Пра гэты праект

Праект “10 тактык” быў распачаты ў снежні 2009. З таго часу сотні грамадзкіх праваабаронцаў з усяго свету выкарыстала гэтыя матэрыялы для арганізацыі сэмінараў, на якіх тлумачылася як пераўтварыць інфармацыю ў дзеянне. Яны таксама паказвалі фільм “10 тактык”, каб прымусіць людзей больш размаўляць пра магчымасці і абмежаванні інфа-актывізму. Тут вы можаце прачытаць, што гэтыя людзі думаюць аб праекце.

“10 тактык” дае магчымасць праваабаронцам арыгінальнымі і зручнымі спосабамі прыцягнуць увагу да пэўнай праблемы. Сюды можна аднесці 50-хвілінны фільм, які паказвае захапляльныя гісторыя інфа-актывізму з усяго сьвету, а таксама камплект картак з карыснымі падказкамі і парадамі, якія вам могуць спатрэбіцца пры плянаванні сваёй уласнай акцыі інфа-актывізму. На дадзены момант валанцёрамі створаны субтытры на больш чым 20-ці мовах для фільма “10 тактык”, а таксама маюцца дапаможныя матэрыялы на шасці мовах. Тут вы можаце прачытаць пра магчымасці выбару мовы ці зрабіць свой уласны пераклад.

Сама ідэя, як і большасць матэрыялаў праекту з’явіліся пад час нашага кэмпу па інфа-актывізму, у 2009-ым годзе, дзе сабраліся 130 праваабаронцаў, тэхнолагаў і дызайнераў з усяго свету, каб падзяліцца сваім вопытам і ведамі. Мы вырашылі задакументаваць паспяховыя гісторыі гэтага інфа-актывізму, каб натхніць й падтрымаць іншых.

“10 тактык” паказвае 35 гісторый інфа-актывізму з пункту погляду праваабаронцаў у 24-х розных краінах, у тым ліку Ліване, Індыі, Тунісе, Егіпце, Кеніі, Інданэзіі, Паўднёвай Афрыцы і Вялікабрытаніі. Сярод найбольш яркіх момантаў:

  • Блог Ноа Атеф, TortureinEgypt.net, дзякуючы якому быў вызвалены незаконна затрыманы вязень.
  • Аповяд Дале Когмонт пра выкарыстанне YouTube відэа з караоке, каб павысіць інфармаванасць людзей пра правы людзей, якія працуюць у сферы сэкс-паслугаў у Камбоджы.
  • Разгляд FrontlineSMS, стваральнікам гэтага софтвэру Кенам Банксам.Праграма выкарыстоўвалася для грамадзкіх рэпартажаў пад час жорсткіх сутычак у Мадагаскары.

Карткі створаны каб дапоўніць фільм прыкладамі з самаго відэа, з падрабязным апісаннем выпадкаў, парадаў і рэкамендацый як вы можаце эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя ж самыя тактыкі ў сваёй працы.