10 Тактык на беларускай мове

10 тактык для пераўтварэння інфармацыі ў актывізм зараз даступныя і па-беларуску (на старонках http://www.informationactivism.org/be )

Гэта своечасовая крыніца інфармацыі для актывістаў, якія хочуць даведацца пра новыя тактыкі самаарганізавання і стварэння кампаній з дапамогай новых тэхналёгій.
У той час як разгараюцца пратэсты, араганізаваныя суполкай “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, сацыяльныя медыі сталі сапраўднай дапамогай для актывістаў і праваабаронцаў, каб мабілізаваць грамадзянаў па ўсёй краіне для гэтых маўклівых пратэстаў і распаўсюдзіць інфармацыю пра затрыманьні і жорсткае абыходжаньне з удзельнікамі.

Дзякуючы беларускай групе ThinkFabrik актывісты зараз маюць новую крыніцу інфармацыі, дзе можна знайсьці ідэі і натхняльныя прыклады як выкарыстоўваць новыя тэхналёгіі, такія як, мабільныя тэлефоны, відэа і онлайн сацыяльныя сеткі, для таго, каб падштурхнуць сацыяльныя зьмены. Праект Тактычных Тэхналогій 10 Тактык, зараз поўнасцю перакладзены на беларускую мову і складаецца з фільма і наглядных матэрыялаў, якія апісваюць прыклады інфармацыйнага актызіму па ўсім свеце.

35 аповядаў актывістаў, якія прымалі ўдзел у кампаніях, паказваюць як групы і асобы па ўсяму свету здольныя аб’яднаць  людзей вакол нейкай праблемы, звярнуць увагу на парушэнне правоў чалавека, ці сабраць важныя доказы для грамадзкага распаўсюду. Пачынаючы з кароке-відэа на Youtube, які падымае праблему правоў сэкс-працоўных у Камбоджыі і сканчваючы грамадзкім смс-рэпартажам пад час жорсткія сутычкі на Мадагаскары ў 2009, 10 тактык прадстаўляе шырокі спіс прыкладаў і натхняльных ідэяў.

Прагляд фільма быў арганізаваны на больш чым 200 мерапрыемствах у больш чым 60 краінах і перакладзены на 25 моваў свету. Новая беларуская версія праекту ўключае ў сябе сайт з матэрыяламі, якія даступныя для спампоўвання. Калі вы хочайце арганзіаваць паказ фільма ў сваім асяроддзі, калі ласкаб кантактуйце нас праз infoactivism@tacticaltech.org.

Пра Тактычныя Тэхналёгіі:
Тактычныя Тэхналогіі былі заснаваныя ў 2003 г, як міжнародная няўрадвая арганізацыя, мэта якой падтрымліваць грамадзкіх актывістаў па ўсяму свету, каб яны маглі больш бяспечна і эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыю і лічбавыя тэхналогіі. Тактычныя Тэхналогіі выпрацавалі шэраг рэсурсаў, якія прадстаўляюць правабаронцам асновы інфармацыйнага дызайну, лічбавай бяспекі, медыў, стварэння мапаў і выкарыстання мабільных тэлефонаў у мэтах грамадзкай падтрымкі . Усе матэрыялы даступныя онлайн. Каб паглядзець болей -  http://www.tacticaltech.org/toolkitsandguides