Тактыка 2: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


Нехта глядзіць

Будзь сведкам і зафіксуй здарэнне

спампаваць гэтую картку (pdf 1mb)

Anthony Turba photograph
ANTONY TURBA (FLICKR)

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • У Бірме публікацыя сведчанняў і доказаў была звязаная з вялікай рызыкай для блогераў і праваабаронцаў. Як вы абароніце сябе і іншых асоб, якія падтрымліваюць вашу акцыю? Падумайце, ці не пакідаеце вы лічбавага следу: ваш IP-адрас, электронная паштовая скрынка, паролі, спісы сяброў на сайтах сацыяльных сетак, асабістыя дадзеныя асоб, на якіх аформленыя мабільныя тэлефоны ці SIM-карты, прозвішчы асоб і назвы арганізацый, на якіх зарэгістраваныя дамены веб-сайтаў.
  • Выпрацуйце крытэрыі для праверкі сапраўднасці сведчанняў, якія вы збіраеце і публікуеце. Вядомы выпадкі злоўжыванняў, што мелі месца на сайтах грамадзянскіх журналістаў, калі абвінавачваліся невінаватыя людзі і раскрываліся імёны дысідэнтаў.
  • Адным са спосабаў, што выкарыстоўвала арганізацыя СВЕДКА (WITNESS), каб захаваць ананімнасць людзей, якія давалі інтэрв’ю, быў запіс відэа, на якім не бачныя твары. Умела выкарыстоўваючы асвятленне, вы можаце зняць абрысы твару чалавека, не выяўляючы дэталяў. Такім чынам, нават пры канфіскацыі відэакасет, тыя не будуць уяўляць пагрозы для ўстанаўлення асобы.
  • Патлумачце людзям, што можа адбыцца ў найгоршым выпадку, калі яны выкажуцца і будуць апазнаныя. Абмеркаванне праблемы дасць магчымасць атрымаць згоду ад людзей, якія ўсведамляюць усю рызыку сітуацыі, і дапаможа вам зменшыць яго.

ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе

  • Ці прадугледжаны час на планаванне дзеянняў па збору сведчанняў відавочцаў? Альбо, ці рыхтуеце вы праваабаронцаў і прыхільнікаў да спантаннага збору матэрыялу, памятаючы пра этыку і эфектыўнасць?
  • Якія інструменты запісу сведчанняў парушэння правоў ужо цяпер даступныя людзям, найбольш закранутым вашай праблематыкай: мабільныя тэлефоны, лічбавыя камеры, доступ да сацыяльных сетак, блогі?
  • Як вы можаце захаваць ананімнасць людзей, чые гісторыі вы выкарыстоўваеце ў акцыі, даступнай шырокай аўдыторыі?
  • Якую медыя-стратэгію вы выпрацавалі? Ці зможаце вы хутка адказаць прэсе, ці можна выкарыстаць ваш матэрыял ў галоўных навінах?
  • Якія адносіны вы маеце з праблематыкай ці супольнасцю, якой займаецеся?
  • Як вы адкажаце на патрабаванне ўраду, камерцыйных веб-службаў, людзей, што апынуліся ў кадры ці згадваліся ў тэксце паведамлення, выдаліць матэрыялы з вашага веб-сайту ці сайтаў прыхільнікаў?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Неабавязкова выкарыстоўваць відэа. Папрасіце людзей слаць фотаздымкі з мабільных тэлефонаў праз email ці, калі магчыма, праз мультымедыя паведамленні (MMS), якія пазней можна пераўтварыць у слайд-шоу ці апублікаваць асобна.
  2. Калі немагчыма прыхаваць выгляд чалавека на відэа, для афармлення гісторыі можна выкарыстаць анімацыю, лялькі ці фотамантаж.
  3. Дастаткова рэдка надараецца магчымасць стаць відавочцам падзей. Пэўныя здарэнні вы можаце пазней рэканструяваць праз інтэрв’ю, знаёмствы з людзьмі, якія былі заангажаваныя ў падзеі. 
  4. Каб не здымаць твары людзей у час здарэнняў прадумайце альтэрнатыўныя, больш бяспечныя спосабы знаходжання матэрыялу, што прадставіць дзеянні ці пратэст.
  5. Для відэа, скіраванага на выкрыццё карупцыі, прадумайце, ці зможаце вы ясна растлумачыць ролі задзейнічаных у ім людзей і ўзаемаадносіны паміж імі. Склаўшы схему гэтых адносінаў, вы зможаце візуальна перадаць сувязі паміж людзьмі, арганізацыямі, выявіўшы карупцыю.