Тактыка 8: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


ПЕРАДАВАЙ ЗВЕСТКІ З МЕСЦА ПАДЗЕЙ

выкарыстоўвай калектыўнае свядомае

спампаваць гэтую картку (pdf 540kb)

Unsung Peace Heroes image
UNSUNG PEACE HEROES

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • Грамадзянская журналістыка можа працаваць у розных рэгіёнах, але ўсюды будзе мець свае адметнасці, звязаныя з тэхналагічнымі адрозненнямі і выкарыстаннем розных інструментаў у розных рэгіёнах. Напрыклад, у Індыі эфектыўным сродкам журналістыкі з’яўляецца Twitter, таму што тут яго карыстальнікі могуць слаць паведамленні з мабільных тэлефонаў, карыстаючыся дармовым кароткім кодам. Падобная паслуга не даступна карыстальнікам Twitter’у ні ў якой іншай краіне свету.
  • Вам, магчыма, не давядзецца ствараць інструменты ад нуля. Напрыклад, праграма Ushahidi, скіраваная на фіксаванне праяваў гвалту на Мадагаскары, спачатку была створана для падобнага праекту ў Кеніі. Камандзе Foko не было патрэбы ствараць адмысловую праграму: яны толькі адаптавалі яе да ўласнай кампаніі.
  • Адной з формаў рэпартажу з месца падзей з’яўляецца спантанны збор звестак, як адбылося ў Мумбаі падчас тэрарыстычных атак. Дзеля рэалізацыі такой перадачы навін важна мець на месцы сетку блогераў і грамадзянскіх журналістаў, гатовых публікаваць інфармацыю і рэагаваць на матэрыялы, выкладзеныя іншымі людзьмі.
  • Іншым спосабам перадачы інфармацыі з месца падзей з’яўляецца загадзя арганізаваныя захады, як у выпадку з кампаніяй на Мадагаскары. Падобны тып рэпартажу патрабуе дакладна запланаванай падтрымкі грамадзянскіх журналістаў. Дзеля інфармавання насельніцтва пра будучую акцыю можна выкарыстоўваць традыцыйныя СМІ.
  • За апошнія 10 год механізм стварэння навінаў змяніўся радыкальным чынам. Цяпер усё большую папулярнасць набывае грамадзянская журналістыка. Не толькі супольнасці ствараюць і распаўсюджваюць уласныя навіны, традыцыйныя СМІ – ад радыё да тэлебачання – таксама выкарыстоўваюць матэрыялы, напрацаваныя грамадзянскімі журналістамі.

ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе

  • Якім чынам журналісты на месцах будуць перадаваць інфармацыю адно аднаму? Які сродак камунікацыі вы абераце: мабільныя тэлефоны ці Інтэрнет?
  • Вы збіраецеся каардынаваць спантанную рассылку паведамленняў ці загадзя прадумаеце план супрацоўніцтва з грамадзянскімі журналістамі?
  • У вас ёсць выпрабаваны інструмент для звядзення дасланых рэпартажаў ці вам трэба будзе стварыць уласную праграму?
  • Ці прадумалі вы план працы з СМІ? Рэпартажы з месца падзеяў часта прыцягваюць увагу прэсы як з-за тэхналогій, якія яны выкарыстоўваюць, так і з-за праблематыкі, якую ўздымаюць? Як вы арганізуеце свае дзеянні пры павелічэнні ўвагі з боку СМІ і ў выніку магчымага росту колькасці паведамленняў?
  • Каб рэпартажы з месца падзей мелі ўплыў, яны павінны быць звязаныя з надзённымі ці вострымі праблемамі. Якую адпаведную праблему вы можаце выкарыстаць, каб прыцягнуць увагу аўдыторыі?
  • Прадумайце, як разумна выкарыстоўваць механізмы перадачы звестак з места падзей. У якім выпадку інструменты, падобныя да Ushahidi, спрацоўваюць найлепш? Якія абмежаванні яны прынясуць вашай кампаніі?
  • Як вы можаце пазбегнуць праблемы, звязанай з тым, што некаторыя з гэтых сістэм працуюць, толькі калі ў іх задзейнічана значная колькасць асоб?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Вы можаце выкарыстаць мабільныя тэлефоны для прыцягнення большай увагі да праблемы. Папрасіце людзей адказаць на пытанні, звязаныя з вашай кампаніяй, дасылаючы тэкставыя паведамленні ці фотаздымкі з сваіх тэлефонаў. Вы можаце размясціць гэтыя матэрыялы на веб-сайце, даступным таксама для аперацый з мабільных тэлефонам.
  2. Дасыланне звестак падчас пратэстаў ці акцый можа дапамагчы актывістам захоўваць уласную бяспеку. Звычайна дзеля гэтага выкарыстоўваліся 2 інструменты: Twitter і відэапраграма для мабільных тэлефонаў Qik.com. Пры дапамозе гэтых праграм актывісты могуць дасылаць тэкставыя і відэапаведамленні адносна таго, хто мог быць арыштаваны, і прыцягваць да гэтых навін увагу прыхільнікаў па ўсім свеце.
  3. Калі ваша акцыя несанкцыянаваная альбо традыцыйныя СМІ не зацікаўленыя ў ёй, актывісты могуць выкарыстоўваць такія інструменты як Twitter ці Ushahidi, каб перадаваць звесткі пра бягучыя падзеі. Гэтыя рэпартажы могуць выкарыстоўвацца для прыцягнення ўвагі міжнародных СМІ.
  4. Калі вы маеце доступ да хуткаснага Інтэрнету і кампутар з відэакамерай, можна трансляваць відэа ў рэжыме прамога эфіру пры дапамозе такіх праграм, як Ustream.tv ці Livestream.com.
  5. Каб абараніць матэрыялы ад канфіскацыі, вы можаце распаўсюдзіць іх сярод вашых давераных прыхільнікаў. Калі людзі здолелі зрабіць фота ці відэа, яны могуць перадаць іх іншым асобам, што знаходзяцца па-за межамі небяспечнай зоны, дасылаючы файлы праз мабільныя тэлефоны, e-mail, а потым выдаляючы іх з сваіх тэлефонаў.