Тактыка 7: Відэа


Зрабі гэта простымЯк выкарыстоўваць складаныя дадзеныя

спампаваць гэтую картку (pdf 617kb)


глядзець поўнае відэа


ГЭТАЯ ТАКТЫКА ПРЫДАСЦА, КАЛІ ТРЭБА ПЕРАДАЦЬ СКЛАДАНУЮ ЦІ НЕДАСТУПНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ТЫМ, ХТО НАЙБОЛЬШ ЯЕ ПАТРАБУЕ

 

ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА

FarmSubsidy.org map


  • Пазначэнне на мапе субсідый для ферм у Швецыі

FarmSubsidy.org  і праваабаронцы з Швецыі

Пасля таго, як арганізацыя FarmSubsidy.org пачала збіраць інфармацыю пра памеры субсідый, што вылучаліся шведскім урадам на развіццё фермаў, колькасць атрыманых дадзеных была настолькі вялікай, што з імі немагчыма было зрабіць што-кольвек. Каб зразумець дадзеныя і прэзентаваць вынікі ў пераканаўчы спосаб, актывісты размясцілі інфармацыю пра памеры субсідый для фермаў на мапе Google, так што людзі атрымалі магчымасць, наблізіўшы выяву, убачыць, колькі сродкаў куды было пералічана, маглі праводзіць сваё расследаванне і рабіць уласныя высновы.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: запыты, зробленыя, карыстаючыся Законам аб свабодзе інфармацыі; база дадзеных  Xapian (праграма open source), Google Maps, веб-сайт

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Веб-сайт

Прэзентацыя


Crisis in Darfur map


  • Візуалізацыя крызісу ў Дарфуры

Праваабаронцы / тэхнолагі (супрацоўнікі Мемарыяльнага музею халакосту ЗША)

Каманда праваабаронцаў і тэхнолагаў распрацавала комплексную 3D-мапу, на якой адлюстравала разбурэнні ў больш чым 2000 вёсак, месца знаходжання 2,5 млн. бежанцаў і перасяленцаў, а таксама стварыла вольны доступ да шматлікіх фотаздымкаў, відэафільмаў і сведчанняў відавочцаў з Дарфуру.

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: Google Earth, дадзеныя ААН і Міжнароднай амністыі, фотаздымкі і відэафільмы, веб-сайт

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Мапа

Веб-сайт Мемарыяльнага музея халакосту

‹ Тактыка 6: Аналіз праблемы

Тактыка 7: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


Зрабі гэта простым

Як выкарыстоўваць складаныя дадзеныя

спампаваць гэтую куртку (pdf 792kb)

Crisis in Darfur Google Earth Image
CRISIS IN DARFUR/GOOGLE EARTH

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • Даведайцеся пра актуальныя для вашага рэгіёну пастановы адносна доступу да інфармацыі. Быць можа, будуць людзі за межамі краіны, якія змогуць дапамагчы вам, зрабіўшы запыт на патрэбную інфармацыю ў сваім урадзе.
  • Выпрацуйце крытэрыі і ясныя працэдуры праверкі дадзеных, якія вы будзеце выкарыстоўваць у акцыі. Хто можа дапамагчы вам апрацаваць інфармацыю?
  • Падумайце, калі ў вашым пасланні ўжываюцца словы жаргоннай лексікі, незразумелыя для большасці людзей, хто зможа дапамагчы вам адаптаваць мову да больш простай?
  • Часам інфармацыя, адкрытая для шырокага доступу, можа выявіцца абмежаванай у карыстанні, бо матэрыялы апублікаваныя ў статычных дакументах, да якіх не стасуецца пошук і не ўсталяваныя спасылкі. Як ваша акцыя можа зрабіць гэтыя матэрыялы больш прыдатнымі?
  • Некаторыя інструменты, напрыклад Google Maps і Google Earth, вымагаюць наяўнасці кампутара з моцным працэсарам ці падключэннем да хуткаснага Інтэрнету. Падумайце пра людзей, якіх вы хочаце прыцягнуць да дзейнасці: якія інструменты для іх будуць найбольш простымі для доступу і ў карыстання?

ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе

  • Да якіх канкрэтна інфармацыі вам патрэбны доступ і як вы можаце яго атрымаць?
  • Як вы будзеце выкарыстоўваць СМІ, каб прыцягнуць увагу да атрыманых на падставе вашых запытаў дадзеных?
  • Якім чынам вы можаце заангажаваць прыхільнікаў да ўдзелу ў зборы, праверцы і публікацыі дадзеных?
  • Калі ў вашым рэгіёне не дзейнічае Закон аб свабодзе інфармацыі, якія іншыя формы грамадскага ціску вы можаце ўжыць, каб атрымаць неабходныя дадзеныя?
  • Ці ёсць магчымасць візуальнай прэзентацыі дадзеных: на 2D- ці 3D-мапах, пры дапамозе анімацыі, відэа ці плакатаў?
  • Да якіх дзеянняў вы будзеце заклікаць вашых прыхільнікаў на падставе выяўленай вамі інфармацыі?
  • Ці дазволіце іншым праваабаронцам выкарыстоўваць атрыманыя вамі дадзеныя ў сваёй дзейнасці? Як гэта паўплывае на спосаб захавання і індэксацыі дадзеных?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Калі ўрад адкрывае доступ да дадзеных па пэўным пытанні, але гэтыя звесткі захоўваюцца на мностве веб-сайтаў, вы можаце сабраць усю інфармацыю разам на вашым веб-сайце і забяспечыць яе інструментамі пошуку і магчымасцю каментавання.
  2. Калі ваша акцыя не патрабуе поўнай ананімнасці, вы можаце зрабіць спасылкі на сабраныя ў межах вашай кампаніі выявы, тэксты, відэа пры дапамозе wiki – веб-сайту, які здолее рэдагаваць кожны з вашага дазволу. На wiki ўдзельнікі могуць размяшчаць дадзеныя, якія патрабуюць верыфікацыі, так што вы і іншыя калегі зможаце працягнуць выяўленне звестак і публікаваць вынікі. Заўсёды трэба дакладна планаваць механізмы праверкі дадзеных, каб мець пэўнасць у аб’ектыўнасці інфармацыі пра людзей, якія згадваюцца на сайце.
  3. Калі вы не маеце здольнасцей да распрацоўкі дызайну, можна правесці акцыю – конкурс па стварэнні графічных выяваў ці мапы на падставе вашых дадзеных, каб зрабіць пасланне больш пераканаўчым для мэтавай аўдыторыі.
  4. Можна стварыць “сеткавую мапу”, якая будзе адлюстроўваць узаемаадносіны і трансакцыі паміж карпарацыямі, прыватнымі асобамі, донарамі і г.д.
  5. Вырашыце, ці будуць вашы акцыі, праекты дынамічнымі альбо статычнымі. Стварэнне дынамічнага праекту патрабуе больш часу, аднак ён можа быць больш жыццяздольным, асабліва калі вы хочаце абнародаваць прыклады парушэння правоў чалавека. У любым выпадку, вы павінны дакладна ведаць, чаго хочаце дасягнуць і як хутка.

 

Тактыка 7: Канкрэтны прыклад


Зрабі гэта простым

Як выкарыстоўваць складаныя дадзеныя

спампаваць гэтую картку (pdf 792kb)

Fair Play Alliance logo
 

Канкрэтны прыклад

НАЗВА:
ХТО
:
ДЗЕ:
Веб-сайт:
Гульня па правілах
АЛЬЯНС “ГУЛЬНЯ ПА ПРАВІЛАХ”
БРАТЫСЛАВА, СЛАВАКІЯ
АЛЬЯНС “ГУЛЬНЯ ПА ПРАВІЛАХ”

АПІСАННЕ
Робячы запыты на падставе Закона аб свабодзе інфармацыі, арганізацыя “Гульня па правілах” збірае рахункі і іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць выдаткаванне грошай славацкім ўрадам. Актывісты дадаюць гэты матэрыял ў базу дадзеных, далучаную да іх веб-сайту, і заклікаюць людзей выкарыстоўваць гэтыя звесткі для ўплыву на палітычную сітуацыю. Зузана Вінк з “Гульні па правілах” кажа: “Мы пачалі займацца гэтым падчас гучнага скандалу, што ўзнік нядаўна ў Славакіі адносна атрымання фінансавання ад Еўразвязу. СМІ даведаліся, што тэндэры на дзяржаўныя кантракты выйгралі кампаніі, цесна звязаныя з першымі асобамі ва ўрадзе. Абапіраючыся на Закон аб свабодзе інфармацыі, мы пачалі рабіць усё больш запытаў адносна кантрактаў паміж гэтымі кампаніямі і міністрамі, таксама патрабавалі прад’яўлення рахункаў і іншай бухгалтарскай дакументацыі. Мы выклалі здабытую інфармацыю ў выглядзе дыяграм, якія размясцілі у Інтэрнеце, а таксама сасканавалі ўсе рахункі і зрабілі іх даступнымі”. У хуткім часе НДА, журналісты, устурбаваныя грамадзяне і навукоўцы пачалі аналізаваць дадзеныя самастойна і публікаваць свае высновы. “На падставе гэтых артыкулаў зноў і зноў разгараліся гарачыя дыскусіі”, – кажа Зузана. “Гэта дазволіла нам зразумець, наколькі важным было прыцягненне шырокай грамадскасці да ініцыянаванага намі расследавання: людзі былі зацікаўленыя, яны мелі веды і вопыт”. Дзякуючы адкрытаму доступу да інфармацыі, дэбаты, якія разгарнуліся вакол пытання выдаткавання грамадскіх сродкаў, і патрабаванні зменаў выявіліся такімі моцнымі, што адзін са славацкіх міністраў будаўніцтва вымушаны быў сысці з пасады”.

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ:

Адмыслова створаная база дадзеных, распрацаваная на падставе праграмнага забеспячэння open source (mySQL, Apache server, PHP). Дадзеныя, атрыманыя з запытаў на падставе Закона аб свабодзе інфармацыі, былі ўнесеныя ў табліцы Excel, часам іх трэба было сканаваць ці перадрукоўваць. Для атрымання дадзеных з Інтэрнет-крыніц былі выкарыстаныя веб-скрэперы.
СФЕРА ЎПЛЫВУ: Праект накіраваны на адсочванне выдаткаў славацкага ўраду на грамадскія патрэбы. У апошні час сфера кантролю была пашырана і на маёмасць славацкіх сябраў Еўрапарламенту. Падчас скандалу, звязанага з атрыманнем фінансавання ад Еўразвязу, веб-сайт “Гульні па правілах” быў адзін з трох найбольш папулярных у Славакіі.
РЭСУРСЫ: Студэнты-валанцёры дапамагаюць абнаўляць базу дадзеных. Валанцёры-праграмісты прымалі ўдзел у арганізаваным “Гульнёй па правілах” БарКемпе па планаванні праекту.
ЧАС: 9 месяцаў на стварэнне першай базы дадзеных у 2003 г. База дадзеных абнаўляецца кожныя 3-12 месяцаў на падставе дадзеных, атрыманых паводле новых запытаў.

УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 4.5

 

КОШТ:USD$4000 для ажыццяўлення першай праграмнай і тэхнічнай фазы ў 2003 г. Адзін каардынатар быў узяты на працу ў 2004 г. для абнаўлення базы дадзеных, што каштавала USD$12000.

 

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Гісторыя ў славацкай прэсе

База дадзеных “Гульні па правілах”(на славацкай мове)