Тактыка 6: Відэа


Зразумей свае сувязі

Кіруй сваімі кантактамі

спампаваць гэтую картку (pdf 783kb)


глядзець поўнае відэа


ГЭТАЯ ТАКТЫКА ДАПАМОЖА ЛЕПШ ЗРАЗУМЕЦЬ ВАШЫ СУВЯЗІ І СТАСУНКІ ДЛЯ МАКСІМАЛЬНА ЭФЕКТЫЎНАГА ІХ ВЫКАРЫСТАННЯ

 

ПРЫКЛАДЫ З ВІДЭАФІЛЬМА

CiviCRM logo

 

  • Арганізуй свае кантакты і мабілізуй іх

Актывісты і праграмісты, якія распрацоўваюць адкрытае праграмнае забеспячэнне (open source)

CiviCRM – гэта дармовая кампутарная праграма open source, якую вы можаце выкарыстоўваць для кіравання сваімі кантактамі. Праграма дазваляе адсылаць групавыя email’ы і сачыць за адказамі на іх, што можа быць важным пры арганізацыі мерапрыемстваў і пошуку фінансавання. Падобна да адраснай кнігі, CiviCRM арганізоўвае кантактную інфармацыю ў базу дадзеных, акрамя таго, адлюстроўвае вашы ўзаемадзеянні з людзьмі (адпраўленыя лісты, атрыманыя адказы, наведаныя мерапрыемствы) і ўзаемаадносіны паміж імі. CiviCRM захоўвае дадзеныя на вашым асабістым сэрверы, што дазваляе забяспечыць канфідэнцыйнасць інфармацыі і адкрывае вам доступ да яе ў кожным месцы, дзе падключаны Інтэрнет.

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: CiviCRM патрабуе веб-сэрвер з актыўным PHP і MySQL, з магчымасцю выкарыстання Drupal ці Joomla, ці аўтаномнай сістэмы кіравання зместам (CMS).

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

Веб-сайт

Дармовая інструкцыя


FrontlineSMS logo


  • Перадача інфармацыі мэтавым групам адрасатаў

Mercy Corps and Frontline SMS

Адным з значных момантаў работ па адбудове пасля азіяцкага цунамі было выкарыстанне арганізацыяй Mercy Corps праграмы FrontlineSMS для адпраўкі мэтавым групам важнай інфармацыі на мабільныя тэлефоны. FrontlineSMS – дармовае праграмнае забеспячэнне open source, якое дазваляе рабіць рассылку SMS-паведамленняў зададзенай групе кантактаў. Такім чынам, Mercy Corps маглі дасылаць розныя тэксты розным групам асоб. Пры дапамозе мабільных тэлефонаў людзі, што пацярпелі ад цунамі, мелі доступ да важных для іх аператыўных звестак.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: FrontlineSMS, мабільныя тэлефоны

СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ:

FrontlineSMS

Mercy Corps і  FrontlineSMS

‹ Тактыка 5: Аналіз праблемы

Тактыка 6: СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ


Зразумей свае сувязі

Кіруй сваімі кантактамі

спампаваць гэтую картку (pdf 796kb)

Greenpeace USA Kleercut poster
GREENPEACE USA

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • Стварэнне базы дадзеных вашых кантактаў можа быць складанай задачай. Як можна вызначыць, якія адносіны людзі хочуць падтрымліваць з вамі? Быць можа, іх цікавіць аднаразовая інфармацыя пра канкрэтную акцыю, а быць можа, яны будуць рады атрымліваць перыядычныя навіны пра агульныя і актуальныя праблемы кампаніі?
  • Чым больш дакладныя кантактныя дадзеныя вы маеце, тым больш эфектыўнымі будуць адносіны з гэтымі людзьмі. Прадумайце, як забяспечыць актуальнасць і паўнату дадзеных у вашай базе.
  • Якія кантактныя звесткі будуць больш дакладнымі: сабраныя праз email ці запаўненне анкеты на веб-сайце? Быць можа, стварэнне профілю вашай акцыі на сайце сацыяльнай сеткі можа быць спосабам знаходжання новых прыхільнікаў? Дакладнае планаванне збору кантактнай інфармацыі вельмі важна для вынікаў акцыі. Патлумачце людзям, чаму вы збіраеце іх кантакты і як збіраецеся выкарыстоўваць іх.
  • Дапасуйце інфармацыю, якую вы высылаеце, да патрэбаў адрасата. Рассылка вялікай колькасці агульных паведамленняў усім вашым прыхільнікам можа прывесці да таго, што яны пачнуць ігнараваць як вашы паведамленні, так і ўзаемаадносіны з вамі. Варта запытаць прыхільнікаў, які фармат (email, SMS, відэа), тып (інфармацыйны бюлетэнь, звесткі пра асаблівыя акцыі і мерапрыемствы), частата (штодня, штотыдзень, штомесяц) камунікацыі ім больш адпавядае.
  • Акрамя рассылкі інфармацыі асобам з вашага спісу кантактаў, вы можаце таксама пазнаёміць людзей паміж сабой і запрасіць іх да ўдзелу ў мерапрыемствах ці акцыях або стварыць лакальныя ці больш вузка тэматычныя праекты.

Зрабі гэта самЗапытай сябе

  • Якіх людзей ў першую чаргу вам трэба дадаць да вашай базы дадзеных кантактаў? Як вы можаце наладзіць сталую супрацу з людзьмі, якія аднойчы выразілі цікаўнасць кампаніяй?
  • Як вы будзеце выкарыстоўваць СМІ, каб прыцягнуць да вашай акцыі ўвагу і знайсці больш прыхільнікаў?
  • Як вы можаце выкарыстоўваць людзей, ужо заангажаваных у кампанію, каб знаходзіць новых прыхільнікаў? Быць можа карыснай будзе рассылка email’аў, публікацыя відэа, фотаздымкаў на іх блогах і профілях сацыяльных сетак?
  • Якім чынам вы будзеце выдаляць непатрэбныя кантакты з базы дадзеных?
  • Што вы можаце зрабіць, каб забяспечыць канфедэнцыйнасць кантактных дадзеных? Ці будуць кантакты захоўвацца на вашым асабістым сэрверы? Як вы зробіце рэзервовую копію на выпадак канфіскацыі ці страты дадзеных?
  • За ходам якіх дзеянняў, да якіх вы заахвочваеце людзей, варта назіраць у першую чаргу: арганізацыя мерапрыемстваў, знаходжанне новых прыхільнікаў, падпісаныя петыцыі, высланыя email’ы?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Акрамя стварэння спісу кантактаў вашых прыхільнікаў, упарадкуйце кантактныя дадзеныя ўплывовых асоб, здольных ажыццявіць пажаданыя змены, нават калі гэтыя людзі знаходзяцца ў апазіцыі да вашай дзейнасці. Забяспечце вольны доступ да спісу кантактаў, каб вы (ці вашы прыхільнікі) мелі магчымасць дасылаць лісты з канкрэтнымі пытаннямі і праглядаць адказы на іх.
  2. Заахвоцьце людзей падпісацца на атрыманне SMS-паведамленняў аб ходзе акцыі. Актывізуйце мажлівасць уключыцца ў падпіску праз SMS.
  3. Стварыце мапы прыхільнікаў, на якой будуць адзначаныя месцы з найбольшай шчыльнасцю актывістаў, на аснове інфармацыі, атрыманай з іх згоды.
  4. Дапамажыце прыхільнікам арганізаваць іх уласныя акцыі, прапануючы пазнаёміць іх з іншымі людзьмі, што жывуць непадалёку. Пры дапамозе інструментаў па кіраванню кантактамі гэта можна ажыццявіць не адкрываючы асабістыя дадзеныя людзей.
  5. У час мерапрыемстваў папрасіце людзей падпісацца на атрыманне SMS-паведамленняў ці email’аў з інфармацыяй адносна ходу правядзення акцыі.

 

Тактыка 6: Канкрэтны прыклад


Зразумей свае сувязі

Кіруй сваімі кантактамі

спампаваць гэтую картку (pdf 796kb)

Kleercut website screenshot

 Канкрэтны прыклад

НАЗВА:
ХТО
:
ДЗЕ:
СПАСЫЛКА:
Kleercut
Greenpeace
Паўночная Амерыка
http://kleercut.net/

АПІСАННЕ
Клеркут – гэта акцыя, якая ажыццяўлялася Greenpeace з мэтай спыніць выкарыстанне валокнаў старадаўніх лясоў для вырабу прадукцыі Kimberly-Clark. Праграма CiviCRM выкарыстоўвалася для збору кантактнай інфармацыі ад наведвальнікаў веб-сайту Kleercut і рассылкі ім электронных напамінаў адзін-два разы на месяц. У гэтых напамінах людзі заахвочваліся да ўдзелу ў праекце, напрыклад, да паўторнага наведвання сайта Kleercut, рассылкі мэтанакіраваных email’аў акцыянерам Kimberly-Clark ці непасрэднага ўдзелу ў акцыі, якая праводзілася ў іх рэгіёне. Kleercut таксама знаёміў праваабаронцаў паміж сабой, дапамагаў ствараць рэгіянальныя і гарадскія базы кантактных дадзеных, якімі кіравалі самыя актывісты. Рычард Брукс, які працаваў у акцыі, кажа: “Мы не здолелі б арганізаваць мітынгі пратэсту ў кожным горадзе і мястэчку,  таму вельмі важна было даць людзям інструменты для самаарганізацыі. Замест 5 актывістаў мы мелі 10000 прыхільнікаў, здольных да дзеяння ў рэальным свеце, дзякуючы адмыслова падрыхтаваным матэрыялам (т. зв. набору Kleercut): парадніку, плакатам, медыя рэлізам”. Дзякуючы CiviCRM арганізатары назіралі за ўзроўнем заангажаванасці людзей і заўважылі, што 15-20% з тых, каму дасылаліся email’ы, прынялі ўдзел у наступнай акцыі. Рычард сцвярджае, што гэтыя адсоткі значна больш высокія, чым у выпадку простых заклікаў Greenpeace. Акцыя Kleercut скончылася паспяхова ў жніўні 2009 г., калі Kimberly-Clark згадзідася ўвесці стандарты на ўзровень утрымання драўняных валокнаў у прадуктах.

 

Выкарыстаныя сродкі:

Drupal для стварэння веб-сайту і CiviCRM для кіравання кантактамі. “З часам, калі даступнымі сталі таксама іншыя інструменты, такія як Facebook, YouTube, MySpace і Twitter, мы пачалі выкарыстоўваць таксама іх”, – кажа Рычард.
Сфера ўплыву: За 5 год кампаніі да яе далучылася 30000 чалавек, пераважна з Паўночнай Амерыкі. Веб-сайт быў даступны на англійскай і французскай мовах.
Рэсурсы: Пасля таго як былі распрацаваныя інструменты для напаўнення сайту і кіравання зместам ужо не было значных выдаткаў на падтрымку тэхналогіі. “Большая частка (80%) нашага веб-кантэнту – тэксты, блогі, апісанні акцый – была створаная ўдзельнікамі акцыі”, – кажа Рычард.
Час: 4–5 месяцаў на стварэнне і апрацоўку веб-сайту і сістэмы кіравання зместам. Акцыя пачалася ў лістападзе 2004 г., скончылася ў жніўні 2009 г.

Узровень складанасці: 3 з 5

 

Кошт: Некалькі тысяч даляраў ЗША, выдаткаваных на стварэнне веб-сайту, інтэграцыю Drupal і CiviCRM, распрацоўку лагатыпу. Каля 50-60 даляраў ЗША ў месяц на аплату веб-хостынгу. Акрамя таго зарплаты для працаўнікоў, што кіравалі і забяспечвалі выкананне праекту.

 

Спасылкі для дадатковай інфармацыі:

Акцыя Kleercut, заснаваная на праграмным забеспячэнні open-source