае свядомае
спампаваць гэтую картку (pdf 576kb)
ГЭТАЯ ТАКТЫКА ДАПАМАГАЕ СТВАРАЦЬ ЦІ ЗБІРАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ, ПЕРАДАВАЦЬ ЗВЕСТКІ ПРА ТАКІЯ ГРАМАДСКІЯ ПАДЗЕІ, ЯК ВЫБАРЫ, ПРАТЭСТЫ, АДПАВЯДАЦЬ НА КАТАСТРОФЫ ЦІ ПЕРАВАРОТЫ.
ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА
|
Грамадзяне Мумбая Праз SMS-паведамленні і фотаздымкі, зробленыя на мабільныя тэлефоны, мясцовыя жыхары самаарганізаваліся дзеля пошуку і распаўсюджання інфармацыі, недаступнай у СМІ падчас тэрарыстычных атакаў у Мумбаі. Гэта спантанная перадача інфармацыі дапамагла вызначыць колькасць параненых і загінуўшых асоб і спрыяла каардынацыі дастаўкі крыві і іншых дзеянняў па ратаванні людзей. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Twitter, Flickr, MySpace, блогі, мабільныя тэлефоны СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
|
Foko і грамадзяне Мадагаскара Грамадзяне Мадагаскара высылалі SMS-паведамленні пра гвалт, учынены войскам і паліцыяй падчас мітынгаў супраць захопу ўлады ўрадам. Гэтыя звесткі былі апублікаваныя на інтэрактыўнай мапе онлайн, і каманда мясцовых блогераў удакладняла праўдзівасць звестак. У сувязі з тым, што традыцыйныя СМІ ў гэты час былі скампрамітаваныя, веб-сайт Foko папярэджваў грамадзян пра небяспечныя месцы і даваў больш шырокі агляд крызісу, чым традыцыйныя рэпартажы, выконваючы ролю незалежных СМІ.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: IntelliSMS, FrontlineSMS, Ushahidi, Twitter, мабільныя тэлефоны, блогі СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
выкарыстоўвай калектыўнае свядомае
спампаваць гэтую картку (pdf 540kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Рэпартажы з месца падзей і кіраванне кантактамі FrontlineSMS дазваляе звязвацца з вялікай колькасцю людзей без доступу да Інтэрнету. Праваабаронцы могуць выкарыстоўваць FrontlineSMS для рассылкі паведамленняў з сваіх ноўтбукаў на сеткі мабільных аператараў, якія адрасат атрымлівае ў выглядзе SMS-паведамленняў. Гэтая праграма можа выкарыстоўвацца як для аднабаковай, так і двухбаковай камунікацыі. Праваабаронцы выкарыстоўвалі FrontlineSMS для маніторынгу парушэння правоў чалавека, арганізацыі пратэстаў, правядзення сацыялагічных апытанняў, перадачы паведамленняў пра крызіснае становішча. Актыўная онлайн-супольнасць забяспечвае пачынаючых карыстальнікаў разнастайнай падтрымкай. |
ПАРАДЫ КЕН БЭНКС, З FRONTLINESMS, ПРА СУПРАЦУ: “Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, вы можаце аб’яднаць галасы мноства людзей. Вы можаце спалучыць інфармацыю з месца падзей з навінамі традыцыйных СМІ. Склаўшы ўсе гэтыя дадзеныя, вы атрымаеце значна лепшую карціну таго, што адбываецца ў рэальнасці”.
ДЗІНА МЭТА, ДАСЛЕДЧЫК У ГАЛІНЕ ТЭХНАЛОГІІ, ПРА МОЦ СУПОЛЬНАСЦІ: “Мы маем супольнасці, якія стварылі нейкі час таму, скарыстаўшыся з магчымасцей Інтэрнету – у блогах, Facebook’у, Twitter’ы. Найбольшай перавагай гэтых інструментаў з’яўляецца тое, што вы можаце ўтварыць сетку на падставе ўсіх вашых онлайн-супольнасцяў, каб дзейнічаць, як звязаныя паміж сабой цэнтры, што гуртуюць людзей. Таму, калі адбываецца нешта важнае, што патрабуе пільнага адказу, магчымы з’яўляецца спантанная мабілізацыя супольнасці, якая ўжо існуе ў Інтэрнеце, праз розныя вузлы і цэнтры, якія вы стварылі, пакідаючы свае сляды ў сетцы”.
САМІ ГАРБІА, З GLOBAL VOICES, ПРА РЭПАРТАЖЫ З МЕСЦАЎ ПАДЗЕЯЎ АБ АРЭШТАХ: “Актывісты карыстаюцца Twitter’ам, каб папярэдзіць сяброў-блогераў і актывістаў пра арышты іншых асоб. Мы памятаем, як амерыканскі журналіст быў сведкай дэманстрацыі ў г. Махала ў Егіпце падчас пратэсту 6 красавіка. Калі ён быў арыштаваны, ён толькі паслаў паведамленне на Twitter са словам “арыштаваны”, пра што адразу даведаліся яго сябры, родныя, нават амбасада ЗША, якія ўмяшаліся і здолелі вызваліць яго з вязніцы”. |
выкарыстоўвай калектыўнае свядомае
спампаваць гэтую картку (pdf 540kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: ВЕБ-САЙТ: |
Няўслаўленыя Героі Міру “Матыль працуе” і Фонд “Афрыка ў фокусе медыя” Кенія Няўслаўленыя Героі |
АПІСАННЕ
“Няўслаўленыя героі міру” (Unsung Peace Heroes) ушанавалі тых, хто змагаўся за мір у час паслявыбарчых хваляванняў у Кеніі ў снежні 2007 г., абвясціўшы прэмію ў гонар герояў. Кенійцы маглі намінаваць асобу ці арганізацыю, адпраўляючы SMS-паведамленне ці e-mail, а таксама запаўняючы бланкі падчас мерапрыемстваў. Арганізацыі “Матыль працуе” і “Афрыка ў фокусе медыя” збіралі гэтыя прапановы. Пры падтрымцы мясцовай школы дызайну, Nairobits, намінацыі былі перакладзены, удакладнены і дададзены да мапы пры дапамозе праграмы грамадзянскай журналістыкі – Ushahidi. У дадатак да онлайн-кампаніі, “Героі міру” змясцілі абвесткі пра акцыю ў газетах, на радыё і тэлебачанні, а студэнты Nairobits распаўсюдзілі папяровыя ўлёткі. У 2009 г. прозвішчы васьмі лаўрэатаў “Герояў міру” былі аб’яўлены па нацыянальным тэлебачанні. Пераможцы выкарысталі грашовыя ўзнагароды на падтрымку сваіх супольнасцяў і праектаў у гонар міру. Адзін з пераможцаў, Джоэль, на працягу двух тыдняў перахоўваў у сваім доме 18 чалавек, каб абараніць іх ад гвалту. “Я атрымаў віншаванні па тэлефон і праз SMS’ы ад розных супольнасцяў, здалёку і зблізку”, – кажа Джоэль. “Як сям’я, мы вырашылі зрабіць свята і запрасіць гэтых людзей: нашых суседзяў, мясцовага дэпутата і адміністрацыю. Падчас святкавання ўзнікла ідэя распачаць новую ініцыятыву ў гонар міру. Госці дэлегавалі мяне зарэгістраваць “групу міру” і знайсці сяброў, якія будуць супрацьстаяць гвалту”. Мартэн Шунман з Media Focus on Africa кажа: “Нашай мэтай было мацаваць надзею і засяродзіцца на добрым у час праблем. Канфлікты далёка не вырашаныя, нават цяпер. Мы спадзяемся, што, як эфект матыля, нават такая невялікая ініцыятыва, як гэтая, мае патэнцыял прыносіць пабочныя эфекты і нечаканую карысць”.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | Ushahidi, мабільныя тэлефоны, Facebook, веб-сайт. |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Дзяржава. Больш за 500 намінантаў на працягу аднаго месяца, максімум – 80 у дзень пасля паведамлення ў кенійскай прэсе. |
РЭСУРСЫ: | Мясцовыя супрацоўнікі, валанцёры і партнёрскія арганізацыі для правядзення рэкламнай кампаніі акцыі і распрацоўкі дызайну старонкі на Facebook’у. Мясцовае экспертнае журы. |
ЧАС: | Адзін месяц на вылучэнне намінантаў; праз тры месяцы падчас урачыстай цырымоніі Героям Міру былі нададзеныя ўзнагароды. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 3 з 5
КОШТ: USD$ 18000 (сістэма SMS каштавала USD$ 3000; рэшта – на карысць супольнасці і ўзнагароды для ўдзельнікаў)
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫ: