English | Español | ျမန္မာစာ | Беларуская
Тактыка 7: Канкрэтны прыклад
Дата: суб, 04/23/2011 - 14:58
Зрабі гэта простым
Як выкарыстоўваць складаныя дадзеныя
спампаваць гэтую картку (pdf 792kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: Веб-сайт: |
Гульня па правілах АЛЬЯНС “ГУЛЬНЯ ПА ПРАВІЛАХ” БРАТЫСЛАВА, СЛАВАКІЯ АЛЬЯНС “ГУЛЬНЯ ПА ПРАВІЛАХ” |
АПІСАННЕ
Робячы запыты на падставе Закона аб свабодзе інфармацыі, арганізацыя “Гульня па правілах” збірае рахункі і іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць выдаткаванне грошай славацкім ўрадам. Актывісты дадаюць гэты матэрыял ў базу дадзеных, далучаную да іх веб-сайту, і заклікаюць людзей выкарыстоўваць гэтыя звесткі для ўплыву на палітычную сітуацыю. Зузана Вінк з “Гульні па правілах” кажа: “Мы пачалі займацца гэтым падчас гучнага скандалу, што ўзнік нядаўна ў Славакіі адносна атрымання фінансавання ад Еўразвязу. СМІ даведаліся, што тэндэры на дзяржаўныя кантракты выйгралі кампаніі, цесна звязаныя з першымі асобамі ва ўрадзе. Абапіраючыся на Закон аб свабодзе інфармацыі, мы пачалі рабіць усё больш запытаў адносна кантрактаў паміж гэтымі кампаніямі і міністрамі, таксама патрабавалі прад’яўлення рахункаў і іншай бухгалтарскай дакументацыі. Мы выклалі здабытую інфармацыю ў выглядзе дыяграм, якія размясцілі у Інтэрнеце, а таксама сасканавалі ўсе рахункі і зрабілі іх даступнымі”. У хуткім часе НДА, журналісты, устурбаваныя грамадзяне і навукоўцы пачалі аналізаваць дадзеныя самастойна і публікаваць свае высновы. “На падставе гэтых артыкулаў зноў і зноў разгараліся гарачыя дыскусіі”, – кажа Зузана. “Гэта дазволіла нам зразумець, наколькі важным было прыцягненне шырокай грамадскасці да ініцыянаванага намі расследавання: людзі былі зацікаўленыя, яны мелі веды і вопыт”. Дзякуючы адкрытаму доступу да інфармацыі, дэбаты, якія разгарнуліся вакол пытання выдаткавання грамадскіх сродкаў, і патрабаванні зменаў выявіліся такімі моцнымі, што адзін са славацкіх міністраў будаўніцтва вымушаны быў сысці з пасады”.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | Адмыслова створаная база дадзеных, распрацаваная на падставе праграмнага забеспячэння open source (mySQL, Apache server, PHP). Дадзеныя, атрыманыя з запытаў на падставе Закона аб свабодзе інфармацыі, былі ўнесеныя ў табліцы Excel, часам іх трэба было сканаваць ці перадрукоўваць. Для атрымання дадзеных з Інтэрнет-крыніц былі выкарыстаныя веб-скрэперы. |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Праект накіраваны на адсочванне выдаткаў славацкага ўраду на грамадскія патрэбы. У апошні час сфера кантролю была пашырана і на маёмасць славацкіх сябраў Еўрапарламенту. Падчас скандалу, звязанага з атрыманнем фінансавання ад Еўразвязу, веб-сайт “Гульні па правілах” быў адзін з трох найбольш папулярных у Славакіі. |
РЭСУРСЫ: | Студэнты-валанцёры дапамагаюць абнаўляць базу дадзеных. Валанцёры-праграмісты прымалі ўдзел у арганізаваным “Гульнёй па правілах” БарКемпе па планаванні праекту. |
ЧАС: | 9 месяцаў на стварэнне першай базы дадзеных у 2003 г. База дадзеных абнаўляецца кожныя 3-12 месяцаў на падставе дадзеных, атрыманых паводле новых запытаў. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 4.5
КОШТ:USD$4000 для ажыццяўлення першай праграмнай і тэхнічнай фазы ў 2003 г. Адзін каардынатар быў узяты на працу ў 2004 г. для абнаўлення базы дадзеных, што каштавала USD$12000.
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:
База дадзеных “Гульні па правілах”(на славацкай мове)