выкарыстоўвай калектыўнае свядомае
спампаваць гэтую картку (pdf 540kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: ВЕБ-САЙТ: |
Няўслаўленыя Героі Міру “Матыль працуе” і Фонд “Афрыка ў фокусе медыя” Кенія Няўслаўленыя Героі |
АПІСАННЕ
“Няўслаўленыя героі міру” (Unsung Peace Heroes) ушанавалі тых, хто змагаўся за мір у час паслявыбарчых хваляванняў у Кеніі ў снежні 2007 г., абвясціўшы прэмію ў гонар герояў. Кенійцы маглі намінаваць асобу ці арганізацыю, адпраўляючы SMS-паведамленне ці e-mail, а таксама запаўняючы бланкі падчас мерапрыемстваў. Арганізацыі “Матыль працуе” і “Афрыка ў фокусе медыя” збіралі гэтыя прапановы. Пры падтрымцы мясцовай школы дызайну, Nairobits, намінацыі былі перакладзены, удакладнены і дададзены да мапы пры дапамозе праграмы грамадзянскай журналістыкі – Ushahidi. У дадатак да онлайн-кампаніі, “Героі міру” змясцілі абвесткі пра акцыю ў газетах, на радыё і тэлебачанні, а студэнты Nairobits распаўсюдзілі папяровыя ўлёткі. У 2009 г. прозвішчы васьмі лаўрэатаў “Герояў міру” былі аб’яўлены па нацыянальным тэлебачанні. Пераможцы выкарысталі грашовыя ўзнагароды на падтрымку сваіх супольнасцяў і праектаў у гонар міру. Адзін з пераможцаў, Джоэль, на працягу двух тыдняў перахоўваў у сваім доме 18 чалавек, каб абараніць іх ад гвалту. “Я атрымаў віншаванні па тэлефон і праз SMS’ы ад розных супольнасцяў, здалёку і зблізку”, – кажа Джоэль. “Як сям’я, мы вырашылі зрабіць свята і запрасіць гэтых людзей: нашых суседзяў, мясцовага дэпутата і адміністрацыю. Падчас святкавання ўзнікла ідэя распачаць новую ініцыятыву ў гонар міру. Госці дэлегавалі мяне зарэгістраваць “групу міру” і знайсці сяброў, якія будуць супрацьстаяць гвалту”. Мартэн Шунман з Media Focus on Africa кажа: “Нашай мэтай было мацаваць надзею і засяродзіцца на добрым у час праблем. Канфлікты далёка не вырашаныя, нават цяпер. Мы спадзяемся, што, як эфект матыля, нават такая невялікая ініцыятыва, як гэтая, мае патэнцыял прыносіць пабочныя эфекты і нечаканую карысць”.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | Ushahidi, мабільныя тэлефоны, Facebook, веб-сайт. |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Дзяржава. Больш за 500 намінантаў на працягу аднаго месяца, максімум – 80 у дзень пасля паведамлення ў кенійскай прэсе. |
РЭСУРСЫ: | Мясцовыя супрацоўнікі, валанцёры і партнёрскія арганізацыі для правядзення рэкламнай кампаніі акцыі і распрацоўкі дызайну старонкі на Facebook’у. Мясцовае экспертнае журы. |
ЧАС: | Адзін месяц на вылучэнне намінантаў; праз тры месяцы падчас урачыстай цырымоніі Героям Міру былі нададзеныя ўзнагароды. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 3 з 5
КОШТ: USD$ 18000 (сістэма SMS каштавала USD$ 3000; рэшта – на карысць супольнасці і ўзнагароды для ўдзельнікаў)
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫ: