спампаваць гэтую картку (pdf 576kb)
ГЭТАЯ ТАКТЫКА ДАПАМОЖА ПЕРАДАЦЬ ЛЮДЗЯМ ВАЖНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ, КАЛІ ЯЕ ТРАДЫЦЫЙНЫЯ КРЫНІЦЫ НЯПОЎНЫЯ ЦІ ЎВОДЗЯЦЬ У ЗМАН, АЛЬБО КАЛІ ІНШЫЯ ФОРМЫ НЕПАСРЭДНАЙ КАМУНІКАЦЫІ НЕМАГЧЫМЫЯ
ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА
|
Сетка сацыяльнага развіцця, Усходняя Афрыка Грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю пра фінансаванне ўрадам праектаў, скіраваных на развіццё, адпраўляючы тэкставае паведамленне на Інфанет – платформу для кантролю за бюджэтам. Запыты карыстальнікаў дазваляюць сфармаваць карціну таго, якія бюджэтныя фонды і ў якіх галінах прыцягваюць найбольшую ўвагі. Удзельнікі могуць таксама пакідаць каментары да кожнага праекту, далучанага да веб-сайту, і ўдакладняць, абвяргаць ці дадаваць інфармацыю, альбо звязвацца з мясцовай групай сацыяльнага развіцця, якая можа дапамагчы высветліць размеркаванне і выкарыстанне грамадскіх сродкаў. На дадзены момант было зарэгістравана больш за 36000 праектаў па развіцці. У першы месяц 25000 асоб звярнуліся да Інфанету праз мабільную сувязь і 15000 чалавек наведалі веб-сайт. ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: база дадзеных (WampServer: Apache, PHP, MySQL), веб-сайт, мабільныя тэлефоны
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
|
Праваабаронцы ў Зімбабве Кубатана – гэта медыяльны і камунікацыйны праект, які аб’ядноўвае, пашырае і распаўсюджвае інфармацыю, створаную грамадзянскай супольнасцю Зімбабве. Матэрыялы публікуюцца на www.kubatana.net і распаўсюджваюцца праз сістэматычныя электронныя бюлетэні ці SMS-нагадванні. Многія матэрыялы, у тым ліку надрукаваныя артыкулы, справаздачы, CD і DVD дасылаюцца па пошце прыватным асобам і арганізацыям ва ўсім Зімбабве. У адказ на развіццё сетак мабільнай сувязі ў краінах, якія развіваюцца, Кубатана працуе над стварэннем платформы open source – “Тэлефон свабоды” (Freedom Fone), для пашырэння выкарыстання інтэрактыўных галасавых адказаў (IVR) мясцовымі супольнасцямі і НДА, скіраванымі на развіццё. Freedom Fone дазволіць арганізацыям стварыць уласны call-цэнтр і забяспечыць яго наборам тэматычных адказаў-па-запыту на любой мове.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: FrontlineSMS, мабільныя тэлефоны, стацыянарныя кампутары, якія забяспечваюць працу call-цэнтра Freedom Fone. СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: |
дазвольце людзям задаваць пытанні
спампаваць гэтую картку (pdf 744kb)
СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ
ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе
Розныя спосабы рэалізацыі ідэі
РЭКАМЕНДАВАНЫ ІНСТРУМЕНТ Стварыце ўласны call-цэнтр з дармовымі званкамі і інтэрактыўным галасавым меню FreeSwitch гэта дармовая праграма open source, якая дазваляе перадаваць інфармацыю праз галасавую пошту і інтэрактыўнае галасавое меню. Пасля ўстаноўкі вы можаце стварыць інтэрактыўнае галасавое меню (IVR), і сістэма будзе адказваць на ўнікальныя пытанні, зададзеныя ўголас ці набраныя на клавіятуры тэлефона. IVR дае інфармацыю, якая была запраграмавана вамі загадзя, ці ў выглядзе дынамічнага адказу на пытанне, ці папярэдняга запісу. |
ПАРАДЫ БРЭНДА БУРЭЛ, З КУБАТАНЫ, ПРА МАБІЛЬНЫЯ ТЭЛЕФОНЫ: “Найбольш перспектыўная тэхналогія ў свеце – гэта мабільныя тэлефоны, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, дзе яны сталіся сродкам сувязі звычайнага чалавека. Цяпер у кампаніях найбольш актыўна выкарыстоўваюцца тэкставыя паведамленні, але ёсць яшчэ шмат іншых інавацыяў у гэтай вобласці, якія можна выкарыстоўваць”.
УДЖУ ОФОМАТА, З MYQUESTION, MY ANSWER, ПРА АБ’ЯДНАННЕ ЛЮДЗЕЙ ПАЎЗ ПЛАТФОРМЫ: “У нашай акцыі тэкст, голас і Інтэрнет – усе былі злучаныя. На некаторыя пытанні немагчыма адказаць у 160 знаках, да якіх абмежаваныя SMS. Часамі мы прасілі людзей патэлефанаваць на наш дармовы нумар, каб яны маглі размаўляць з намі непасрэдна. Часамі трэба даведацца крыху больш, перш чым ты зможаш знайсці правільны адказ”.
ЭВАН «РАБЛЕ» ХЕНШОЎ-ПЛАТ, ТЭХНОЛАГ, ПРА МОЦ ГОЛАСУ: “Здаецца, што тэхналогіяй краін, якія развіваюцца, сталіся тэкставыя паведамленні, хоць не меншым папулярнасцю карыстаюцца і размовы па мабільных тэлефонах. Некалі тэлефон быў цалкам пад кантролем тэлекамунікацыйных манаполій, але за апошнія некалькі год адбылося поўнае адраджэнне ў свеце тэлефаніі дзякуючы галасавым паслугам, збудованым на Інтэрнет-платформах. Цяпер кожны можа запусціць уласную тэлефонную кампанію на дармовым праграмным забеспячэнні”. |
дазвольце людзям задаваць пытанні
спампаваць гэтую картку (pdf 744kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗВА: ХТО: ДЗЕ: ВЕБ-САЙТ: |
МаёПытанне, МойАдказ (MyQuestion, MyAnswer) OneWorld UK/Education as a Vaccine Against AIDS НІГЕРЫЯ http://mobile.oneworld.net |
АПІСАННЕ
Маладым людзям у Нігерыі складана атрымаць дакладную інфармацыю адносна сексуальнага выхавання і палавога здароўя ў сувязі з культурнымі забаронамі і табу. У выніку супрацоўніцтва брытанскай НДА “АдзінСвет” і нігерыйскай “Адукацыя як вакцына супраць СНІДу” была распачата акцыя з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў “МаёПытанне/МойАдказ” (MyQuestion/MyAnswer), якая дазваляла маладым людзям ананімна і бяспечна самім арганізаваць уласнае сексуальнае выхаванне. Праект MyQuestion/MyAnswer засноўваецца на ўменні аўдыторыі карыстацца мабільнымі тэлефонамі і перакананні, што інфармацыя, якую яны атрымаюць на тэлефоны, застанецца прыватнай і не будзе крытыкавацца дарослымі. Пытанні могуць задавацца праз SMS-паведамленні. Адказы змяшчаюць медыцынскую інфармацыю, дадзеныя аб мясцовых шпіталях, ёсць мажлівасць тэлефоннай кансультацыі з спецыялістам. На падставе пытанняў, якія задаваліся найбольш часта, была створана база актуальных пытанняў. “Нашай самай важнай задачай было знайсці чалавека, які будзе размаўляць з імі адкрыта”, – кажа менеджэр праекту Уджу Офомата. “Пераканаць людзей пазней карыстацца паслугай ужо не было складаным”. За першыя два гады рэалізацыі праекту арганізацыя атрымала каля 60000 пытанняў.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | мабільная платформа, створаная на аснове праграмы open source (Apache веб-сэрвер, аплікацыя PHР, база дадзеных MySql), веб-сайт, мабільныя тэлефоны. |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Дзяржава; большасць карыстальнікаў былі жыхарамі гарадоў і прадмесцяў, а таксама паходзілі з Паўднёвай Нігерыі. |
РЭСУРСЫ: | Мясцовыя партнёры, кампанія ў прэсе. Дзякуючы таму, што арганізатары акцыі дзейнічалі супольна з мясцовым НДА, што мела вялікі досвед працы з мясцовымі маладымі людзьмі, кампанія выклікала давер насельніцтва. Вялікая кампанія ў прэсе, радыё і на тэлебачанні дапамагла распаўсюдзіць інфармацыю пра акцыю сярод маладых людзей. |
ЧАС: | 5 месяцаў на распрацоўку і запуск мабільнай платформы. Перамовы з тэлекамунікацыйнымі кампаніямі занялі не менш за 3 месяцы. Праект працягвае ажыццяўляцца. |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 4 з 5
КОШТ: USD$30000 на тэлекамунікацыйныя выдаткі, USD$10000 на рэкламную кампанію, USD$60000 на заробкі і кіраванне праектам.
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: