Тактыка 2: Відэа


Нехта глядзіць

Будзь сведкам і зафіксуй здарэнне

спампаваць гэтую картку


глядзець поўнае відэа


Гэтая тактыка дапаможа зафіксаваць парушэнні правоў у момант, калі яны мелі месца


ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА

The Targuist Sniper photograph


  • Снайпер з Таргуіста

Ананімны праваабаронца з Марока

Невядомы праваабаронца здымаў на відэа мараканскіх паліцэйскіх, якія патрабавалі хабар ад аўтамабілістаў, і выклаў гэты матэрыял на YouTube. Відэа было прагледжана сотні тысяч разоў. Урад не толькі прыняў меры супраць гэтых паліцэйскіх, але і выкарыстаў тую ж тэхніку, што і “снайпер з Таргуіста”, заінсталяваўшы відэакамеры, каб фіксаваць падобныя парушэнні ў будучым.

Выкарыстаныя сродкі: відэакамера, праграма для рэдагавання відэа, YouTube, блогі

 

Спасылкі для дадатковай інфармацыі
Відэа
Блог


Racoles' photograph RACOLES' (FLICKR)

  • Шафранавая рэвалюцыя

Блогеры і праваабаронцы ў Бірме
Праваабаронцы выкарыстоўваюць блогі, каб абыходзіць цэнзуру вайсковага рэжыму ў Бірме і распаўсюджваць інфармацыю пра парушэнні правоў чалавека ў краіне. Блогеры здолелі паведаміць пра два надзвычай важныя здарэнні, перадаючы фотаздымкі, зробленыя таннымі лічбавымі апаратамі ці камерамі мабільных тэлефонаў: 1) грамадскія пратэсты супраць раптоўнай адмены субсідый на паліва, што паўплывала на 2) рост вайсковай агрэсіі ў дачыненні да цывільнага насельніцтва. Выявы будыйскіх манахаў і манашкаў на вуліцах Бірмы сталі вельмі папулярнымі ў Інтэрнеце і дапамаглі распаўсюдзіць праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Бірме, па ўсім свеце.

Выкарыстаныя сродкі: блогі, навіны, лічбавыя камеры, мабільныя тэлефоны, фотаздымкі

Спасылкі для дадатковай інфармацыі: 
блогі, фотаздымкі, відэа

‹ Тактыка 1: Аналіз праблемы

Тактыка 2: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


Нехта глядзіць

Будзь сведкам і зафіксуй здарэнне

спампаваць гэтую картку (pdf 1mb)

Anthony Turba photograph
ANTONY TURBA (FLICKR)

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • У Бірме публікацыя сведчанняў і доказаў была звязаная з вялікай рызыкай для блогераў і праваабаронцаў. Як вы абароніце сябе і іншых асоб, якія падтрымліваюць вашу акцыю? Падумайце, ці не пакідаеце вы лічбавага следу: ваш IP-адрас, электронная паштовая скрынка, паролі, спісы сяброў на сайтах сацыяльных сетак, асабістыя дадзеныя асоб, на якіх аформленыя мабільныя тэлефоны ці SIM-карты, прозвішчы асоб і назвы арганізацый, на якіх зарэгістраваныя дамены веб-сайтаў.
  • Выпрацуйце крытэрыі для праверкі сапраўднасці сведчанняў, якія вы збіраеце і публікуеце. Вядомы выпадкі злоўжыванняў, што мелі месца на сайтах грамадзянскіх журналістаў, калі абвінавачваліся невінаватыя людзі і раскрываліся імёны дысідэнтаў.
  • Адным са спосабаў, што выкарыстоўвала арганізацыя СВЕДКА (WITNESS), каб захаваць ананімнасць людзей, якія давалі інтэрв’ю, быў запіс відэа, на якім не бачныя твары. Умела выкарыстоўваючы асвятленне, вы можаце зняць абрысы твару чалавека, не выяўляючы дэталяў. Такім чынам, нават пры канфіскацыі відэакасет, тыя не будуць уяўляць пагрозы для ўстанаўлення асобы.
  • Патлумачце людзям, што можа адбыцца ў найгоршым выпадку, калі яны выкажуцца і будуць апазнаныя. Абмеркаванне праблемы дасць магчымасць атрымаць згоду ад людзей, якія ўсведамляюць усю рызыку сітуацыі, і дапаможа вам зменшыць яго.

ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе

  • Ці прадугледжаны час на планаванне дзеянняў па збору сведчанняў відавочцаў? Альбо, ці рыхтуеце вы праваабаронцаў і прыхільнікаў да спантаннага збору матэрыялу, памятаючы пра этыку і эфектыўнасць?
  • Якія інструменты запісу сведчанняў парушэння правоў ужо цяпер даступныя людзям, найбольш закранутым вашай праблематыкай: мабільныя тэлефоны, лічбавыя камеры, доступ да сацыяльных сетак, блогі?
  • Як вы можаце захаваць ананімнасць людзей, чые гісторыі вы выкарыстоўваеце ў акцыі, даступнай шырокай аўдыторыі?
  • Якую медыя-стратэгію вы выпрацавалі? Ці зможаце вы хутка адказаць прэсе, ці можна выкарыстаць ваш матэрыял ў галоўных навінах?
  • Якія адносіны вы маеце з праблематыкай ці супольнасцю, якой займаецеся?
  • Як вы адкажаце на патрабаванне ўраду, камерцыйных веб-службаў, людзей, што апынуліся ў кадры ці згадваліся ў тэксце паведамлення, выдаліць матэрыялы з вашага веб-сайту ці сайтаў прыхільнікаў?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Неабавязкова выкарыстоўваць відэа. Папрасіце людзей слаць фотаздымкі з мабільных тэлефонаў праз email ці, калі магчыма, праз мультымедыя паведамленні (MMS), якія пазней можна пераўтварыць у слайд-шоу ці апублікаваць асобна.
  2. Калі немагчыма прыхаваць выгляд чалавека на відэа, для афармлення гісторыі можна выкарыстаць анімацыю, лялькі ці фотамантаж.
  3. Дастаткова рэдка надараецца магчымасць стаць відавочцам падзей. Пэўныя здарэнні вы можаце пазней рэканструяваць праз інтэрв’ю, знаёмствы з людзьмі, якія былі заангажаваныя ў падзеі. 
  4. Каб не здымаць твары людзей у час здарэнняў прадумайце альтэрнатыўныя, больш бяспечныя спосабы знаходжання матэрыялу, што прадставіць дзеянні ці пратэст.
  5. Для відэа, скіраванага на выкрыццё карупцыі, прадумайце, ці зможаце вы ясна растлумачыць ролі задзейнічаных у ім людзей і ўзаемаадносіны паміж імі. Склаўшы схему гэтых адносінаў, вы зможаце візуальна перадаць сувязі паміж людзьмі, арганізацыямі, выявіўшы карупцыю.

 

Тактыка 2: Канкрэтны прыклад


Нехта глядзіцьБудзь сведкам і зафіксуй здарэнне

спампаваць гэтую картку (pdf 1mb)

Remembering Neda image
ABCNT WWW.ABCNT.INFO

Канкрэтны прыклад

НАЗВА:
ХТО
:
ДЗЕ:
Веб-сайт:
Памятаючы пра Неду
Праваабаронцы ў Іране
Тэгеран
Старонка на Вікіпедыі

Апісанне
Два кароткія відэафільмы, на якіх зафіксавана смерць Неды Ага-Солтан падчас паслявыбарчых пратэстаў у Іране, прыцягнулі ўвагу ўсяго свету ў чэрвені 2009 г. Першы фільм зняты ананімам, быў праз e-mail’ы распаўсюджаны сярод актывістаў і ў хуткім часе з’явіўся на Facebook’у.
Рашэнне пераслаць відэа па email’у, а не проста выкласці яго ў Інтэрнет, было абумоўлена жаданнем абараніць аўтара, а таксама патрэбай абысц паслявыбарчую іранскую цэнзуру Інтэрнету. У дадатак, другое  відэасведчанне смерці Неды  з’явілася на CNN праз некалькі гадзін пасля публікацыі на YouTube.
З-за таго, што відэаролікі былі аператыўна выкладзены ў Інтэрнет і вельмі хутка сталі вядомымі шырокай аўдыторыі, было недастаткова часу, каб прадугледзець магчымыя наступствы такога імклівага распаўсюджання неапрацаванага, атрыманага з першых рук, матэрыялу. У артыкуле для WITNESS Прысцыла Нэрі пытаецца: “Якім чынам мы, заангажаваныя грамадзяне, актывісты і проста людзі, можам спалучыць патрэбу “давесці праўду” пра падзеі ў Іране з неабходнасцю пашаны да годнасці Неды ў хвіліну смерці, таксама да гора сям’і, якая перажывае такую трагедыю?” У сувязі з павялічэннем магчымасцей фіксацыі відавочцамі рэальных падзеяў на мабільныя тэлефоны і лічбавыя камеры, выпадак з Недай вымушае нас падумаць пра тое, як публікаваць такія матэрыялы адначасова эфектыўна і этычна, асабліва ў нестабільныя і напружаныя моманты гісторыі.
Гэты прыклад таксама люструе небяспеку, якая пагражае людзям, якія публікуюць і перапублікуюць матэрыялы ў Інтэрнеце: праваабаронцы і ўдзельнікі пратэстаў былі пазней арыштаваныя ўрадам Ірану, а Twitter і Facebook цытаваліся ў час судовых працэсаў супраць іх.

 

Выкарыстаныя сродкі:

Камеры мабільных тэлефонаў, email, YouTube, Twitter, Facebook, блогі
СФЕРА ЎПЛЫВУ: Ад сотняў тысяч да мільёнаў людзей па ўсім свеце
Рэсурсы: Доступ да дадзеных праз мабільныя тэлефоны і Інтэрнет
Час: Некалькі гадзін ад моманту, калі відэа было зроблена, да часу размяшчэння ў Інтэрнеце. Яшчэ некалькі гадзін да моманту, калі відэа з’явілася ў міжнародных СМІ.

Узровень складанасці: 2 з 5

 

Кошт: N/A

 

Спасылкі для дадатковай інфармацыі:
New York Times блог
Global Voices

WITNESS