спампаваць гэтую картку (pdf 624kb)
ГЭТАЯ ТАКТЫКА БУДЗЕ ПРЫДАТНАЙ, КАЛІ ВЫ ЗДОЛЬНЫЯ СУПРАЦОЎНІЧАЦЬ З ІНШЫМІ, КАБ ВЫКРЫВАЦЬ, РАСПАЎСЮДЖВАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ І ДЗЕЙНІЧАЦЬ НА ПАДСТАВЕ ДОКАЗАЎ, ЯКІЯ БЫЛІ ЎТОЕНЫЯ АД ГРАМАДСТВА ЦІ ПРАІГНАРАВАНЫЯ ТЫМІ, ХТО ПАВІНЕН БЫЎ ДЗЕЙНІЧАЦЬ
ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА
|
Грамадзяне / журналісты ў Егіпце Журналіст Ноха Атэф заснавала веб-сайт TortureInEgypt.net для рэгістрацыі парушэнняў правоў чалавека, учыненых паліцыяй супраць егіпецкіх грамадзянаў. На сайце змяшчаюцца фотаздымкі і відэа, дасланыя чытачамі. У некаторых выпадках гэтыя відэа былі зняты нават самымі паліцэйскімі. Ноха таксама даследуе выпадкі незаконнага зняволення і карупцыі сярод паліцэйскіх, інфармацыю пра якія дасылаюць чытачы. Пасля таго як яна прыцягнула ўвагу СМІ да гэтых справаў, непавінны чалавек, які сядзеў у вязніцы на працягу 14 год, быў выпушчаны на волю. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Drupal для стварэння веб-сайту (перад гэтым, Blogspot), фотаздымкі і відэа, звычайна знятыя і дасланыя праз мабільныя тэлефоны. СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
|
Праваабаронцы з Туніса Туніскія блогеры працавалі сумесна над праектам па стварэнні мапаў, у выніку якога высветлілася, што прэзідэнцкі самалёт шмат разоў выкарыстоўваўся па асабістых патрэбах прэзідэнта. Кампанія пачалася, калі блогер Аструбал знайшоў здымкі гэтага самалёта на веб-сайтах, прысвечаных адсочванню паветранага трафіку. На падставе гэтых дадзеных Аструбал спалучыў фотаздымкі самалёта з мапай Google Earth, каб паказаць у якіх аэрапортах самалёт быў заўважаны і калі. Створанае відэа стала папулярным на YouTube, і цэнтральныя СМІ правялі далейшае даследаванне. У выніку, пытанне злоўжывання грамадскай маёмасцю ўрадавымі чыноўнікамі трапіла ў цэнтр увагі. Іншым наступствам была блакіроўка YouTube і іншага сайту для прагляду відэа – DailyMotion – у Тунісе. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: веб-сайты, якія сочаць за рухам самалётаў (напрыклад, Airliners.net) Google Earth, YouTube, Flickr
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
Правядзі следства і выкрый
спампаваць гэтую картку (pdf 804kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Зашыфруйце свой e-mail Захаванне бяспекі карэспандэнцыі можа быць абавязковым для абароны вашых крыніц і сведкаў. Зашыфроўка e-mail’у можа быць складанай, але, калі вы працуеце ў такіх паштовых праграмах як Gmail, Yahoo Mail ці SquirrelMail, можна выкарыстоўваць плагін для веб-браўзеру FireGPG. FireGPG зашыфруе ваш e-mail, і вам дзеля гэтага не давядзецца нават пакідаць браўзер. Гэты плагін даступны на больш за 25 мовах. Каб карыстацца FireGPG, спачатку трэба інсталяваць GPG і стварыць ключ, унікальны ідэнтыфікатар, які дазволіць вам бяспечна шыфраваць і перадаваць паведамленні. У парадніку “Бяспека пад рукой” падрыхтаваным Tactical Tech, вы зможаце знайсці больш падрабязныя інструкцыі пра гэтую і іншыя праграмы камп’ютарнай бяспекі. |
ПАРАДЫ ДЭЙЛ КОНГМОНТ, З APNSW, ПРА СУПРАЦУ: “Вельмі важна працаваць з рознымі групамі праваабаронцаў і іншымі арганізацыямі, каб распаўсюджваць вашае пасланне як мага большай колькасці людзей, але не менш важна зрабіць так, каб пра вашу праблему пачулі ўплывовыя асобы. Падчас Міжнароднай канферэнцыі па праблеме СНІДу ў 2008 г. мы арганізавалі паказ такім чынам, каб некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі ААН убачылі наш відэаматэрыял. Пазней яны казалі, што на сам рэч не разумелі ўсёй сур’ёзнасці і маштабу парушэння правоў паліцыяй, пра якія мы казалі, пакуль не пабачылі фільм. Гэтае відэа было для іх штуршком да дзеяння”.
САМІ БЕН ГАРБІЯ, З GLOBAL VOICES, ПРА ЗААНГАЖАВАНАСЦЬ: “Магчымасць доступу да онлайн-інфармацыі ўжо сама з’яўляецца сілай. Аднак вы павінны таксама запоўніць вакуум паміж онлайн- і офлайн-актыўнасцю. Калі вы не можаце звязацца з аўдыторыяй, што не мае доступу да Інтэрнету, неабходна знайсці іншыя спосабы, як распаўсюджваць інфармацыю офлайн: выкарыстоўваць флэш-носьбіты USB, DVD, CD, плакаты, улёткі і г. д. Знайсці шляхі, каб звязаць онлайн- і офлайн-актыўнасць – адна з галоўных задач”.
НОХА АТЭФ, З TORTUREINEGYPT.NET, ПРА БЛОГІ: “Блогі з’яўляюцца выдатным інструментам для інфа-актыўнасці. Імі лёгка карыстацца, яны не патрабуюць глыбокіх тэхнічных ведаў, яны дармовыя і вельмі папулярныя, асабліва ў арабскім свеце. Яны могуць быць сапраўды эфектыўным інструментам уздзеяння, асабліва калі пачынаюць карыстацца даверам і павагай у вялікай колькасці наведвальнікаў ці малой, але ўплывовай аўдыторыі”. |
Правядзі следства і выкрый
спампаваць гэтую картку (pdf 804kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗА:
ДЗЕ: |
Паміж тыграм і кракадылам Сетка працаўнікоў секс-індустрыі краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну (Asia Pacific Network of Sex Workers (APNSW)) і Супольнасць жанчын за адзінства (Women’s Network for Unity (WNU)) Рэгіён Азіі і Ціхаакіянскага басейну, асаблівы фокус на Камбоджы APNSW |
Апісанне
Сябры Сеткі працаўнікоў секс-індустрыі краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну (APNSW) выкарыстоўвалі лічбавае відэа, каб задакументаваць жахлівыя ўмовы і парушэнні правоў чалавека, што перажылі працаўнікі секс-індустрыі, якіх трымалі ў так званых “рэабілітацыйных” цэнтрах у Камбоджы. У той час як мясцовыя СМІ і палітыкі сцвярджалі, што гэтыя цэнтры былі ўтвораны для прафесійнай адукацыі асоб, якія перабывалі там, працаўнікі секс-індустрыі, што здолелі ўцячы з гэтых цэнтраў, распавядалі пра напады, гвалт, адсутнасць доступу да чыстай ежы, вады і лекаў. “Мы працавалі з мясцовай групай APNSW, Супольнасцю жанчын за адзінства (WNU)”, – кажа Дэйл Конгмонт, сябра APNSW і аўтар фільма. “Людзі, у якіх мы бралі інтэрв’ю, з’яўляюцца сябрамі WNU, і мы працавалі з імі шмат гадоў. Мы патлумачылі ім, пра што хочам рабіць відэа, і некаторыя з тых, хто хацеў змагацца за ўвядзенне зменаў у законадаўства, згадзіліся даць відэа-інтэрв’ю”. APNSW выклала відэа на YouTube і blip.tv і паказала ў “Дзень дзеянняў” 500 працаўнікам секс-індустрыі ў Фном Пенхе. “Адзін з двух цэнтраў быў зачынены дзякуючы супольным высілкам APNSW, WNU і мясцовым групам па абароне правоў чалавека, якія супрацоўнічалі разам і прадставілі доказы таго, што парушэнні сапраўды мелі месца”.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | відэакамеры, праграма для рэдагавання відэа (Final Cut Pro), blip.tv, YouTube, веб-сайт |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Упершыню відэа было паказана ў час Міжнароднай канферэнцыі па праблеме СНІДу ў 2008 г. Мэтавай аўдыторыяй у той момант былі супрацоўнікі ААН, аднак відэа таксама было прадэманстравана некалькі тысячам асоб падчас канферэнцыі. На YouTube і blip.tv фільм быў прагледжаны 3000 раз. |
РЭСУРСЫ: | Мясцовыя партнёры, якія арганізавалі “Дзень дзеянняў” і забяспечылі рэкламную кампанію; удзел у канферэнцыях для паказу відэа ўплывовым чыноўнікам; відэа курс, падрыхтаваны арганізацыяй СВЕДКА (WITNESS). |
ЧАС: | Крыху менш за год на збор відэаматэрыялу і рэдагаванне, 2-тыднёвы курс, падрыхтаваны арганізацыяй СВЕДКА (WITNESS). |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 2 з 5
КОШТ: USD$15000 (USD$7000 – зарплаты супрацоўнікаў, USD$5000 – прадукцыя відэа)
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: