Правядзі следства і выкрый
спампаваць гэтую картку (pdf 804kb)
Канкрэтны прыклад
НАЗА:
ДЗЕ: |
Паміж тыграм і кракадылам Сетка працаўнікоў секс-індустрыі краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну (Asia Pacific Network of Sex Workers (APNSW)) і Супольнасць жанчын за адзінства (Women’s Network for Unity (WNU)) Рэгіён Азіі і Ціхаакіянскага басейну, асаблівы фокус на Камбоджы APNSW |
Апісанне
Сябры Сеткі працаўнікоў секс-індустрыі краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну (APNSW) выкарыстоўвалі лічбавае відэа, каб задакументаваць жахлівыя ўмовы і парушэнні правоў чалавека, што перажылі працаўнікі секс-індустрыі, якіх трымалі ў так званых “рэабілітацыйных” цэнтрах у Камбоджы. У той час як мясцовыя СМІ і палітыкі сцвярджалі, што гэтыя цэнтры былі ўтвораны для прафесійнай адукацыі асоб, якія перабывалі там, працаўнікі секс-індустрыі, што здолелі ўцячы з гэтых цэнтраў, распавядалі пра напады, гвалт, адсутнасць доступу да чыстай ежы, вады і лекаў. “Мы працавалі з мясцовай групай APNSW, Супольнасцю жанчын за адзінства (WNU)”, – кажа Дэйл Конгмонт, сябра APNSW і аўтар фільма. “Людзі, у якіх мы бралі інтэрв’ю, з’яўляюцца сябрамі WNU, і мы працавалі з імі шмат гадоў. Мы патлумачылі ім, пра што хочам рабіць відэа, і некаторыя з тых, хто хацеў змагацца за ўвядзенне зменаў у законадаўства, згадзіліся даць відэа-інтэрв’ю”. APNSW выклала відэа на YouTube і blip.tv і паказала ў “Дзень дзеянняў” 500 працаўнікам секс-індустрыі ў Фном Пенхе. “Адзін з двух цэнтраў быў зачынены дзякуючы супольным высілкам APNSW, WNU і мясцовым групам па абароне правоў чалавека, якія супрацоўнічалі разам і прадставілі доказы таго, што парушэнні сапраўды мелі месца”.
ВЫКАРЫСТАНЫЯ СРОДКІ: | відэакамеры, праграма для рэдагавання відэа (Final Cut Pro), blip.tv, YouTube, веб-сайт |
СФЕРА ЎПЛЫВУ: | Упершыню відэа было паказана ў час Міжнароднай канферэнцыі па праблеме СНІДу ў 2008 г. Мэтавай аўдыторыяй у той момант былі супрацоўнікі ААН, аднак відэа таксама было прадэманстравана некалькі тысячам асоб падчас канферэнцыі. На YouTube і blip.tv фільм быў прагледжаны 3000 раз. |
РЭСУРСЫ: | Мясцовыя партнёры, якія арганізавалі “Дзень дзеянняў” і забяспечылі рэкламную кампанію; удзел у канферэнцыях для паказу відэа ўплывовым чыноўнікам; відэа курс, падрыхтаваны арганізацыяй СВЕДКА (WITNESS). |
ЧАС: | Крыху менш за год на збор відэаматэрыялу і рэдагаванне, 2-тыднёвы курс, падрыхтаваны арганізацыяй СВЕДКА (WITNESS). |
УЗРОВЕНЬ СКЛАДАНАСЦІ: 2 з 5
КОШТ: USD$15000 (USD$7000 – зарплаты супрацоўнікаў, USD$5000 – прадукцыя відэа)
СПАСЫЛКІ ДЛЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ: