English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 7: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
Дата: суб, 04/23/2011 - 14:49
Зрабі гэта простым
Як выкарыстоўваць складаныя дадзеныя
спампаваць гэтую куртку (pdf 792kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
- Даведайцеся пра актуальныя для вашага рэгіёну пастановы адносна доступу да інфармацыі. Быць можа, будуць людзі за межамі краіны, якія змогуць дапамагчы вам, зрабіўшы запыт на патрэбную інфармацыю ў сваім урадзе.
- Выпрацуйце крытэрыі і ясныя працэдуры праверкі дадзеных, якія вы будзеце выкарыстоўваць у акцыі. Хто можа дапамагчы вам апрацаваць інфармацыю?
- Падумайце, калі ў вашым пасланні ўжываюцца словы жаргоннай лексікі, незразумелыя для большасці людзей, хто зможа дапамагчы вам адаптаваць мову да больш простай?
- Часам інфармацыя, адкрытая для шырокага доступу, можа выявіцца абмежаванай у карыстанні, бо матэрыялы апублікаваныя ў статычных дакументах, да якіх не стасуецца пошук і не ўсталяваныя спасылкі. Як ваша акцыя можа зрабіць гэтыя матэрыялы больш прыдатнымі?
- Некаторыя інструменты, напрыклад Google Maps і Google Earth, вымагаюць наяўнасці кампутара з моцным працэсарам ці падключэннем да хуткаснага Інтэрнету. Падумайце пра людзей, якіх вы хочаце прыцягнуць да дзейнасці: якія інструменты для іх будуць найбольш простымі для доступу і ў карыстання?
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
- Да якіх канкрэтна інфармацыі вам патрэбны доступ і як вы можаце яго атрымаць?
- Як вы будзеце выкарыстоўваць СМІ, каб прыцягнуць увагу да атрыманых на падставе вашых запытаў дадзеных?
- Якім чынам вы можаце заангажаваць прыхільнікаў да ўдзелу ў зборы, праверцы і публікацыі дадзеных?
- Калі ў вашым рэгіёне не дзейнічае Закон аб свабодзе інфармацыі, якія іншыя формы грамадскага ціску вы можаце ўжыць, каб атрымаць неабходныя дадзеныя?
- Ці ёсць магчымасць візуальнай прэзентацыі дадзеных: на 2D- ці 3D-мапах, пры дапамозе анімацыі, відэа ці плакатаў?
- Да якіх дзеянняў вы будзеце заклікаць вашых прыхільнікаў на падставе выяўленай вамі інфармацыі?
- Ці дазволіце іншым праваабаронцам выкарыстоўваць атрыманыя вамі дадзеныя ў сваёй дзейнасці? Як гэта паўплывае на спосаб захавання і індэксацыі дадзеных?
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
- Калі ўрад адкрывае доступ да дадзеных па пэўным пытанні, але гэтыя звесткі захоўваюцца на мностве веб-сайтаў, вы можаце сабраць усю інфармацыю разам на вашым веб-сайце і забяспечыць яе інструментамі пошуку і магчымасцю каментавання.
- Калі ваша акцыя не патрабуе поўнай ананімнасці, вы можаце зрабіць спасылкі на сабраныя ў межах вашай кампаніі выявы, тэксты, відэа пры дапамозе wiki – веб-сайту, які здолее рэдагаваць кожны з вашага дазволу. На wiki ўдзельнікі могуць размяшчаць дадзеныя, якія патрабуюць верыфікацыі, так што вы і іншыя калегі зможаце працягнуць выяўленне звестак і публікаваць вынікі. Заўсёды трэба дакладна планаваць механізмы праверкі дадзеных, каб мець пэўнасць у аб’ектыўнасці інфармацыі пра людзей, якія згадваюцца на сайце.
- Калі вы не маеце здольнасцей да распрацоўкі дызайну, можна правесці акцыю – конкурс па стварэнні графічных выяваў ці мапы на падставе вашых дадзеных, каб зрабіць пасланне больш пераканаўчым для мэтавай аўдыторыі.
- Можна стварыць “сеткавую мапу”, якая будзе адлюстроўваць узаемаадносіны і трансакцыі паміж карпарацыямі, прыватнымі асобамі, донарамі і г.д.
- Вырашыце, ці будуць вашы акцыі, праекты дынамічнымі альбо статычнымі. Стварэнне дынамічнага праекту патрабуе больш часу, аднак ён можа быць больш жыццяздольным, асабліва калі вы хочаце абнародаваць прыклады парушэння правоў чалавека. У любым выпадку, вы павінны дакладна ведаць, чаго хочаце дасягнуць і як хутка.
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Зрабіце дадзеныя вобразнымі ў часе Google Motion Chart можа выкарыстаць сабраныя вамі факты для стварэння анімацыйнай дыяграмы, у якой будуць адлюстраваныя ўзаемаадносіны паміж рознымі групамі дадзеных і іх змены ў часе. Motion Chart можа прадэманстраваць дадзеныя з кожнай электроннай табліцы Google, якую вы аб’яднаеце з дыяграмай. Атрыманы графік пазней можна апублікаваць на веб-сайце ў выглядзе Flash-анімацыі. У сувязі з тым, што Google Motion Chart заснаваны на дадзеных, што ўтрымліваюцца ў электроннай табліцы Google (Google Spreadsheet), значыць, вам трэба мець доступ да Інтэрнету, каб абнаўляць дадзеныя, і яны павінны захоўвацца на сэрверы, што абслугоўваецца Google. Гэта не вельмі прыдатны спосаб для захавання далікатнай інфармацыі.Наступнае відэа прэзентуе, як стварыць і выкарыстоўваць дыяграму. |
ПАРАДЫ ЗУЗАНА ВІНК, З АЛЬЯНСУ “ГУЛЬНЯ ПА ПРАВІЛАХ” , ПРА МЯСЦОВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ: “Звярніце ўвагу на тое, якія інструменты будуць найбольш эфектыўнымі ў вашай краіне ці рэгіёне. Напрыклад, у Польшчы, мы не здолелі стварыць базу дадзеных онлайн, як мы рабілі гэта ў Славакіі, таму што не мелі доступу да патрэбных дадзеных. Напрыклад, мы не здолелі стварыць базу, якая б паказвала адначасова ахвяраванні на карысць палітычных партый і для грамадскага забеспячэння. Таксама Закон аб свабодзе інфармацыі мае розныя інтэрпрэтацыі ў розных рэгіёнах”.
ДЖЭК, З FARMSUBSIDY.ORG, ПРА АТРЫМАННЕ ДОСТУПУ: “Сапраўды важна дакладна ведаць, якую інфармацыю вы шукаеце. Вы павінны быць перакананымі, што ўрад сапраўды мае патрэбныя вам дадзеныя, для чаго трэба правесці даследаванне адносна тыпаў інфармацыі, якімі валодае ўрад. Паспрабуйце наладзіць сувязі з прыязнымі чыноўнікамі, якія змогуць вам дапамагчы. Таксама варта пазнаёміцца з заканадаўствам, каб ведаць, да якіх звестак мае доступ урад”.
ЗУЗАНА ВІНК, З АЛЬЯНСУ “ГУЛЬНЯ ПА ПРАВІЛАХ”, ПРА КРАЎД-СОРСІНГ: “Мне здаецца, грамадства сапраўды мяняецца ў бок нефармальнага супрацоўніцтва і спантаннай актыўнасці. Людзі маюць пэўныя веды, яны адкрытыя да супрацы і ўзаемадзеяння, але мы мусім стварыць адпаведную прастору для рэалізацыі гэтага супрацоўніцтва. Гэтая прастора павінна быць прывабнай і выклікаць у людзей пачуццё грамадскага прызнання іх працы. Веб-прастора цудоўна таму адпавядае”. |