Тактыка 10: Сплануй сваю акцыю


Выяві праўду

Правядзі следства і выкрый

спампаваць гэтую картку (pdf 804kb)

Torture in Egypt image of people holding posters
WWW.TORTUREINEGYPT.NET

СПЛАНУЙ СВАЮ АКЦЫЮ

  • Калі вы не маеце пакуль дастатковай колькасці дадзеных, каб давесці парушэнні правоў ці карупцыі, можна пачаць кампанію з прэзентацыі наяўных дадзеных і пастаноўкі пытанняў да чытачоў і грамадскіх дзеячаў. Гэта можа заахвоціць іншых распачаць далейшае следства.
  • Часта арганізатары акцыі павінны засноўвацца на дадзеных і сведчаннях, дасланых ананімна. Але часамі вы можаце мець непасрэдны кантакт з людзьмі, цесна звязанымі з праблемай. Абодва тыпа сведчанняў нясуць рызыка для людзей, якія распавядаюць свае гісторыі. Падумайце загадзя, як абараніць вашы крыніцы: іх імёны і месца знаходжання, таксама IP-адрасы, адрасы электроннай пошты, імёны на сайтах сацыяльных сетак.
  • Калі вашы паведамленні, відэа, гісторыі будуць заўважаныя і скарыстаныя для размяшчэння іншымі, гэта можа дадаць новую інфармацыю да першапачатковай гісторыі. Варта сачыць, як ваша гісторыя распаўсюджваецца, якіх чытачоў ахоплівае і планаваць, як вы зможаце выкарыстаць новую інфармацыю, калі яна будзе з’яўляцца.
  • У Егіпце, дзе самыя паліцэйскія выкарыстоўвалі мабільныя тэлефоны, каб абменьвацца відэафільмамі пра парушэнні правоў, якія яны ж рабілі, праваабаронцы мелі доступ да гэтых фільмаў і публікавалі іх онлайн. Як вы можаце спланаваць акцыю, каб выкарыстаць перавагі ўжо існуючых дакументаў для паўторнай публікацыі?

ЗРАБІ ГЭТА САМЗапытай сябе

  • Што з’яўляецца падставовай мэтай вашай акцыі: стварэнне аднаго паўнавартаснага матэрыялу (напрыклад, відэафільм ці калаж) ці прадстаўленне рэгулярных абнаўленняў на блогу ці веб-сайце?
  • Матэрыял, які рыхтуе ваша кампанія, звязаны з адзінкавым выпадкам ці доўгатэрміновай праблемай, якая працягвае развівацца?
  • Як вы можаце заахвоціць групу прыхільнікаў да збору фактаў і сведчанняў?
  • Якім чынам вы паклапоціцеся пра бяспеку і, калі будзе трэба, ананімнасць людзей, якія прадстаўляюць для вашай акцыі звесткі, сведчанні, інфармацыю адносна далікатных пытанняў?
  • Хто з’яўляецца вашым прыхільнікам сярод прадстаўнікоў цэнтральных СМІ і іншых праваабарончых арганізацый, якія змогуць дапамагчы вам распаўсюдзіць інфармацыю сярод шырокай аўдыторыі? Як вы зможаце зацікавіць іх і да якіх дзеянняў будзеце заклікаць?
  • Які план захавання вашых дадзеных у бяспецы вы распрацавалі, на выпадак канфіскацыі вашых камп’ютараў, цвёрдых дыскаў ці сэрвера?

Розныя спосабы рэалізацыі ідэі

  1. Калі вы хочаце зрабіць відэа, але вам бракуе напрацаванага матэрыялу, можна знайсці малюнкі, фота, ролікі, што не ахоўваюцца аўтарскім правам і могуць быць прыдатнымі для перапрацоўкі і мантажу на такіх сайтах, як Flickr, Google Images ці Wikipedia. Змантуйце на іх аснове ўласнае відэа, дадайце музыку і голас за кадрам.
  2. Для кампаній, для якіх не патрабуецца поўная ананімнасць, вы можаце выкарыстоўваць краўд-сорсінг для збору выяваў, гісторый, відэафільмаў для вашай акцыі пры дапамозе wiki – старонкі, на якой вы можаце даць доступ кожнаму да рэдагавання зместу. Ад пачатку трэба дакладна прадумаць механізмы праверкі праўдзівасці інфармацыі, каб мець пэўнасць, што людзі і падзеі на вашым сайце прадстаўлены верна.
  3. Калі відэафільмы з аповедамі відавочцаў ці людзей, якія перажылі парушэнні правоў, маюць далікатны характар, быць можа, не варта публікаваць іх онлайн. Замест гэтага вы можаце арганізаваць закрытыя паказы фільмаў для груп праваабаронцаў ці ўплывовых асоб і арганізацый.
  4. Не кожная кампанія патрабуе масавай аўдыторыі: значна больш важна – знайсці адпаведную аўдыторыю. Вы можаце выкарыстаць мажлівасці маленькай, запаленай да дзеяння аўдыторыі, і вынікі сумеснай працы пераказаць пазней уплывовым палітычным фігурам ці прэсе.
  5. Гумар, сюрпрыз і папулярная культура могуць дапамагчы дасягнуць больш шырокую аўдыторыю. Вы можаце выкарыстоўваць коміксы і графіці, каб перадаваць вашу інфармацыю непасрэдна ці перадаваць пасланне тым людзям, хто не мае доступу да Інтэрнету.